Выкарыстоўванне інтэлектуальнай уласнасці і ліцэнзій Meta

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіла
Meta накіроўвае значныя рэсурсы на распрацоўку, абарону і належнае выкарыстоўванне сваёй інтэлектуальнай уласнасці. Гэтыя правілы дапамагаюць зрабіць так, каб інтэлектуальная ўласнасць Meta не выкарыстоўвалася незаконна, без нашага папярэдняга пісьмовага дазволу або ў парушэнне ўмоў, выкладзеных у Цэнтры рэсурсаў брэнда.
Забаронены кантэнт і прычыны, чаму яго нельга публікаваць
  • Выкарыстоўванне брэнда.
    • Кантэнт, у якім выкарыстоўваюцца аўтарскія правы ці таварныя знакі Meta без папярэдняга пісьмовага дазволу кампаніі або чынам, забароненым Цэнтрам рэсурсаў брэнда Meta.
    • Кантэнт, які прадстаўляе любой з брэндаў Meta такім чынам, што брэнд становіцца самай адметнай або значнай рысай крэатыву.
    • Кантэнт, у якім аб’екты брэнда Meta змяняюцца (напрыклад, змяняецца іх дызайн або колер) любым чынам або выкарыстоўваюцца ў спецыяльных эфектах ці анімацыі.
  • Падтрымка брэнда.
    • Кантэнт мае на ўвазе любое ўхваленне або партнёрства з любым брэндам Meta без папярэдняга пісьмовага дазволу Meta.
    • Кантэнт мае на ўвазе адабрэнне або падтрымку з боку любога брэнда (напрыклад, Facebook, Instagram або WhatsApp), тэхналогіі ці праграмы Meta без папярэдняга пісьмовага дазволу Meta.
  • Выяўленне карыстальніцкага інтэрфейсу любых прадуктаў наступным чынам:
    • Недакладнае выяўленне бягучага дызайну, характарыстык або функцый прадуктаў.
    • Змяненне карыстальніцкага інтэрфейсу любым чынам, напрыклад, дадаванне спецыяльных эфектаў, непрадугледжаных дзеянняў або анімацыі.
    • Выкарыстоўванне элементаў карыстальніцкага інтэрфейсу паасобку або індывідуальна.
    • Паказ карыстальніцкага інтэрфейсу не ў кантэксце адпаведнай прылады, напрыклад мабільнага тэлефона або ПК.
  • Выкарыстоўванне музыкі або іншага кантэнту спосабам, які парушае ліцэнзійныя пагадненні Meta.
  • Трансляцыя прыналежнага Meta і/ці выключна ліцэнзаванага кантэнту Facebook Watch без папярэдняга пісьмовага дазволу.
  • Выкарыстоўванне праў інтэлектуальнай уласнасці, якія належаць Meta, без папярэдняга пісьмовага дазволу.
  • Выкарыстоўванне знакаў, якія можна прыняць за таварныя знакі Meta.
Кантэнт, які мы выдаляем
  • Акаўнты, якія неаднаразова парушаюць гэтыя правілы, у тым ліку праз стварэнне новых акаўнтаў пасля выдалення.
Кантэнт, які мы дазваляем пры выкарыстоўванні праў інтэлектуальнай уласнасці, якія належаць або ліцэнзаваныя Meta
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу па выкарыстоўванні інтэлектуальнай уласнасці і ліцэнзій Meta
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць Цэнтр дапамогі