Забароненыя камерцыйныя практыкі
Падрабязней аб правіле
ЖУРНАЛ ЗМЕН
Сёння
Абгрунтаванне правіл
Мы імкнёмся абараняць карыстальнікаў і кампаніі ад махляроў, якія хочуць падманным шляхам прысвоіць іх грошы, маёмасць або атрымаць доступ да іх асабістай інфармацыі. Для гэтага мы забараняем кантэнт і паводзіны, якія выкарыстоўваюць забароненыя камерцыйныя практыкі. Сюды адносяцца лжывыя прапановы пра працу або дзяржаўныя праграмы, клікбэйт з выкарыстаннем імёнаў знакамітасцей і брэндаў, інвестыцыйныя схемы (уключаючы гарантаваную даходнасць), схемы спісвання запазычанасці і аднаўлення крэдытнай гісторыі, схемы хуткага абагачэння і розыгрышаў прызоў, любоўныя афёры і махлярства пад маркай дабрачыннасці.
Мы дазваляем людзям прыцягваць увагу да махлярства і іншых забароненых камерцыйных практык, інфармаваць пра іх і асуджаць іх пры ўмове, што яны не раскрываюць канфідэнцыяльнай інфармацыі і не прасоўваюць такіх практык.
Правілы ў дачыненні да забароненых дакументаў і фінансавых паслуг можна знайсці ў Нормах супольнасці ў дачыненні да тавараў і паслуг з абмежаваннямі.
Наша сістэма забеспячэння выканання правіл не ідэальная, і мы можам выяўляць не ўсе парушэнні. Даведацца больш пра тое, як выяўляць падманны кантэнт і як абараніць сябе, можна ў Цэнтры абароны ад махлярства.
Забеспячэнне выканання правіл
Мы можам прымаць шэраг мер па забеспячэнні выканання правіл, уключаючы, апроч іншага, выдаленне кантэнту і рэкламы, скарачэнне распаўсюджання, абмежаванне рэкламных акаўнтаў, абмежаванне функцый, патрабаванне прайсці спраўджанне, а таксама адключэнне акаўнтаў. Гэтыя меры могуць прымацца на аснове нашай уласнай папераджальнай сістэмы выяўлення або на аснове скарг ад давераных партнёраў і водгукаў карыстальнікаў (апісаных ніжэй).
Водгукі карыстальнікаў
Водгукі карыстальнікаў дапамагаюць выяўляць камерцыйныя практыкі, якія ствараюць негатыўны карыстальніцкі вопыт выкарыстоўвання. Разглядаюцца такія сігналы, як устойлівыя заканамернасці або несуразмерна вялікі аб’ём адмоўных водгукаў, а актуальныя водгукі перадаюцца рэкламадаўцам і прадаўцам для паляпшэння кантэнту і павышэння здаволенасці кліентаў. Калі негатыўныя водгукі працягваюць паступаць, нягледзячы на папярэджанні, могуць прымяняцца вышэйпаказаныя меры, аж да абмежавання або адключэння адпаведных акаўнтаў або суб’ектаў. У прыватнасці, меры прымаюцца ў дачыненні да наступных практык:
- Падманнае або неабгрунтаванае цэнаўтварэнне.
- Невыкананне дастаўкі: невыкананне дастаўкі купленых тавараў або неаказанне паслуг пасля здзяйснення плацяжу.
- Перакручванне інфармацыі пра тавар: прасоўванне тавараў або паслуг, якія істотна адрозніваюцца ад заяўленых у рэкламе, уключаючы значныя разыходжанні ў якасці або дастаўку іншых пазіцый.
- Несанкцыянаваныя спісанні: спісанне сродкаў са спосабу аплаты кліента без папярэдняга дазволу або выразнага інфармавання пра ўмовы.
- Парушэнне правіл звароту тавараў і сродкаў: невыкананне заяўленых умоў звароту сродкаў або тавараў.
- Падманныя спосабы афармлення падпісак: падключэнне кліентаў да планаў рэгулярных плацяжоў або падпісак без выразнага інфармавання пра ўмовы.
- Спасылкі, якія з выгляду вядуць на афіцыйныя камерцыйныя сайты, але фактычна накіроўваюць на махлярскія рэсурсы.
Забаронена
Кантэнт, у якім выкарыстоўваюцца падманныя тактыкі для ўвядзення людзей або кампаній у зман з мэтай атрымання камерцыйнай ці фінансавай выгады, у тым ліку прыведзены ніжэй.
Забаронены кантэнт пра крэдыты
Сюды адносяцца:
- Прапановы крэдытаў, для атрымання якіх карыстальнікам патрабуецца ўнесці перадаплату.
- Прапановы крэдытаў з гарантаваным ухваленнем без згадвання стандартных крытэрыяў адбору, такіх як фінансавая інфармацыя пазычальніка.
Забаронены кантэнт пра азартныя гульні
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае прапановы азартных гульняў на рэальныя грошы ("рэальныя грошы" — гэта валюта рэальнага свету, якую можна выкарыстоўваць для пакупкі тавараў або паслуг у рэальным свеце, уключаючы нацыянальныя валюты, такія як долары ЗША, і віртуальныя валюты, такія як біткойн):
- з гарантыяй выйгрышу;
- з намёкам або прызнаннем таго, што вынік гульні або матча вядомы загадзя;
- з заклікам падтасаваць вынікі матча або прапановай дапамагчы ці даць параду пра тое, як падтасаваць вынікі матча або гульні;
- з прасоўваннем паслуг азартных гульняў спосабамі, якія ўводзяць у зман або з’яўляюцца завуаляванымі (напрыклад, выкарыстанне тэксту, не звязанага з тэмай, у спалучэнні з прома-відарысам або прома-відэа азартных гульняў).
- Змяшчае прапановы, што прасоўваюць паслугі вядомых нядобрасумленных пастаўшчыкоў азартных гульняў.
Дзейнасць сацыяльных казіно, якія імітуюць азартныя гульні без магчымасці выйграць рэальныя грошы, рэгулюецца Нормамі супольнасці ў дачыненні да тавараў і паслуг з абмежаваннямі.
Забаронены кантэнт пра інвестыцыі
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае прапановы інвестыцыйных магчымасцей, пры якіх акупнасць інвестыцый гарантаваная або не звязаная з рызыкай.
- Змяшчае прапановы інвестыцыйных магчымасцей, пры якіх акупнасць інвестыцый або кампенсацыя часткова ці цалкам залежыць ад залучэння іншых людзей да ўдзелу ў схеме.
- Змяшчае прапановы інвестыцыйных магчымасцей, у якіх заяўляецца пра паспяховыя вынікі ці даходнасць у мінулым або змяшчаюцца спасылкі на іх з мэтай фарміравання спадзяванняў на аналагічныя вынікі ў будучыні.
- Змяшчае прапановы інвестыцыйных магчымасцей, якія абяцаюць хуткі заробак (напрыклад, менш як за 24 гадзіны).
- Змяшчае прапановы ператварыць пэўную суму грошай у буйнейшую з дапамогай множання, прыёму ці стратэгіі з непасрэдным выкарыстаннем такіх тэрмінаў, як "множанне грошай", "множанне грашовых сродкаў" ці аналагічных.
Забаронены кантэнт пра дабрачыннасць
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае махлярскія запыты грошай або ахвяраванняў на дабрачынныя мэты.
Забаронены рамантычны кантэнт
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае махлярскія спробы наладзіць рамантычныя адносіны ў інтэрнэце, разлічваючы на ўзаемадзеянне ці сувязь несексуальнага характару і прапаноўваючы або патрабуючы ў абмен грошы ці іх эквівалент.
Забаронены кантэнт-прынада з удзелам брэндаў або знакамітасцей
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае махлярства з прынадай у выглядзе брэндаў, якое ўключае ў сябе лжывыя заявы пра прадстаўніцтва вядомых кампаній ці суб’ектаў або выступленне ад іх імені ў спалучэнні з увядзеннем у зман, каб прымусіць людзей узаемадзейнічаць з кантэнтам з мэтай махлярства ці ашуканства.
- Змяшчае махлярства з прынадай у выглядзе знакамітасцей, якое ўключае ў сябе несанкцыянаванае выкарыстанне імені, вобраза або відарысаў публічнай асобы ў спалучэнні з увядзеннем у зман, каб прымусіць людзей узаемадзейнічаць з кантэнтам з мэтай махлярства ці ашуканства.
Забаронены кантэнт пра хуткае абагачэнне
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае прапановы магчымасцей атрымання нерэалістычнай фінансавай выгады за невыразныя або мінімальныя намаганні.
Забаронены кантэнт пра матэрыяльныя ці духоўныя паслугі або ілюмінатаў
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае прапановы матэрыяльных узнагарод, такіх як грошы, тавары ці паслугі, якія маюць грашовы эквівалент, у тым ліку фізічных, лічбавых і віртуальных валют, а таксама фізічных або лічбавых тавараў і паслуг за далучэнне да асацыяцыі, культу, рэлігійнай секты (напрыклад, брацтва ілюмінатаў) або ўдзел у іх.
- Змяшчае прапановы матэрыяльных узнагарод за выкарыстанне чорнай магіі, заклінанняў або чароўных прадметаў (напрыклад, чар, талісманаў, амулетаў, медальёнаў, зелля, чароўных кашалькоў і г. д.).
Забаронены кантэнт пра страхаванне
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае прапановы фальшывых страховак з вялікімі скідкамі, патрабуючы перадаплату, напрыклад, адміністрацыйны ўзнос або дэпазіт.
- Змяшчае прапановы фальшывых страховак з вялікімі скідкамі, абяцаючы значную эканомію на страхоўцы ў параўнанні са звыклымі пастаўшчыкамі страхавых паслуг.
Забаронены кантэнт пра вакансіі
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае прапановы вакансій, у якіх няма інфармацыі пра працадаўцу і спецыфіку абавязкаў, а толькі згадваецца пра наяўнасць свабодных працоўных месцаў.
- Змяшчае прапановы працы дома, аднак назва пасады ўказвае на тое, што супрацоўнік не зможа працаваць дыстанцыйна.
- Змяшчае прапановы вакансій з загадзя абяцанай зарплатай.
- Змяшчае прапановы гарантаваных працоўных месцаў.
- Змяшчае прапановы вакансій з патрабаваннем унесці перадаплату да атрымання пасады.
Забаронены кантэнт пра спісанне запазычанасці і аднаўленне крэдытнага рэйтынгу
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае абяцанні ануляваць або скараціць запазычанасць на пэўную суму за вызначаны тэрмін.
- Змяшчае абяцанні спыніць усе спагнанні даўгоў і судовыя прэтэнзіі.
- Змяшчае абяцанні выдаліць інфармацыю пра крэдыт з крэдытных справаздач або стварыць новую "крэдытную асобу".
Забаронены кантэнт пра розыгрышы
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае лжывыя прапановы гарантаванай узнагароды ў выглядзе рэальных грошай або спажывецкіх тавараў (напрыклад, электронікі, транспартных сродкаў ці ювелірных вырабаў) без якіх-небудзь дзеянняў з боку карыстальніка, акрамя абагульвання асабістай або фінансавай інфармацыі.
- Змяшчае лжывыя прапановы атрымання грошай з дзяржаўных грантаў або праграм.
Забаронены кантэнт пра перадаплату
Сюды адносіцца кантэнт, які:
- Змяшчае лжывыя абяцанні грошай у абмен на перадаплату/электронны перавод/плацеж.
Нягледзячы на вышэйсказанае, мы не забараняем кантэнт, які прадугледжвае асуджэнне, павышэнне дасведчанасці або навучанне іншых наконт махлярства і іншых забароненых камерцыйных практык, не прасоўваючы іх і не раскрываючы канфідэнцыяльнай інфармацыі.
Апроч выдалення акаўнтаў, якія парушаюць нашы правілы ў дачыненні да забароненых камерцыйных практык, нашы аўтаматызаваныя сістэмы ўлічваюць цэлы шэраг паводзінскіх сігналаў. Гэта дапамагае выяўляць і абмяжоўваць непажаданыя кантакты, а таксама ўздзеянне патэнцыяльнай махлярскай дзейнасці.
- Мы можам адключаць акаўнты або абмяжоўваць доступ да прадуктаў і функцый (напрыклад, магчымасці адпраўляць паведамленні пэўным акаўнтам) на падставе сукупнасці такіх дзеянняў, як адпраўка непажаданых паведамленняў людзям, на якіх вы не падпісаныя, наўмыснае падаванне непраўдзівай інфармацыі пра сваё месцазнаходжанне або адміністраванне супольнасцей (напрыклад, Старонак), якія мы выдалілі за парушэнне нашых правіл у дачыненні да махлярства.
Нормы супольнасці, для забеспячэння выканання якіх нам патрабуецца дадатковая інфармацыя і/ці кантэкст
Мы можам выдаляць кантэнт, які:
- Уключае ў сябе махлярства або падман, на якія паскардзіўся надзейны суб’ект.
- Залучае людзей да ўдзелу ў калектыўных ісках праз выкарыстанне падманных тактык, такіх як выдача сябе за дзяржаўную арганізацыю або выдавецтва навін, выкарыстанне сенсацыйных фармулёвак ці перабольшаных сцверджанняў.
- Змяшчае суб’ектаў, якія ўдзельнічаюць або заяўляюць пра ўдзел у арганізаваным махлярстве ці падмане, у тым ліку ў супольным выкарыстанні некалькіх акаўнтаў нашых сэрвісаў з мэтай здзяйснення махлярскіх дзеянняў.
Мы дазваляем публікаваць кантэнт, на які распаўсюджваецца гэта палітыка, у кантэксце асуджэння, павышэння дасведчанасці, прыцягнення ўвагі або рэпартажу навін.
29 кас 2026 г.
Policy Rationale
We aim to protect users and businesses from being deceived out of their money, property, or personal information. To do so, we prohibit content and behavior that employ prohibited commercial practices. This includes false job or government program offers, celebrity and brand bait, investment schemes (including guaranteed returns), debt relief and credit repair schemes, get-rich-quick and giveaway schemes, romance schemes, and charity schemes.
We allow people to raise awareness of, educate others about, and condemn scams and other prohibited commercial practices, provided they do not reveal sensitive information or promote them.
For policies related to Prohibited Documents and Financial Services, see the Restricted Goods and Services Community Standards.
Our enforcement isn’t perfect, and we may not detect all policy violations. To learn more about how to spot deceptive content and what you can do to help protect yourself, visit our Scam Protection Center.
Enforcement
We may take a range of enforcement actions, including but not limited to removing content and ads, reducing distribution, restricting advertising accounts, limiting features, requiring verification, or disabling accounts. These actions may result from our own proactive detection, or be informed by reports from trusted entities and user feedback (described below).
User Feedback
User feedback helps us identify commercial practices that create poor user experiences. We consider signals such as consistent patterns or disproportionate volumes of negative feedback, and we share relevant feedback with advertisers and sellers so they can improve their content and customer satisfaction. Where negative feedback persists despite warnings, we may take the actions above, up to restricting or disabling the responsible accounts or entities. This includes taking enforcement on practices such as:
- Misleading or unreasonable pricing.
- Non-delivery: failure to deliver purchased products or services after payment has been made.
- Product misrepresentation: promoting products or services that materially differ from what was advertised, including significant discrepancies in quality or incorrect items.
- Unauthorized charges: charging a customer’s payment method without prior authorization or clear disclosure.
- Violation of return or refund policies: failure to honor stated refund or return policies.
- Deceptive subscription practices: enrolling customers in recurring payment plans or subscription services without clear disclosure of terms.
- Links that appear to lead to legitimate commercial sites but instead lead to scam sites.
We do not allow:
Content that uses deceptive tactics to mislead people or businesses for commercial or financial gain, including but not limited to:
Prohibited Loan Content
This includes:
- Loan offers requiring the user to pay an upfront fee to obtain a loan.
- Loan offers that guarantee approval without any mention of standard approval criteria, such as financial information from the borrower.
Prohibited Gambling Content
This includes:
- Offers of real money gambling services (“Real money” is real-world currency that can be used to buy goods or services in the real world, including national currencies such as U.S. Dollars and virtual currencies such as Bitcoin):
- with a guarantee of winning.
- implying or admitting to have rigged the outcome of a game or match
- soliciting people to enable match fixing or looking for help or tips on how to fix a match or game
- promoting gambling services in deceptive or obfuscated ways (such as unrelated text paired with a gambling promo image/video)
- Offers that promote services from known deceptive gambling vendors.
Social casino games that simulate gambling with no opportunity to win real money are covered by our Community Standard for Restricted Goods and Services.
Prohibited Investment Content
This includes:
- Offers of investment opportunities where returns on investment are guaranteed or risk-free.
- Offers of investment opportunities where returns on investment or compensation is partly or fully based on recruitment of others to participate in the scheme.
- Offers of investment opportunities claiming or referencing successful past performance or returns to create an expectation of similar future results.
- Offers of investment opportunities that claim quick returns (such as under 24 hours).
- Offers to turn a certain sum of money into a larger one through flipping or trick or strategy involving explicit mentions of “cash flip,” "money flip,” or similar terminology.
Prohibited Charity Content
This includes:
- Fraudulent requests for money or donations for charitable causes.
Prohibited Romance Content
This includes:
- Fraudulent attempts to establish online romantic relationships by seeking non-sexual companionship or relationship and offering or asking for money or its equivalent in exchange.
Prohibited Brand or Celebrity-Bait Content
This includes:
- Brand-bait scams, which involve falsely claiming to represent, or speak in the voice of, an established business or entity, together with misleading tactics to bait people into engaging with the content in an attempt to scam or defraud.
- Celebrity-bait scams, which involve falsely using the name, likeness, or imagery of a public figure, together with misleading tactics to bait people into engaging with the content in an attempt to scam or defraud.
Prohibited Get Rich Quick Content
This includes:
- Offers of opportunities of unrealistic financial reward for unclear or minimal effort.
Prohibited Tangible, Spiritual or Illuminati Content
This includes:
- Offers tangible rewards, such as money, goods, or services that have a monetary value including physical, digital and virtual currencies, and physical or digital goods and services for membership in or joining an association, cult, religious sect (for example, the Illuminati brotherhood).
- Offers tangible rewards for using black magic or spells or magical items (for example, spells, lucky charms, amulets, tokens, potions, magic wallet, etc.).
Prohibited Insurance Content
This includes:
- Offers of false, heavily discounted insurance with requests for an up-front fee, such as an administration fee or deposit.
- Offers of false, heavily discounted insurance with promises of significant savings on insurance compared to conventional insurance providers.
Prohibited Job Content
This includes:
- Offers of jobs containing no information about the employer and job specifications, simply referencing job vacancies.
- Offers of work from home but the job title implies the employee cannot WFH.
- Offers of jobs with advance promises of salary.
- Offers of guaranteed jobs.
- Offers of jobs with a demand for an advance fee before the job is granted.
Prohibited Debt Relief and Credit Repair Content
This includes:
- Promises to eliminate or reduce debt by a particular amount in a set period of time.
- Promises to stop all debt collections or lawsuits.
- Promises to remove credit information from credit reports or create new "credit identity."
Prohibited Giveaway Content
This includes:
- False offers of a guaranteed reward of real money or consumer goods (such as electronics, vehicles, or jewelry) without any action required by the user beyond sharing personal or financial information.
- False offers of money from government grants or programs.
Prohibited Advance Fee Content
This includes:
- Falsely promises money in exchange for an up-front fee/wire transfer/payment.
Notwithstanding the above, we do not prohibit content that condemns, raises awareness of, or educates others about scams or other prohibited commercial practices, without either revealing sensitive information or promoting them.
In addition to removing accounts that violate our Prohibited Commercial Practices policy, our automated systems consider a range of behavioral signals to help identify and limit unwanted contact and exposure to potential scam activity.
- We may disable accounts or restrict access to products and features (e.g. the ability to message certain accounts) based on a combination of behaviors such as sending unsolicited messages to people who you do not follow, deliberately misrepresenting your location, or being an admin of communities (e.g. Pages) we have removed for violating our scam policies.
For the following Community Standards, we require additional information and/or context to enforce:
We may remove content that:
- Involves frauds or scams that have been reported by a trusted entity.
- Recruits people to participate in class action lawsuits using deceptive tactics, such as impersonating a government entity or news outlet, or using sensationalist or exaggerated claims.
- Involves entities participating in or claiming to engage in organized fraud or scam behavior, including the use of multiple accounts on our services in concert to perpetrate fraudulent behaviors.
We allow content that is otherwise covered by this policy when posted in condemnation, educational, awareness raising, or news reporting contexts.