Заахвочванне дарослых да сексуальных дзеянняў і лексіка адкрыта сексуальнага характару

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіла
Як указана ў правілах у дачыненні да сексуальнай эксплуатацыі дарослых, людзі выкарыстоўваюць нашы сэрвісы для абмяркоўвання праблемы сексуальнага гвалту і сексуальнай эксплуатацыі, а таксама для прыцягнення ўвагі да гэтай праблемы. Мы разумеем важнасць гэтага абмеркавання і дазваляем яго. Таксама дазваляецца абмеркаванне абароны праў працаўнікоў сексуальнай індустрыі і яе рэгулявання. Аднак мы строга абмяжоўваем выпадкі, калі кантэнт спрыяе арганізацыі сустрэч або камерцыйных паслуг сексуальнага характару паміж дарослымі, а таксама запытвае ці прапаноўвае парнаграфічны або сексуальны кантэнт. Мы робім гэта, каб не садзейнічаць здзелкам, якія могуць быць звязаныя з гандлем людзьмі, прымусам і дзеяннямі сексуальнага характару без згоды.
Мы таксама абмяжоўваем ужыванне лексікі адкрыта сексуальнага характару, якая ў пэўных рэгіёнах з-за асаблівасцей культуры можа расцэньвацца як заахвочванне да сексуальных дзеянняў і перашкаджаць зносінам з сябрамі і супольнасцю ўвогуле.
Забаронена
Кантэнт, які змяшчае прапанову, запыт або спосабы сувязі для прастытуцыі, што вызначаецца як прапанова ці запыт на сексуальныя кантакты ў абмен на грошы або іншыя каштоўнасці, наступнымі спосабамі:
  • Прапанаванне ці запытванне кантактаў сексуальнага характару (напрыклад, эскорт-паслуг, сексуальнага ці эратычнага масажу, чатаў або перапісак на тэму сексу, фетышысцкіх паслуг або паслуг сексуальнага дамінавання).
  • Выкарыстанне слэнгавых тэрмінаў для прастытуцыі ў спалучэнні з запытам або прапановай свабодных гадзін ці цаны, любым намёкам аб здзелцы за грошы або іншыя каштоўнасці, звесткамі аб месцазнаходжанні ці кантактнай інфармацыяй.
  • Удзел у заахвочванні да сексуальных дзеянняў у спалучэнні з указаннем цаны або любой прыкметай здзелкі за грошы ці іншыя каштоўнасці.
  • Выяўленне ці ўпамінанне кантактаў сексуальнага характару або партнёраў з указаннем цаны або прыкметамі здзелкі за грошы ці іншыя каштоўнасці.
  • Найм або прапанаванне іншых людзей для працы на старонніх асоб у сферы камерцыйных паслуг сексуальнага характару разглядаецца паводле Палітыкі ў дачыненні да эксплуатацыі людзей.
Кантэнт, які змяшчае заахвочванне да сексуальных дзеянняў праз прапанову, запыт або падаванне спосабаў сувязі для сустрэч сексуальнага характару, такіх як:
  • Палавы акт або сексуальная стымуляцыя.
  • Аральны секс.
  • Сексуальныя фетышы.
  • Чаты або перапіскі на тэму сексу.
  • Сексуальны або эратычны масаж.
  • Эратычныя танцы або стрыптыз.
  • Абагульванне матэрыялаў з выяўленнем аголенага цела (напрыклад, фота аголенага цела або секс-відэа).
Кантэнт, які змяшчае запыт, прапанову або спосабы сувязі для атрымання парнаграфічных матэрыялаў, а таксама спасылкі на парнаграфічныя вэб-сайты і імёны іх карыстальнікаў.
Кантэнт, што змяшчае лексіку адкрыта сексуальнага характару, якая апісвае ў наглядных або цяжкіх для ўспрымання дэталях:
  • Палавыя органы.
  • Стан сексуальнай узрушанасці (напрыклад, вільготнасць або эрэкцыю).
  • Сустрэчы сексуальнага характару.
  • Выключэннем з’яўляецца кантэнт, абагулены ў гумарыстычным або сатырычным кантэксце, а таксама ў якасці лаянкі сексуальнай тэматыкі.
Мы дазваляем кантэнт, на які распаўсюджваюцца гэтыя правілы, калі ён размяшчаецца ў адукацыйных мэтах, кантэксце асуджэння ці павышэння дасведчанасці або ў рэпартажы навін. Гэта палітыка таксама не забараняе абмяркоўвання сексуальных практык. Аднак у адпаведнасці з Палітыкай у дачыненні да здароўя, гэты кантэнт можа быць даступны толькі для карыстальнікаў ва ўзросце ад 18 гадоў, каб забяспечыць узроставыя абмежаванні для непаўналетніх.
Кантэнт, які могуць праглядаць толькі дарослыя людзі (ва ўзросце ад 18 гадоў)
  • Кантэнт, у якім абмяркоўваюцца сексуальныя практыкі або досвед.
  • Кантэнт, які змяшчае імёны карыстальнікаў, спасылкі або лагатыпы сайтаў для дарослых па падпісцы.
  • Лексіка адкрыта сексуальнага характару ў гумарыстычным або сатырычным кантэксце, уключаючы сексуальныя метафары.
  • Выразы з сексуальным падтэкстам, якія датычацца кантактаў сексуальнага характару.
Нормы супольнасці, для забеспячэння выканання якіх нам патрабуецца дадатковая інфармацыя і/ці кантэкст
  • У пэўных выпадках мы будзем дазваляць кантэнт, які пры іншых абставінах мог бы парушыць Нормы супольнасці, калі вызначым, што ён мае сатырычны характар. Кантэнт будзе дазволены, толькі калі яго элементы, якія парушаюць правілы, з’яўляюцца прадметам сатыры або прыпісваюцца якому-небудзь чалавеку ці аб’екту для іх высмейвання або крытыкі.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з заахвочваннем дарослых да сексуальных дзеянняў і лексікай адкрыта сексуальнага характару
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць наш Цэнтр дапамогі