Самагубства, прычыненне сабе шкоды і расстройствы харчовых паводзін

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіла
Мы шчыра клапоцімся пра бяспеку карыстальнікаў нашых праграм. Падчас распрацоўкі нашых правіл і забеспячэння іх выканання мы рэгулярна кансультуемся са спецыялістамі па пытаннях папярэджання самагубстваў, прычынення сабе шкоды і расстройстваў харчовых паводзін, а таксама супрацоўнічаем з арганізацыямі па ўсім свеце для аказання дапамогі тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
Мы забараняем наўмысную і ненаўмысную падтрымку ці прапаганду самагубстваў, прычынення сабе шкоды або расстройстваў харчовых паводзін, але дазваляем абмяркоўваць гэтыя тэмы. Мы хочам, каб нашы сэрвісы былі прасторай, дзе карыстальнікі могуць дзяліцца сваім досведам, прыцягваць увагу да гэтых праблем і аказваць адзін аднаму падтрымку. Мы таксама можам ўстанавіць узроставы парог для прагляду гэтага кантэнту (ад 18 гадоў).
Мы выдаляем любы кантэнт, які схіляе да самагубства, прычынення сабе шкоды або спрыяе развіццю расстройстваў харчовых паводзін, у тым ліку выдуманы кантэнт (напрыклад, мемы або ілюстрацыі), а таксама любы цяжкі для ўспрымання кантэнт пра прычыненне сабе шкоды, незалежна ад кантэксту. Мы выдаляем кантэнт, які змяшчае інструкцыі па экстрэмальных метадах зніжэння вагі. Акрамя таго, мы выдаляем кантэнт, што высмейвае ахвяр ці людзей, якія выжылі пасля спробы самагубства, прычыненне сабе шкоды або расстройствы харчовых паводзін, а таксама кантэнт з відарысамі самагубства ці прычынення сабе шкоды ў рэальным часе. Дазваляецца кантэнт пра выздараўленне пасля спробы самагубства, прычынення сабе шкоды ці расстройстваў харчовых паводзін. Аднак калі кантэнт змяшчае відарысы, якія могуць засмуціць карыстальнікаў (напрыклад, відарыс загоенага шрама ад парэзу), то ён размяшчаецца за экранам з папярэджаннем, і мы можам дазволіць прагляд гэтых матэрыялаў толькі карыстальнікам ва ўзросце ад 18 гадоў.
Карыстальнікаў, якія публікуюць або шукаюць кантэнт, звязаны з самагубствам, прычыненнем сабе шкоды ці расстройствамі харчовых паводзін, мы накіроўваем у мясцовыя арганізацыі, якія могуць аказаць ім падтрымку. Калі ў нашай каманды па рабоце з супольнасцю ўзнікнуць падазрэнні пра непасрэдную рызыку прычынення шкоды, мы звяжамся з мясцовымі службамі выратавання, каб карыстальніку была аказана дапамога. Даведацца больш можна ў Цэнтры бяспекі Meta.
У выпадку прамых эфіраў з заявамі пра намер самагубства падчас трансляцыі, згодна з рэкамендацыямі экспертаў, мы працягваем эфір як мага даўжэй. Павелічэнне часу камунікацыі перад камерай дае сябрам або сваякам больш магчымасцей для выкліку службаў выратавання. Аднак для мінімізацыі рызыкі негатыўнага ўплыву на іншых карыстальнікаў трансляцыя спыняецца ў той момант, калі пагроза самагубства пераходзіць у непасрэдную спробу яго здзяйснення. Як упаміналася вышэй, мы ў кожным разе звяжамся са службамі выратавання, калі выявім, што для карыстальніка існуе непасрэдная рызыка прычынення сабе шкоды.
Забаронена
  • Кантэнт, які змяшчае прапаганду, каардынацыю, заахвочванне ці інструкцыі ў дачыненні да самагубства, прычынення сабе шкоды або расстройстваў харчовых паводзін.
  • Кантэнт, які змяшчае цяжкія для ўспрымання відарысы самагубства, прычынення сабе шкоды або расстройстваў харчовых паводзін.
  • Кантэнт, дзе паказваецца чалавек, які спрабаваў здзейсніць самагубства або загінуў у выніку самагубства.
  • Відарысы людзей пры адначасовым згадванні тэрмінаў, звязаных з расстройствамі харчовых паводзін.
  • Кантэнт з акцэнтам на паказ рэбраў, ключыц, прамежку паміж сцёгнамі, падуздышных касцей, увагнутага жывата, вытырклых пазванкоў, лапатак, бачных касцей на руках або нагах, а таксама ўпалых шчок пры адначасовым згадванні тэрмінаў, звязаных з расстройствамі харчовых паводзін.
  • Кантэнт, які змяшчае інструкцыі па экстрэмальных метадах зніжэння вагі.
  • Кантэнт, які змяшчае прызнанне ў прытрымліванні экстрэмальных метадаў зніжэння вагі, пры адначасовым згадванні тэрмінаў, звязаных з расстройствамі харчовых паводзін.
  • Кантэнт, які змяшчае інструкцыі па строгіх дыетах пры адначасовым згадванні тэрмінаў, звязаных з расстройствамі харчовых паводзін.
  • Кантэнт, што высмейвае асоб, аб якіх вядома або мяркуецца, што яны здзейснілі ці спрабавалі здзейсніць самагубства або пацярпелі ад прычынення сабе шкоды ці расстройстваў харчовых паводзін.
  • Відарысы, дзе паказваюцца змены знешняга выгляду (напрыклад, татуіроўкі, пірсінг, шраміраванне, самабічаванне і г. д.), пры абагульванні ў кантэксце самагубства або прычынення сабе шкоды.
Кантэнт, на які накладаецца экран з папярэджаннем пра тое, што ўбачанае можа мець далікатны характар, і ўстанаўліваецца ўзроставае абмежаванне (ад 18 гадоў)
  • Фота або відэа, на якіх паказваецца чалавек, які праходзіць эўтаназію або асіставанае самагубства ў медыцынскай установе.
  • Кантэнт, у якім паказваюцца наступствы прычынення сабе шкоды (напрыклад, парэзы, якія зажылі) або іншыя відарысы, якія не змяшчаюць прычынення сабе шкоды, актаў самагубства або працэсу зажыўлення.
  • Кантэнт, у якім паказваюцца рэбры, ключыцы, прамежак паміж сцёгнамі, падуздышныя косці, увагнуты жывот, вытырклы пазваночнік, лапаткі, бачныя косці на руках ці нагах або ўпалыя шчокі ў кантэксце выздараўлення.
Кантэнт, для якога мы прапануем людзям рэсурсы і які могуць праглядаць толькі дарослыя (ва ўзросце ад 18 гадоў)
  • Пісьмовае ці вуснае прызнанне ў намеры здзейсніць самагубства, прычыніць сабе шкоду або ў наяўнасці расстройстваў харчовых паводзін.
  • Няпэўныя сцверджанні або згадкі пра магчымы намер здзейсніць самагубства (уключаючы мемы або шаблонныя відарысы пра сумны настрой ці дэпрэсію, паказ смерці як спосабу выратавання або кантэнт з папулярнай культуры з акцэнтам на змрочных, дэпрэсіўных думках) у кантэксце самагубства або прычынення сабе шкоды.
Кантэнт, які могуць праглядаць толькі дарослыя (ва ўзросце ад 18 гадоў)
  • Высмейванне ці абясцэньванне самой з’явы самагубства, прычынення сабе шкоды або расстройстваў харчовых паводзін.
  • Тэксты, якія змяшчаюць апісанне самагубства з падрабязнасцямі, што выходзяць за межы простага называння ці згадвання самога акта або яго наступстваў.
  • Прызнанне ў выкарыстанні экстрэмальных метадаў зніжэння вагі.
Нормы супольнасці, для забеспячэння выканання якіх нам патрабуецца дадатковая інфармацыя і/ці кантэкст
  • Мы можам выдаляць перадсмяротныя запіскі, калі ў нас ёсць пацвярджэнне факта або спробы самагубства. Мы імкнёмся выяўляць перадсмяротныя запіскі, улічваючы некалькі фактараў, у тым ліку наступнае:
    • Запыты сваякоў або законных прадстаўнікоў.
    • Паведамленні СМІ, праваахоўных органаў і іншых старонніх крыніц (у тым ліку дзяржаўных органаў ці няўрадавых арганізацый) або звесткі, атрыманыя з дапамогай кантактнай формы для кантэнту, звязанага з самагубствам, ці кантактнай формы Instagram.
    • Мы можам улічваць сігналы па-за межамі нашых платформ пра прызнанне ў намеры здзейсніць самагубства ці прычыніць сабе шкоду, пра наяўнасць расстройстваў харчовых паводзін або прапаганду экстрэмальных метадаў зніжэння вагі з боку карыстальніка, каб ацаніць, ці можа пэўны кантэнт, апублікаваны ім на платформах Meta, ствараць рызыку для іншых.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Даныя
Паглядзець апошнюю Справаздачу па забеспячэнні выканання Норм супольнасці
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з самагубствам, прычыненнем сабе шкоды і расстройствамі харчовых паводзін
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць Цэнтр дапамогі