Абгрунтаванне правіл
Мы разумеем, што розныя людзі па-рознаму рэагуюць на сцэны гвалту і цяжкі для ўспрымання кантэнт. У мэтах абароны карыстальнікаў ад такога кантэнту мы выдаляем найбольш цяжкія для ўспрымання матэрыялы. Таксама мы дадаём меткі з папярэджаннямі да іншага падобнага кантэнту, каб перад націсканнем на спасылку людзі разумелі, што кантэнт можа быць патэнцыяльна непрымальным. Мы абмяжоўваем магчымасць прагляду кантэнту маладымі карыстальнікамі, каб яны не бачылі таго, што не адпавядае іх узросту. Наша мэта — дазволіць карыстальнікам выяўляць сябе і ў той жа час абараніць іх ад таго, што ім будзе непрыемна.
Мы разумеем, што карыстальнікі могуць абагульваць кантэнт, каб асвятліць або асудзіць такія дзеянні, як парушэнне праў чалавека або ўзброены канфлікт. Нашы правілы ўлічваюць сітуацыі, калі кантэнт абагульваецца ў такім кантэксце, і прапаноўваюць магчымасць абмеркавання гэтых тэм і павышэння дасведчанасці пра іх.
Для платнай рэкламы прадугледжаны дадатковыя сродкі абароны. Напрыклад, кантэнт, які лічыцца патэнцыяльна непрымальным, нельга выкарыстоўваць у рэкламе. Мы таксама забараняем дадаваць у аб’явы відарысы і відэа, якія шакіруюць, жахаюць або маюць іншы недапушчальны характар. Даведацца больш можна ў Нормах рэкламнай дзейнасці.
Забаронены кантэнт
Візуальнае змесціва з людзьмі
Відэа з жывымі ці памерлымі людзьмі не ў медыцынскім кантэксце, у якіх паказваюцца:
Расчляненне.
вантробы (напрыклад органы, косці або мышачныя тканкі) на жывых ці памерлых людзях;
людзі, якія гараць, ці абгарэлыя целы; або
перарэзванне горла.
Прамыя трансляцыі выканання смяротных прыгавораў.
Садысцкія выказванні
Садысцкія выказванні – гэта тэкст (напрыклад у субцітрах ці каментарыях), у якім выражаецца радасць ці задаволенасць ад пакут або здзеквання з людзей ці жывёл.
Мы выдаляем
Садысцкія выказванні ў дачыненні да візуальнага змесціва (відэа і нерухомыя відарысы), якое згодна з гэтай палітыкай паказваецца з папярэджаннем пра тое, што змесціва можа быць уразлівым, за выключэннем змесціва, у якім дэманструюцца дзеянні па самаабароне (напрыклад відэа, у якім паказваецца, як хтосьці абараняецца ад рабавання са зброяй) ці змесціва ў медыцынскім кантэксце (напрыклад відарыс з медыцынскімі спецыялістамі падчас выканання хірургічнай аперацыі).
Яўныя садысцкія выказванні ў дачыненні да візуальнага змесціва з пакутамі жывёл, а таксама змесціва, якое паказвае працэс памірання жывёл.
Прапановы або выпрошванне візуальнага змесціва, якое было выдалена або атрымала экран папярэджання згодна з гэтай палітыкай, калі яны суправаджаюцца садысцкімі выказваннямі.
Для наступных відаў змесціва дадаецца экран папярэджання, каб людзі ведалі, што гэта змесціва можа ўразіць. Акрамя таго, такое змесціва могуць праглядаць толькі дарослыя карыстальнікі ва ўзросце ад 18 гадоў:
Візуальнае змесціва з людзьмі
Відэа з жывымі ці памерлымі людзьмі ў медыцынскім кантэксце, у якіх паказваюцца:
Расчляненне.
вантробы (напрыклад органы, косці або мышачныя тканкі) на жывых ці памерлых людзях;
людзі, якія гараць, ці абгарэлыя целы (у тым ліку ў кантэксце крэмацыі); або
перарэзванне горла.
Нерухомыя відарысы з жывымі ці памерлымі людзьмі, на якіх паказваюцца:
Расчлянёнае цела.
вантробы (напрыклад органы, косці або мышачныя тканкі) на жывых ці памерлых людзях;
людзі, якія гараць, ці абгарэлыя целы; або
перарэзванне горла.
Візуальнае змесціва (відэа і нерухомыя відарысы), якое паказвае гвалтоўную смерць людзей (у тым ліку момант смерці ці яе вынікі) або чалавека ў сітуацыі пагрозы яго жыццю (напрыклад, якога збівае аўтамабіль, які падае з вялікай вышыні ці атрымлівае іншую траўму, якая можа быць смяротнай).
Візуальнае змесціва, якое паказвае выкананне смяротнай кары над чалавекам (акрамя прамых трансляцый).
Візуальнае змесціва з гвалтам (напрыклад гвалтоўныя дзеянні ці смяротныя пагрозы над асобамі, якіх прымусова ўтрымліваюць) у дачыненні да асобных людзей ці іх групы.
Візуальнае змесціва з чужароднымі не медыцынскімі прадметамі (напрыклад нажамі, цвікамі ці іншымі металічнымі прадметамі), якія праколваюць скуру чалавека.
Візуальнае змесціва, якое паказвае зламаныя зубы, якія кроваточаць, выдаленыя зубы з крывёй, або як у зубы або дзясны ўстаўляюць чужародныя прадметы.
Візуальнае змесціва з эмбрыёнамі ці памерлымі нованароджанымі немаўлятамі, калі на відарысе няма іншага чалавека.
Візуальнае змесціва з жывёламі
Любое візуальнае змесціва з жывымі ці памерлымі жывёламі, якое дэманструе расчляненне, вантробы, тое, як яны гараць, абгараюць ці іх вараць жывымі.
Візуальнае змесціва з жывёламі ў працэсе памірання.
Візуальнае змесціва з людзьмі, якія выконваюць гвалтоўныя дзеянні над жывымі жывёламі (напрыклад б’юць іх, топяць ці выскубваюць пер’е).
Кантэнт, які мы дазваляем праглядаць толькі людзям ва ўзросце ад 18 гадоў
Відарысы людзей
Візуальнае змесціва, якое паказвае цалкам або часткова бачных памерлых людзей, нават калі няма бачных адзнак гвалтоўнай смерці.
Візуальнае змесціва з эмбрыёнамі ці памерлымі нованароджанымі немаўлятамі, калі на ім прысутнічае іншы чалавек.
Візуальнае змесціва з іголкамі, якія праколваюць скуру чалавека, калі гэта не звязана з вакцынацыяй, акупунктурай ці іголкатэрапіяй, выкананнем татуіровак ці пірсінгу.
Візуальнае змесціва, якое паказвае людзей з траўмамі ў медыцынскім кантэксце, калі яны пакутуюць ад болю ці хваробы, збітыя або маюць устаўленыя медыцынскія трубкі ў руках і (або) твары.
Візуальнае змесціва, якое паказвае рэшткі і біялагічныя вадкасці (напрыклад эмбрыёнаў, мачу, рвоту, вушную серу, слізь, пабочныя прадукты экстракцый са скуры ці кроў).
Відарысы транспартных сродкаў, якія гараць ці ўзрываюцца, або відарысы моманту ці наступстваў сутыкнення на вялікай хуткасці транспартных сродкаў з іншым аб’ектамі, калі транспартны сродак ссоўваецца з траекторыі руху і/ці вадзіцельскі або пасажырскі блокі транспартнага сродку атрымліваюць сур’ёзныя пашкоджанні.
Відарысы фізічных боек паміж двума або больш людзьмі, акрамя як у спартыўным кантэксце.
Відарысы жывёл
Візуальнае змесціва з жывымі ці памерлымі жывёламі, на якіх ёсць кроў.
Візуальнае змесціва, звязанае з нараджэннем жывёл (напрыклад, калі відаць кроў ці вантробы).
Візуальнае змесціва жывымі ці памерлымі жывёламі, якое паказвае, як з іх вылазяць насякомыя (напрыклад лічынкі ці чарвякі).
Візуальнае змесціва з пакутамі параненых жывёл.
Прыдуманае візуальнае змесціва
Візуальнае змесціва з несапраўднымі людзьмі ў наступных кантэкстах, у якім паказваюцца:
расчляненне;
вантробы (напрыклад органы, косці або мышачныя тканкі);
людзі, якія гараць, ці абгарэлыя целы;
перарэзванне горла; або
гвалтоўная гібель ці падзеі, якія пагражаюць жыццю.
Візуальнае змесціва з несапраўднымі людзьмі, якое выглядае рэалістычна (калі змесціва вельмі падобнае ці выглядае як фотаздымак ці відэа рэальнага чалавека) у наступных кантэкстах, у якім паказваюцца:
чужародныя не медыцынскія прадметы (напрыклад нажы, цвікі ці іншыя металічныя прадметы), якія праколваюць скуру;
рэшткі людзей і біялагічныя вадкасці (напрыклад эмбрыёны, мача, рвота, вушная сера, слізь, пабочныя прадукты экстракцый са скуры ці кроў);
памерлыя нованарожаныя немаўляты ці эмбрыёны па-за маткай;
Візуальнае змесціва з несапраўднымі, але рэалістычнымі жывёламі ў наступных кантэкстах, у якім паказваюцца:
расчляненне;
вантробы (напрыклад органы, косці або мышачныя тканкі);
жывёлы, якія гараць, ці абгарэлыя целы;
жывёлы, якіх вараць жывымі;
кроў;
жывёлы ў працэсе памірання;
людзі, якія выконваюць гвалтоўныя дзеянні над жывымі жывёламі (напрыклад б’юць іх, топяць ці выскубваюць пер’е);
пакуты параненых жывёл;
жывёлы з насякомымі, якія з іх выпаўзаюць (напрыклад лічынкі ці чарвякі).
Нормы супольнасці, для забеспячэння выканання якіх нам патрабуецца дадатковая інфармацыя і/ці кантэкст
Забаронена
Візуальнае змесціва або аўдыязмеціва гвалтоўнай смерці чалавека, калі смерць чалавека пацвярджае запіс аб прымусовым выкананні, акт смерці, паведамленне Даверанага партнёра ці паведамленне ў СМІ, а член сям’і памерлага патрабуе выдаліць яго.
Відэа з абгарэлымі целамі ці людзьмі, якія гараць, у кантэксце самаспальвання ў якасці пратэсту.
Можа быць дазволена:
Відарысы гвалтоўнай смерці чалавека або сітуацыі, што пагражае яго жыццю, калі відарысы атрыманы выпадкова.