Дэзынфармацыя
Падрабязней аб правіле
ЖУРНАЛ ЗМЕН
Сёння
8 крас 2025 г.
14 сак 2025 г.
8 сту 2025 г.
19 ліп 2024 г.
10 ліп 2024 г.
11 чэр 2024 г.
21 май 2024 г.
7 лют 2024 г.
6 сне 2023 г.
30 вер 2023 г.
15 ліп 2023 г.
Абгрунтаванне правіла
Дэзынфармацыя адрозніваецца ад іншых тыпаў выказванняў, што разглядаюцца ў Нормах супольнасці, таму што няма магчымасці сфармуляваць вычарпальны спіс таго, што забароненае. Напрыклад, у нашых правілах адносна выяўлення сцэн гвалту або варожых паводзін вызначаны кантэнт, які мы забараняем, і нават людзі, нязгодныя з гэтымі правіламі, могуць кіравацца імі. Аднак мы не можам дакладна вызначыць крытэрыі дэзынфармацыі. Свет увесь час змяняецца, і тое, у чым вы ўпэўненыя ў дадзены момант, можа праз хвіліну аказацца няпраўдай. Людзі таксама па-рознаму дасведчаныя пра навакольны свет і могуць верыць у тое, што не з’яўляецца праўдай. Калі палітыка проста забароніць "дэзынфармацыю", людзі, якія выкарыстоўваюць нашы сэрвісы, не змогуць атрымліваць адпаведныя карысныя паведамленні. Такая палітыка стане непрыдатнай, бо ў нас не будзе поўнага доступу да інфармацыі.
У нашых правілах мы даём азначэнні розным катэгорыям дэзынфармацыі і прапаноўваем дакладныя тлумачэнні сваіх дзеянняў пры выяўленні такіх выказванняў. У сваім падыходзе да кожнай катэгорыі мы намагаемся збалансаваць нашы каштоўнасці свабоды самавыяўлення, асабістай бяспекі, годнасці, сапраўднасці і прыватнасці.
Мы выдаляем дэзынфармацыю, калі яна можа напрамую спрыяць рызыцы непазбежнай фізічнай шкоды. Мы таксама выдаляем кантэнт, які можа непасрэдна спрыяць умяшанню ў ажыццяўленне палітычных працэсаў. Пры вызначэнні таго, што ўяўляе сабою дэзынфармацыя ў гэтых катэгорыях, мы супрацоўнічаем з незалежнымі экспертамі, якія маюць веды і досвед для ацэнкі дакладнасці кантэнту і імавернасці таго, што ён можа непасрэдна спрыяць рызыцы непазбежнай шкоды. Сюды адносіцца, напрыклад, супрацоўніцтва з праваабарончымі арганізацыямі, якія прысутнічаюць у той ці іншай краіне, для вызначэння праўдзівасці чутак пра грамадзянскі канфлікт.
У дачыненні да іншых відаў дэзынфармацыі мы імкнёмся знізіць паказчыкі іх распаўсюджвання або стварыць атмасферу, якая спрыяе прадуктыўнаму дыялогу. Нам вядома, што людзі часта выкарыстоўваюць дэзынфармацыю ў бяскрыўдных мэтах, у прыватнасці, для надання значнасці (напрыклад, "У гэтай каманды найгоршы рэкорд у гісторыі спорту!") або ў гумары ці сатыры ("Мой муж толькі што стаў найлепшым мужам года"). Апроч таго, людзі могуць дзяліцца ўражаннямі, расказваючы недакладныя гісторыі. У некаторых сітуацыях карыстальнікі дзеляцца глыбока ўкаранелымі асабістымі думкамі, якія іншыя людзі ўспрымаюць як ілжывыя, або абагульваюць інфармацыю, якую яны лічаць праўдзівай, а іншыя — няпоўнай або падманнай.
Мы разумеем, наколькі распаўсюджанымі могуць быць такія выказванні, таму імкнёмся падаць карыстальнікам карысную інфармацыю, калі сутыкаемся з кантэнтам, які можа ўвесці ў зман або заблытаць. У рамках гэтых намаганняў за межамі ЗША мы супрацоўнічаем са староннімі арганізацыямі па праверцы фактаў у многіх рэгіёнах, каб разглядаць найбольш вірусны кантэнт на нашых платформах і ацэньваць яго дакладнасць. Даведацца больш аб нашым падыходзе ў ЗША можна тут і тут. Праграма "Нататкі супольнасці", запушчаная ў ЗША, дазваляе людзям указваць дадатковы кантэкст для публікацый на Facebook, у Instagram і Threads, якія могуць увесці ў зман або заблытаць (падрабязней). Мы таксама прапаноўваем рэсурсы для павышэння медыйнай і лічбавай адукаванасці, каб людзі самі маглі вырашаць, што ім чытаць, абагульваць і чаму давяраць. Мы патрабуем, каб карыстальнікі з дапамогай нашага інструмента раскрыцця інфармацыі на аснове ШІ паведамлялі, калі яны размяшчаюць арганічны кантэнт з фотарэалістычнымі відэа або аўдыя, створанымі ці адрэдагаванымі лічбавым спосабам. У выпадку невыканання гэтага патрабавання мы можам ужываць адпаведныя абмежаванні. Мы таксама можам дадаваць папярэджанні да пэўнага кантэнту, які быў створаны або адрэдагаваны лічбавым чынам і нясе асабліва высокую рызыку ўвядзення людзей у зман адносна пытанняў грамадскай значнасці.
І нарэшце, мы забараняем кантэнт і дзеянні ў іншых сферах, у якіх часта распаўсюджваецца дэзынфармацыя. Напрыклад, Нормы супольнасці забараняюць фальшывыя акаўнты, махлярства і арганізаваную маніпуляцыйную дзейнасць.
Па меры змен і развіцця тэндэнцый у інтэрнэце і ў рэальным свеце мы будзем удасканальваць гэтыя правілы. У дачыненні да акаўнтаў, якія неаднаразова абагульваюць дэзынфармацыю, прыведзеную ніжэй, могуць ужывацца меры па забеспячэнні выканання гэтых правіл адносна іх кантэнту. Апроч таго, такія акаўнты могуць паказвацца радзей, страціць магчымасць размяшчаць рэкламу або могуць быць выдалены з нашых платформ. Даведацца больш аб тым, што адбываецца, калі Meta выдаляе кантэнт, можна тут.
Правілы
Дэзынфармацыя, якую мы выдаляем
Мы выдаляем прыведзеныя ніжэй тыпы дэзынфармацыі.
I. Фізічная шкода або гвалт
Мы выдаляем дэзынфармацыю або чуткі, якія не паддаюцца праверцы, калі па меркаванні партнёраў і экспертаў яны могуць непасрэдна садзейнічаць узнікненню рызыкі прычынення непазбежнага гвалту ці фізічнай шкоды людзям. Пад дэзынфармацыяй мы маем на ўвазе кантэнт, які змяшчае сцверджанне, прызнанае ілжывым аўтарытэтнай трэцяй стараной. Пад чуткамі, што не паддаюцца праверцы, мы маем на ўвазе сцверджанні, крыніцу якіх, па меркаванні экспертаў, надзвычайна цяжка або немагчыма знайсці; у якіх няма аўтарытэтнай крыніцы; для якіх не хапае канкрэтных фактаў для развянчання; або занадта неверагодныя ці ірацыянальныя сцверджанні, каб у іх паверыць.
Мы разумеем, што часам дэзынфармацыя, якая выглядае бяскрыўднай, у пэўным кантэксце можа садзейнічаць узнікненню рызыкі прычынення шкоды ў рэальным свеце, у тым ліку змяшчаць пагрозы гвалту, якія могуць садзейнічаць павышанай рызыцы смерці, сур’ёзнай траўмы або іншай фізічнай шкоды. Мы супрацоўнічаем з глабальнай сеткай недзяржаўных арганізацый, а таксама некамерцыйных, гуманітарных і міжнародных арганізацый з вопытам у адпаведнай мясцовай спецыфіцы.
У краінах з павышанай рызыкай гвалту ў грамадстве мы актыўна супрацоўнічаем з мясцовымі партнёрамі, каб загадзя разумець, якія лжывыя сцверджанні могуць непасрэдна садзейнічаць узнікненню рызыкі непазбежнай фізічнай шкоды. Затым мы выяўляем і выдаляем на нашай платформе кантэнт, які змяшчае такія сцверджанні. Напрыклад, на аснове кансультацый з мясцовымі экспертамі мы можам выдаляць матэрыялы, якія апублікаваны па-за адпаведным кантэкстам і змяшчаюць ілжывыя сцверджанні аб тым, што ў іх паказаныя гвалтоўныя дзеянні, ахвяры гвалту ці асобы, якія яго здзяйсняюць, зброя або вайсковая тэхніка.
II. Шкодная дэзынфармацыя аб здароўі
Мы кансультуемся з вядучымі арганізацыямі аховы здароўя, каб вызначыць, якая дэзынфармацыя можа непасрэдна садзейнічаць узнікненню непазбежнай шкоды грамадскаму здароўю і бяспецы. Мы выдаляем, апроч іншага, прыведзеную ніжэй шкодную дэзынфармацыю аб здароўі.
- Дэзынфармацыя аб вакцынах. У першую чаргу мы выдаляем дэзынфармацыю аб вакцынах, калі органы аховы здароўя прыходзяць да высновы, што яна з’яўляецца ілжывай і можа напрамую садзейнічаць непазбежнай адмове ад вакцынацыі. Сюды адносяцца, апроч іншага, сцверджанні аб наступным:
- Вакцыны выклікаюць аўтызм (напрыклад, "Павышэнне колькасці вакцынацый —вось прычына таго, чаму столькі дзяцей сёння хварэюць на аўтызм").
- Вакцыны выклікаюць сіндром раптоўнай дзіцячай смерці (напрыклад, "Няўжо вы не ведаеце, што вакцыны — прычына СРДС?").
- Вакцыны выклікаюць захворванне, ад якога яны павінны абараняць, або павялічваюць імавернасць таго, што чалавек, які атрымае вакцыну, заразіцца гэтай хваробай (напрыклад, "Пасля вакцынацыі ў вас больш шанцаў захварэць, бо ў арганізме застаецца след захворвання. Асцярожна!”).
- Вакцыны або іх інгрэдыенты смяротныя, таксічныя, ядавітыя, шкодныя або небяспечныя (напрыклад, "Канешне, праходзьце вакцынацыю, калі вы не супраць увесці атруту ў сваё цела").
- Прыродны імунітэт бяспечней за імунітэт, набыты праз вакцыны (напрыклад, "Бяспечней перахварэць, чым прайсці вакцынацыю").
- Шматразовая вакцынацыя на працягу кароткага часу небяспечная, нават калі яна адпавядае медыцынскім рэкамендацыям (напрыклад, "Ніколі не рабіце больш за адну вакцыну за раз, бо гэта небяспечна, што б ні казалі вашы дактары");
- Вакцыны неэфектыўныя для прадухілення захворванняў, ад якіх яны павінны абараняць. Аднак мы не выдаляем сцверджанні аб тым, што вакцыны супраць COVID-19, грыпу і малярыі неэфектыўныя для прадухілення заражэння гэтымі вірусамі. Сцверджанні, якія выдаляем: "Вакцыны ад поліяміэліту ніяк не прадухіляюць заражэння захворваннем"; "Вакцыны насамрэч ніяк не абараняюць вас ад заражэння хваробамі". Сцверджанні, якія мы дазваляем: "Вакцына не абараняе ад заражэння COVID-19, таму па-ранейшаму неабходна захоўваць сацыяльную дыстанцыю і насіць маску, калі вы знаходзіцеся сярод іншых людзей").
- Заражэнне адром не можа прывесці да смерці (патрабуецца дадатковая інфармацыя і/або кантэкст). Напрыклад, "Не хвалюйцеся аб адры, гэта не смяротна".
- Вітамін C абараняе ад захворванняў гэтак жа эфектыўна, як і вакцыны.
- Дэзынфармацыя аб здароўі падчас надзвычайных сітуацый у сферы грамадскага здароўя. Мы выдаляем дэзынфармацыю, калі падчас надзвычайных сітуацый у сферы грамадскага здароўя дзяржаўныя органы аховы здароўя прыходзяць да высновы, што гэтыя даныя лжывыя і могуць напрамую садзейнічаць рызыцы непазбежнай фізічнай шкоды, у тым ліку выклікаць рызыку заражэння ці распаўсюджання небяспечнай хваробы або прывесці да адмовы ад адпаведнай вакцыны. Мы супрацоўнічаем з глабальнымі і мясцовымі органамі аховы здароўя для выяўлення надзвычайных сітуацый у сферы грамадскага здароўя.
- Прапаганда шкодных "цудадзейных" лекаў супраць захворванняў або спрыянне іх распаўсюджванню. Сюды адносяцца сродкі, рэкамендаванае ўжыванне якіх з медыцынскага пункту гледжання можа непасрэдна садзейнічаць узнікненню рызыкі сур’ёзнай траўмы або смерці, а сам сродак не мае прызнанага медыцынскага прымянення (напрыклад, адбельвальнік, сродак для дэзінфекцыі, чорная мазь, каўстычная сода).
III. Умяшанне ў ход выбараў або перапісу насельніцтва
Каб абараніць сумленнасць выбараў і перапісу насельніцтва, мы выдаляем дэзынфармацыю, якая можа непасрэдна садзейнічаць умяшанню ва ўдзел людзей у гэтых працэсах. Сюды адносіцца:
- Дэзынфармацыя аб даце, месцазнаходжанні, часе і спосабах галасавання, рэгістрацыі выбаршчыкаў або ўдзеле ў перапісе насельніцтва.
- Дэзынфармацыя аб тым, хто можа галасаваць, якія маюцца патрабаванні да выбарцаў, у якім выпадку голас будзе ўлічаны, а таксама якія звесткі ці матэрыялы патрэбна падаць для галасавання.
- Дэзынфармацыя аб удзеле кандыдата ў выбарах.
- Дэзынфармацыя аб тым, хто можа ўдзельнічаць у перапісе насельніцтва і якую інфармацыю ці матэрыялы патрэбна падаць для ўдзелу.
- Дэзынфармацыя аб удзеле дзяржавы ў перапісе насельніцтва, у тым ліку, у адпаведных выпадках, звесткі аб тым, што перапісаныя даныя чалавека будуць перададзены іншаму дзяржаўнаму органу.
- Ілжывыя або непацверджаныя заявы аб тым, што Служба іміграцыйнага і мытнага кантролю ЗША (ICE) — гэта месца правядзення галасавання.
- Яўныя лжывыя сцверджанні аб тым, што людзі заразяцца COVID-19 (або іншым інфекцыйным захворваннем), калі прымуць удзел у галасаванні.
- Ілжывыя сцверджанні аб тым, што ўдзел у галасаванні ў ЗША немагчымы з-за пэўных умоў у месцах яго правядзення, і што гэта было спраўджана выбарчым органам.
Нашы дадатковыя правілы адносна заклікаў да гвалту, прапаганды ўдзелу ў незаконнай дзейнасці і заклікаў да скаардынаванага ўмяшання ў выбары можна знайсці ў іншых раздзелах Норм супольнасці.
Кантэнт, да якога мы дадаём адпаведнае папярэджанне, прыведзенае ніжэй
Адрэдагаваныя медыяфайлы
Медыяфайлы можна рэдагаваць рознымі спосабамі. Часта такія змены бяскрыўдныя, напрыклад кантэнт абразаецца ці скарачаецца ў мастацкіх мэтах або да яго дадаецца музыка. У іншых жа выпадках такія маніпуляцыі амаль нябачныя і могуць увесці ў зман.
- "Кантэнт створаны або зменены лічбавым чынам і можа ўводзіць у зман". Калі кантэнт іншым чынам не парушае Нормы супольнасці, мы можам дадаць паверх яго папярэджанне. Калі кантэнт публікуецца ў якасці рэкламы, мы можам адхіліць яго, калі ён уяўляе сабою фотарэалістычны відарыс ці відэа або аўдыя, што гучыць рэалістычна, якія былі створаны або адрэдагаваны лічбавым чынам, і нясе асабліва высокую рызыку ўвядзення людзей у зман адносна пытанняў грамадскай значнасці.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з дэзынфармацыяй
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць наш Цэнтр дапамогі