Кантэнт, тавары або паслугі, незаконныя ў пэўным рэгіёне

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіла
Калі органы кіравання або дзяржаўныя ўстановы лічаць, што пэўны кантэнт на нашых сэрвісах парушае мясцовае заканадаўства, яны могуць адправіць нам запыт аб абмежаванні доступу да гэтага кантэнту. Недзяржаўныя ўстановы і прадстаўнікі грамадскасці таксама могуць адпраўляць скаргі на кантэнт, які палічаць незаконным. Апроч таго, мы можам атрымліваць распараджэнні суда.
Калі мы атрымліваем скаргу або распараджэнне, то спачатку праводзім праверку на прадмет парушэння Норм супольнасці. Калі мы высвятляем, што кантэнт парушае нашы правілы, то выдаляем яго. Калі кантэнт не парушае нашы правілы, у адпаведнасці з нашымі абавязацельствамі ў якасці ўдзельніка Глабальнай сеткавай ініцыятывы і нашай Карпаратыўнай палітыкай у дачыненні да праў чалавека мы праводзім дасканалую юрыдычную праверку, а таксама комплексную ацэнку адпаведнасці правам чалавека, каб вызначыць, ці правамерная скарга на яго.
Калі мы мяркуем, што скарга юрыдычна неабгрунтаваная, носіць занадта агульны характар ці супярэчыць міжнародным нормам у сферы праў чалавека, то запытваем удакладненні або не прымаем ніякіх мер.
Калі мы прымаем меры адносна кантэнту карыстальніка на аснове патрабаванняў мясцовага заканадаўства, а не Норм супольнасці, то імкнёмся абмежаваць доступ да такога кантэнту толькі ў юрысдыкцыі, у якой ён расцэньваецца як незаконны, але не ўстанаўліваем ніякіх іншых абмежаванняў, а таксама не блакіруем ніякіх функцый. Мы таксама адпраўляем апавяшчэнне адпаведнаму карыстальніку.
Апроч таго, мы публікуем справаздачы аб тым, як аналізуем скаргі на кантэнт, які парушае мясцовае заканадаўства, і прыклады таго, як мы абмяжоўвалі доступ да кантэнту ў такіх выпадках (гл. тут).
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з кантэнтам, таварамі або паслугамі, незаконнымі ў пэўным рэгіёне
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць Цэнтр дапамогі