Тавары і паслугі з абмежаваннямі

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіл
Каб гарантаваць бяспеку і папярэджваць патэнцыяльна небяспечныя дзеянні, мы забараняем прыватным асобам, вытворцам і рознічным гандлярам купляць, прадаваць, разыгрываць у латарэю, дарыць, перадаваць або выменьваць пэўныя тавары і паслугі на нашай платформе. Мы катэгарычна забараняем абмен і продаж любых наркатычных сродкаў, якія могуць прывесці да злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі, згодна з нашымі правіламі, прыведзенымі ніжэй. Фізічныя крамы і рознічныя гандляры ў інтэрнэце могуць прасоўваць агнястрэльную зброю, алкаголь і тытунёвыя вырабы, даступныя для продажу не праз нашы сэрвісы, аднак мы абмяжоўваем бачнасць такога кантэнту для непаўналетніх карыстальнікаў. Мы дазваляем абмяркоўваць продаж такіх тавараў у фізічных крамах або рознічнымі гандлярамі ў інтэрнэце, выступаць за змены ў правілах рэгулявання тавараў і паслуг, якія ахапляюцца гэтымі правіламі, а таксама падтрымліваць ці разглядаць выкарыстанне фармацэўтычных прэпаратаў у кантэксце медыцынскай дапамогі, уключаючы абмеркаванне фізічных або псіхічных пабочных эфектаў.
Да тавараў і паслуг з абмежаваннямі адносяцца наступныя катэгорыі:
  • Наркатычныя рэчывы і лекавыя прэпараты
  • Зброя, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы.
  • Тытунь і спадарожныя тавары.
  • Алкаголь.
  • Здароўе і здаровы лад жыцця
  • Азартныя і іншыя анлайн-гульні.
  • Віды пад пагрозай знікнення і абароненыя віды (дзікія жывёлы і расліны).
  • Гістарычныя артэфакты.
  • Небяспечныя тавары і матэрыялы.
  • Часткі цела і біялагічныя вадкасці.
Кожная катэгорыя больш падрабязна апісваецца ніжэй.
Наркатычныя рэчывы і лекавыя прэпараты
Забаронена
Прэпараты з высокай ступенню рызыкі, ужыванне якіх звязанае з павышанай імавернасцю няправільнага выкарыстоўвання, узнікнення залежнасці або рызыкай для здароўя, у тым ліку перадазіроўкай (напрыклад, какаін, фентаніл, гераін і г. д.).
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, арганізаваць абмен, ахвяраваць, падарыць або запытаць наркатычныя рэчывы з высокай ступенню рызыкі.
  • Змяшчае прызнанне факта куплі, абмену або арганізацыі абмену наркатычных рэчываў з высокай ступенню рызыкі, здзейсненых аўтарам публікацыі самастойна ці з дапамогай іншых асоб.
  • Змяшчае прызнанне факта асабістага ўжывання прэпаратаў з высокай ступенню рызыкі без упамінання рэабілітацыі, лячэння або іншага спосабу барацьбы з наркатычнай залежнасцю; такі кантэнт можа не змяшчаць станоўчыя выказванні аб наркатычных рэчывах з высокай ступенню рызыкі, не заахвочваць да іх ужывання, не арганізоўваць іх вытворчасць або ўжыванне і не даваць адпаведныя інструкцыі.
  • Каардынуе або прасоўвае (маюцца на ўвазе станоўчыя выказванні ці заахвочванне) ужыванне ці вытворчасць наркатычных рэчываў з высокай ступенню рызыкі або дае адпаведныя інструкцыі.
  • Заўвага: аспрэчванне ці апраўданне легальнасці або абмеркаванне навуковых ці медыцынскіх уласцівасцей наркатычных рэчываў з высокай ступенню рызыкі дазволеныя. Гэта датычыцца навін і сацыяльнай рэкламы.
Наркатычныя рэчывы немедыцынскага прызначэння (прэпараты і рэчывы, якія не прымяняюцца па прызначэнні ў медыцынскіх мэтах або ўжываюцца для дасягнення ап’янення; напрыклад, сярод іншага, хімічныя рэчывы-прэкурсоры або рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці такіх наркотыкаў).
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, арганізаваць абмен, ахвяраваць, падарыць або запытаць наркатычныя сродкі немедыцынскага прызначэння.
  • Змяшчае прызнанне факта куплі, абмену або каардынацыі абмену наркатычных сродкаў немедыцынскага прызначэння, здзейсненых аўтарам публікацыі самастойна ці з дапамогай іншых асоб.
  • Змяшчае прызнанне факта асабістага ўжывання наркатычных сродкаў немедыцынскага прызначэння без упамінання рэабілітацыі, лячэння або іншага спосабу барацьбы з наркатычнай залежнасцю; такі кантэнт можа не змяшчаць станоўчыя выказванні аб наркатычных сродках немедыцынскага прызначэння, не заахвочваць да іх ужывання, не арганізоўваць іх вытворчасць або ўжыванне і не даваць адпаведныя інструкцыі.
  • Каардынуе або прасоўвае (маюцца на ўвазе станоўчыя выказванні ці заахвочванне) ужыванне ці вытворчасць наркатычных рэчываў немедыцынскага прызначэння або дае адпаведныя інструкцыі.
  • Змяшчае спробы прадаць або прасунуць прыладдзе для ўжывання наркатычных рэчываў немедыцынскага прызначэння.
  • Змяшчае сувенірную прадукцыю з выявай наркатычных рэчываў немедыцынскага прызначэння.
Рэцэптурныя прэпараты (якія патрэбна прымаць па рэцэпце або ў прысутнасці медыцынскага персаналу)
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць або абмяняць рэцэптурныя прэпараты, за выключэннем прыведзеных ніжэй выпадкаў.
    • Указанне цэн на вакцыны ў кантэксце інфармавання або абмеркавання, калі звесткі прызначаныя толькі для дарослых ва ўзросце ад 18 гадоў.
    • Прапанова дастаўкі, калі яе апублікавалі законныя кампаніі электроннай камерцыі ў сферы аховы здароўя і звесткі прызначаныя толькі для дарослых ва ўзросце ад 18 гадоў. Гэты кантэнт таксама павінен змяшчаць папярэджанне аб патрэбе пракансультавацца з ліцэнзаваным медыцынскім спецыялістам і атрымаць сапраўдны рэцэпт.
  • Змяшчае спробы ахвяраваць або падарыць рэцэптурныя прэпараты, за выключэннем выпадкаў эканамічных, сацыяльных крызісаў, крызісаў у сферы аховы здароўя і стыхійных бедстваў.
  • Змяшчае запыты рэцэптурных прэпаратаў, за выключэннем выпадкаў, калі кошт, даступнасць або эфектыўнасць фармацэўтычных прэпаратаў абмяркоўваецца ў медыцынскім кантэксце.
  • Заўвага: аспрэчванне ці апраўданне легальнасці або абмеркаванне навуковых ці медыцынскіх уласцівасцей рэцэптурных прэпаратаў. Гэта датычыцца навін і сацыяльнай рэкламы.
Энтэагены
  • Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць або запытаць энтэагены.
  • Заўвага: аспрэчванне ці апраўданне легальнасці або абмеркаванне навуковых ці медыцынскіх уласцівасцей энтэагенаў дазволеныя.
Каноплі і звязаныя з імі тавары
  • Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць ці запытаць марыхуану або прадукцыю на аснове тэтрагідраканабінолу (ТГК) ці аналагічных псіхаактыўных кампанентаў.
Кантэнт, які адпаведна нашым абмежаванням могуць праглядаць толькі людзі ва ўзросце ад 18 гадоў
Энтэагены
  • Кантэнт, які дапускае выкарыстоўванне ў асабістых мэтах, каардынуе, прасоўвае (маюцца на ўвазе станоўчыя выказванні) ці рэкамендуе ўжыванне энтэагенаў.
    • Сюды не адносяцца выпадкі, калі якое-небудзь з указаных вышэй дзеянне выконваецца ў мастацкім або дакументальным кантэксце.
Каноплі і звязаныя з імі тавары
  • Кантэнт, які каардынуе ці прасоўвае (маюцца на ўвазе станоўчыя выказванні ці заахвочванне) марыхуану або інструкцыі па выкарыстанні ці вырабе прадукцыі на аснове ТГК або аналагічных псіхаактыўных кампанентаў.
  • Бізнес-кантэнт, размешчаны пунктамі продажу марыхуаны, які не змяшчае спроб купіць, прадаць ці абмяняць марыхуану і тавары на аснове ТГК або аналагічных псіхаактыўных кампанентаў.
  • Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць ці запытаць ядомы канабідыёл (КБД) або падобную прадукцыю на аснове канабіноідаў.
  • Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць ці запытаць неядомы канабідыёл (КБД) або падобную прадукцыю на аснове канабіноідаў.
  • Кантэнт, які змяшчае сцверджанні аб захворваннях, звязаных з неядомым канабідыёлам (КБД) або падобнай прадукцыяй на аснове канабіноідаў.
  • Кантэнт, які змяшчае выявы прыладдзя для ўжывання марыхуаны.
Рэцэптурныя прэпараты
  • Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць або абмяняць рэцэптурныя прэпараты ў любым кантэксце, у тым ліку калі ён апублікаваны законнымі кампаніямі электроннай камерцыі ў сферы аховы здароўя.
  • Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць або запытаць безрэцэптурныя прэпараты.
  • Кантэнт, у якім паказваецца прыём і ўжыванне рэцэптурных прэпаратаў.
Зброя, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы
Забаронена
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць ці абмяняць агнястрэльную зброю, дэталі да яе, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы або мадыфікацыі для павелічэння паражальнага ўздзеяння, за выключэннем прыведзенага ніжэй кантэксту.
    • Публікацыя кантэнту Старонкай, групай ці профілем Instagram, якія прадстаўляюць законныя арганізацыі з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаніі па рознічным гандлі, вэб-сайты, брэнды або дзяржаўныя органы (напрыклад, аддзел паліцыі ці пажарную частку), або прыватнай асобай, якая абагульвае кантэнт ад імені такіх арганізацый; і кантэнт даступны толькі для карыстальнікаў ва ўзросце ад 21 года.
  • Змяшчае спробы ахвяраваць або падарыць агнястрэльную зброю, дэталі да яе, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы або мадыфікацыі для павелічэння паражальнага ўздзеяння, за выключэннем абагульвання ў наступных кантэкстах:
    • Ахвяраванне, абмен або выкуп агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў Старонкай, групай або профілем Instagram, якія прадстаўляюць законныя арганізацыі з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаніі па рознічным гандлі, вэб-сайты, брэнды ці дзяржаўныя органы, або прыватнай асобай, якая абагульвае кантэнт ад імені такіх арганізацый; і кантэнт даступны толькі для карыстальнікаў ва ўзросце ад 21 года.
    • Аўкцыён або розыгрыш агнястрэльнай зброі, які праводзіцца законнымі арганізацыямі з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаніямі па рознічным гандлі, арганізацыямі, звязанымі з урадам, некамерцыйнымі арганізацыямі ці прыватнымі асобамі, якія супрацоўнічаюць з такімі арганізацыямі або атрымліваюць ад іх спонсарскую падтрымку; і кантэнт даступны толькі для карыстальнікаў ва ўзросце ад 21 года.
  • Змяшчае запыты агнястрэльнай зброі, дэталей да яе, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў ці мадыфікацый для павелічэння паражальнага ўздзеяння.
  • Змяшчае спробы продажу, дарэння, абмену, перадачы, каардынацыі, выказвання станоўчага меркавання ці падавання доступу да трохмернага друку або інструкцый па камп’ютарызаванай вытворчасці агнястрэльнай зброі ці дэталей да яе, незалежна ад кантэксту або аўтара публікацыі.
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць, запытаць або пацвердзіць валоданне прыладамі для пераробкі кулямётаў.
Кантэнт, які адпаведна нашым абмежаванням могуць праглядаць толькі людзі ва ўзросце ад 21 года
Зброя, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы
  • Кантэнт, апублікаваны ад імені афіцыйнай фізічнай крамы або афіцыйных арганізацый з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаній па рознічным гандлі, вэб-сайтаў, брэндаў ці дзяржаўных органаў, або кантэнт, які іх рэкламуе ці запытвае, дзеля куплі, продажу, абмену, ахвяравання ці дарэння (у тым ліку ў кантэксце аўкцыёну або розыгрышу) агнястрэльнай зброі, дэталей да яе, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў ці мадыфікацый для павелічэння паражальнага ўздзеяння.
Кантэнт, які адпаведна нашым абмежаванням могуць праглядаць толькі людзі ва ўзросце ад 18 гадоў
Тавары з лёзамі і іншая зброя:
  • Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, перадаць, ахвяраваць, падарыць ці запытаць тавары з лёзамі і любую іншую зброю (напрыклад, пярцовы балончык або пярсцёнак-кастэт).
  • Кантэнт, які змяшчае станоўчыя выказванні, інструкцыі па выкарыстоўванні і спробы заахвоціць да яго адносна агнястрэльнай зброі, дэталей да яе, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў ці мадыфікацый для павелічэння паражальнага ўздзеяння і колкіх прадметаў у водгуках аб таварах.
  • Кантэнт, які змяшчае прапановы продажу і прасоўвання несмяротных прылад.
Тытунь і спадарожныя тавары
Забаронена
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць або абмяняць тытунёвыя ці нікацінавыя вырабы, а таксама тавары, што імітуюць курэнне, у тым ліку любыя віды электронных сістэм дастаўкі нікаціну (ENDS), напрыклад электронныя цыгарэты, вейпы і вейпы без нікаціну.
    • За выключэннем выпадкаў публікацыі кантэнту Старонкай, групай або профілем Instagram, якія прадстаўляюць законныя арганізацыі з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаніі па рознічным гандлі, вэб-сайты ці брэнды, або прыватнай асобай, якая абагульвае кантэнт ад імені такіх арганізацый, у тым ліку з прапановай паслуг дастаўкі і розыгрышаў брэндаў.
  • Змяшчае спробы ахвяраваць або падарыць тытунёвыя ці нікацінавыя вырабы або тавары ENDS.
    • За выключэннем выпадкаў публікацыі кантэнту Старонкай, групай або профілем Instagram, якія прадстаўляюць законныя арганізацыі з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаніі па рознічным гандлі, вэб-сайты ці брэнды, або прыватнай асобай, якая абагульвае кантэнт ад імені такіх арганізацый, у тым ліку з прапановай паслуг дастаўкі і розыгрышаў брэндаў.
  • Змяшчае запыты на тытунёвыя ці нікацінавыя вырабы, а таксама тавары, што імітуюць курэнне, у тым ліку любыя віды прадукцыі ENDS (напрыклад, вейпы без нікаціну).
Кантэнт, які адпаведна нашым абмежаванням могуць праглядаць толькі людзі ва ўзросце ад 18 гадоў
  • Кантэнт, апублікаваны ад імені законных арганізацый з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаній па рознічным гандлі, вэб-сайтаў або брэндаў, ці кантэнт, які іх рэкламуе дзеля куплі, продажу, абмену, ахвяравання або дарэння алкаголю ці тытунёвых вырабаў.
  • Кантэнт, у якім паказваецца ўжыванне тытуню, нікацінавых тавараў або прадукцыі ENDS.
  • Кантэнт, які каардынуе ці прасоўвае выкарыстоўванне тытуню, нікацінавых тавараў, прадукцыі ENDS або тытунёвых брэндаў.
  • Кантэнт, у якім паказваюцца тавары для адмовы ад курэння.
  • Кантэнт, у якім абмяркоўваюцца ці прасоўваюцца выкарыстанне тытуню і прылад для яго ўжывання, а таксама тытунёвыя брэнды.
  • Медыйны кантэнт, у якім паказваецца курэнне або ўжыванне тытуню ў рэальным кантэксце.
    • За выключэннем кантэксту кампаній па барацьбе з курэннем, псіхалагічных кансультацый для людзей з тытунёвай залежнасцю, рэабілітацыі курцоў, а таксама сацыяльнага кантэксту.
Алкаголь.
Забаронена
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць або абмяняць алкаголь, за выключэннем прыведзеных ніжэй выпадкаў.
    • Публікацыя кантэнту Старонкай, групай або профілем Instagram, якія прадстаўляюць законныя арганізацыі з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаніі па рознічным гандлі, вэб-сайты ці брэнды, або прыватнай асобай, якая абагульвае кантэнт ад імені такіх арганізацый, у тым ліку з прапановай паслуг дастаўкі і розыгрышаў брэндаў.
    • У кантэнце ўпамінаецца алкаголь ці прапаноўваецца запрашэнне ў месца яго рэалізацыі (на мерапрыемства, вечарынку, у рэстаран ці бар), дзе будзе адбывацца абмен алкаголем або яго ўжыванне.
  • Змяшчае спробы ахвяраваць або падарыць алкаголь ці тытунёвыя вырабы, за выключэннем сітуацый, калі публікуецца Старонкай, групай ці профілем Instagram, якія прадстаўляюць законныя арганізацыі з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаніі па рознічным гандлі, вэб-сайты ці брэнды, або прыватнай асобай, якая абагульвае кантэнт ад імені такіх арганізацый.
  • Змяшчае запыты алкагольнай прадукцыі і напояў.
Кантэнт, які адпаведна нашым абмежаванням могуць праглядаць толькі людзі ва ўзросце ад 18 гадоў
  • Кантэнт, апублікаваны ад імені законных арганізацый з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаній па рознічным гандлі, вэб-сайтаў або брэндаў, ці кантэнт, які іх рэкламуе, дзеля куплі, продажу, абмену, ахвяравання або дарэння алкагольнай прадукцыі ці напояў.
  • Кантэнт, у якім паказваецца ўжыванне алкагольнай прадукцыі ці напояў або абагульваюцца рэцэпты для іх.
  • Кантэнт, у якім упамінаецца алкаголь ці прапаноўваецца запрашэнне ў месца яго рэалізацыі, дзе будзе адбывацца абмен алкаголем або яго ўжыванне.
Здароўе і здаровы лад жыцця
Кантэнт, які адпаведна нашым абмежаванням могуць праглядаць толькі людзі ва ўзросце ад 18 гадоў
Тавары і паслугі для пахудзення або набору вагі
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць, упамянуць ці запытаць тавары або паслугі для пахудзення або набору вагі.
  • Змяшчае прызнанне факта выкарыстання тавару для пахудзення або павелічэння вагі або паказвае яго выкарыстанне ў спрыяльным кантэксце ці з апісаннем яго пабочных эфектаў.
  • Змяшчае прыкметы каардынацыі або прасоўвання (маюцца на ўвазе станоўчыя выказванні ці заахвочванне) ужывання ці вытворчасці дыетычных прадуктаў або дае адпаведныя інструкцыі.
  • Змяшчае сцверджанні аб непаўнацэннасці на аснове знешняга выгляду (г. зн. адмоўныя тэрміны, апісанні або пытанні, якія накіраваныя супраць знешнасці чалавека, канкрэтных частак цела ці гігіены) або відарысы буйным планам пэўнай вобласці цела з заціснутым тлушчам.
  • Змяшчае сцверджанні аб тым, што рэзультатаў можна дабіцца толькі з дапамогай тавараў, якія можна насіць, напрыклад упрыгажэнняў ці пластыраў.
  • Выкарыстоўвае прыёмы клікбэйту ў кантэксце пахудзення або набору вагі, напрыклад сенсацыйныя фармулёўкі з перабольшанымі ці радыкальнымі сцверджаннямі ў дачыненні да здароўя або абяцанні атрымаць канкрэтныя вынікі ў вызначаныя тэрміны без агаворак і ўдакладненняў.
Касметычныя тавары і працэдуры або пластычныя аперацыі
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць, упамянуць ці запытаць касметычныя тавары і працэдуры або пластычныя аперацыі. Сюды адносяцца:
    • Сродкі для адбельвання скуры, напрыклад асвятляльныя крэмы.
    • Касметычныя працэдуры, накіраваныя на лячэнне ці аднаўленне функцый або будовы твару ці цела чалавека.
  • Змяшчае прызнанне факта выкарыстання касметычнай працэдуры ці пластычнай аперацыі або паказвае яе выкарыстоўванне, вылучаючы станоўчыя або адмоўныя вынікі, а таксама пабочныя эфекты.
  • Змяшчае прыкметы каардынацыі або прасоўвання (маюцца на ўвазе станоўчыя выказванні ці заахвочванне) выкарыстання або правядзення касметычнай працэдуры ці пластычнай аперацыі або дае адпаведныя інструкцыі.
  • Змяшчае сцверджанні аб непаўнацэннасці на аснове знешняга выгляду (г. зн. адмоўныя тэрміны, апісанні або пытанні, якія накіраваныя супраць знешнасці чалавека, канкрэтных частак цела ці гігіены).
Заўвага: прасоўванне метадаў трэніровак (напрыклад, пілатэсу) або дэкаратыўнай касметыкі (напрыклад, макіяжу) не рэгулюецца гэтымі правіламі.
Падманныя дзеянні, звязаныя са здароўем
  • Сцверджанні (у тым ліку з боку медыцынскіх работнікаў або арганізацый аховы здароўя) аб лячэнні, вылячэнні або пазбаўленні ад якога-небудзь з наступных невылечных і/ці смяротных захворванняў (поўны спіс). Заўвага: гэта не распаўсюджваецца на сцверджанні пра лячэнне ці кантроль сімптомаў прыведзеных ніжэй захворванняў.
    • Цукровы дыябет.
    • Герпес.
    • Захворваньне шчытападобнай залозы.
    • Псарыяз.
    • Эбола.
    • Рак.
    • Аўтызм.
    • Хвароба Альцгеймера.
    • Хвароба Паркінсона.
    • Бакавы аміятрафічны склероз (БАС).
    • Вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ).
  • Выкарыстоўвае прыёмы клікбэйту ў кантэксце здароўя, напрыклад сенсацыйныя фармулёўкі з перабольшанымі ці радыкальнымі сцверджаннямі ў дачыненні да здароўя або абяцанні атрымаць канкрэтныя вынікі, звязаныя са здароўем, у вызначаныя тэрміны без агаворак і ўдакладненняў.
Тавары для сексуальнай узрушанасці дарослых людзей
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць, прасунуць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць ці запытаць тавары для сексуальнай узрушанасці дарослых людзей, прызначаныя для таго, каб стымуляваць сексуальнае задавальненне або ўзмацніць сексуальную ўзрушанасць чалавека, у выдуманым або рэальным кантэксце. Сюды адносяцца:
    • Секс-цацкі.
    • Эратычныя тавары.
    • Нехірургічныя сродкі для павелічэння палавых органаў, такія як тавары, што стымулююць сексуальнае жаданне або паляпшаюць сексуальную актыўнасць.
    • Вырабы, найперш накіраваныя на стымуляванне сексуальнага жадання або ўзрушанасці.
    • Відарысы секс-цацак без дакладнага кантэксту.
Тавары і паслугі для сексуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць, прасунуць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць ці запытаць прадукцыю для сексуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя. Сюды адносяцца:
    • Тавары для сексуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, якія арыентаваныя на сексуальнае задавальненне, а не на медыцынскую карысць, у тым ліку тавары, што змяшчаюць аб’екты ў форме фаласа або вульвы.
    • Тавары для такіх мэт, як сексуальнае здароўе і лячэнне парушэнняў рэпрадуктыўнай функцыі.
    • Касметычныя аперацыі на палавых органах.
    • Аперацыі на палавых органах дарослых.
    • Адукацыйныя матэрыялы сексуальнага характару з акцэнтам на сексуальнае задавальненне.
    • Гарманальныя прэпараты (напрыклад, сродкі для павышэння ўзроўню тэстастэрону).
Кампаніі ў галіне сексуальных тавараў і паслуг для дарослых
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць, прасунуць ці запытаць бізнес для стымуляцыі сексуальнага задавальнення або ўзмацнення сексуальнай узрушанасці чалавека. Сюды адносяцца:
    • Кампаніі ў сферы забаў для дарослых.
    • Установы для дарослых.
    • Навучальныя паслугі сексуальнага характару.
Азартныя і іншыя анлайн-гульні
Кантэнт, які адпаведна нашым абмежаванням могуць праглядаць толькі людзі ва ўзросце ад 18 гадоў
Азартныя і іншыя анлайн-гульні
  • Кантэнт, які змяшчае спробы прадаць, абмяняць, паказаць ці прасунуць сэрвісы анлайн-гульняў, у тым ліку азартных, у якіх якія-небудзь каштоўнасці, што маюць грашовы эквівалент (у тым ліку наяўныя грошы або лічбавая ці віртуальная валюта, напрыклад біткойн), неабходныя для ўдзелу і з’яўляюцца часткай прыза. Сюды, у прыватнасці, адносяцца:
    • Інтэлектуальныя і азартныя гульні, латарэі або розыгрышы, стаўкі, у тым ліку на спорт, казіно, таталізатары ці конкурсы на прыз.
    • Азартныя гульні, якія прадугледжваюць абмежаваны пробны перыяд і плацяжы па яго заканчэнні.
Сацыяльныя казіно
  • Кантэнт, які змяшчае спробы прадаць, абмяняць, паказаць ці прасунуць сацыяльныя казіно, што імітуюць азартныя гульні (напрыклад, гульнявыя аўтаматы) і ў якія немагчыма выйграць грошы або іх эквівалент. Сюды адносіцца кантэнт, які ўказвае на магчымасць выйграць "манеты", што не маюць грашовага эквіваленту.
Бясплатныя гульні ў кантэксце азартных гульняў
  • Кантэнт, які змяшчае спробы прадаць, абмяняць, паказаць ці прасунуць бясплатныя гульні, што імітуюць азартныя гульні, дзе не патрабуецца нічога, што мае грашовую каштоўнасць, але ёсць магчымасць выйграць грошы або іх эквівалент.
Віды пад пагрозай знікнення і абароненыя віды (дзікія жывёлы і расліны).
Забаронена
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць або запытаць віды пад пагрозай вымірання ці часткі іх цела або абароненыя віды раслін.
  • Змяшчае прызнанне або падтрымку актаў браканьерства, куплі ці абмену прадстаўнікоў відаў пад пагрозай знікнення ці іх частак, здзейсненых аўтарам публікацыі самастойна або яго саўдзельнікамі з дапамогай іншых асоб (за выключэннем відарысаў браканьерства, здзейсненага іншымі людзьмі).
  • Паказвае акты браканьерства адносна відаў пад пагрозай знікнення ці іх частак, здзейсненыя аўтарам публікацыі самастойна або яго саўдзельнікамі.
  • Змяшчае прыкметы каардынацыі або прасоўвання (маюцца на ўвазе станоўчыя выказванні ці заахвочванне) браканьерства ці інструкцыі па выкарыстанні або вырабе прадукцыі з відаў, якія выміраюць, ці частак іх цела або з любых дзікіх жывёл ці раслін пад пагрозай знікнення.
Жывёлы не пад пагрозай вымірання
  • Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць або абмяняць жывых жывёл, якія не знаходзяцца пад пагрозай вымірання, за выключэннем выпадкаў, калі ён:
    • Публікуецца Старонкай, групай або профілем Instagram, якія прадстаўляюць законныя арганізацыі з фізічным месцазнаходжаннем, у тым ліку кампаніі па рознічным гандлі, законныя вэб-сайты, брэнды ці часовыя прытулкі для жывёл, або прыватнай асобай, якая абагульвае кантэнт ад імені такіх арганізацый.
    • Публікуецца ў кантэксце дарэння ці просьбаў атрымаць жывых жывёл, якія не знаходзяцца пад пагрозай вымірання, або пошуку для іх новага жылля ці гаспадара, у тым ліку платы за перадачу жывёлы ад аднаго ўладальніка іншаму.
    • Мае на ўвазе продаж жывёлы ў якасці рэлігійнага паднашэння або прапанову ўзнагароды за згубленую свойскую жывёлу.
    • Публікуецца ў кантэксце продажу свойскай жывёлы.
    • Публікуецца ў кантэксце куплі, продажу, дарэння, просьбы атрымаць або ахвяравання ў дачыненні да рагоў, органаў, канечнасцей, туш, таксідэрміі і экскрэментаў жывёл (за выключэннем кампосту ці ўгнаенняў).
    • Публікуецца ў кантэксце прапановы звязаных з жывёламі тавараў для ўжывання чалавекам, такіх як яйкі, рыба і г. д.
Гістарычныя артэфакты
Забаронена
Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць або запытаць гістарычныя артэфакты.
Небяспечныя тавары і матэрыялы
Забаронена
Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, ахвяраваць, падарыць або запытаць небяспечныя тавары і матэрыялы.
Часткі чалавечага цела і біялагічныя вадкасці
Забаронена
Кантэнт, які:
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць або абмяняць часткі чалавечага цела, у тым ліку тыя, што не ўпамянутыя ў правілах у дачыненні да эксплуатацыі людзей.
  • Змяшчае запыты абмяняць біялагічныя вадкасці.
  • Змяшчае спробы купіць, прадаць або абмяняць біялагічныя вадкасці.
  • За выключэннем выпадкаў публікацыі з мэтай донарства біялагічных вадкасцей (напрыклад, спермы або плазмы крыві).
Адкліканыя тавары
Забаронена
Кантэнт, які змяшчае спробы купіць, прадаць, абмяняць, арганізаваць абмен, ахвяраваць, падарыць або запытаць адкліканыя тавары.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Даныя
Паглядзець апошнюю Справаздачу па забеспячэнні выканання Норм супольнасці
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з таварамі і паслугамі з абмежаваннямі
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць Цэнтр дапамогі