Парушэнне праў на інтэлектуальную ўласнасць трэціх бакоў

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіла
Meta сур’ёзна ставіцца да праў інтэлектуальнай уласнасці. У той жа час мы заахвочваем людзей да самавыяўлення, творчасці і інавацый і таму хочам, каб удзельнікі супольнасцей на нашых платформах давяралі адзін аднаму.
Таму мы распрацавалі палітыку, што забараняе публікаваць кантэнт, які парушае правы на інтэлектуальную ўласнасць іншых асоб, у тым ліку аўтарскія правы, правы на таварны знак або іншыя законныя правы. Інфармацыя аб атрыманых намі скаргах на парушэнне праў інтэлектуальнай уласнасці публікуецца ў Справаздачы па празрыстасці адносна інтэлектуальнай уласнасці.
Каб паведаміць аб кантэнце, які, на ваш погляд, парушае вашы правы на інтэлектуальную ўласнасць, наведайце раздзел "Інтэлектуальная ўласнасць" у Цэнтры дапамогі ці старонку "Абарона кампаній" або падайце заяўку на доступ да інструмента "Ахова праў брэнда".
Пры атрыманні скаргі ад праваўладальніка або яго ўпаўнаважанага прадстаўніка мы выдаляем ці абмяжоўваем кантэнт, які прадугледжвае:
  • Парушэнне аўтарскіх праў.
  • Парушэнне праў на таварны знак.
  • Продаж або прасоўванне падробленых тавараў.
  • Ілжывую прыналежнасць да брэнда (брэндаў).
  • Любое іншае парушэнне праў на інтэлектуальную або іншую ўласнасць.
Мы таксама выдаляем кантэнт, які:
  • Змяшчае прыкметы, якія ўказваюць на продаж або прасоўванне падробак тавараў вядомых брэндаў.
  • Змяшчае спасылкі на вэб-сайты па-за платформай, прызначаныя для продажу або прасоўвання імаверна падробленых тавараў.
  • Выкарыстоўваецца для продажу або прасоўвання імаверна падробленых тавараў, ідэнтычных кантэнту (ці вельмі падобных на яго), на які раней ад праваўладальніка была атрымана скарга аб падробцы.
  • Выкарыстоўваецца для абагульвання, прасоўвання або падтрымкі імаверных парушэнняў аўтарскіх праў.
Мы выдаляем акаўнты, якія:
  • Шматразова парушаюць гэтыя правілы.
Мы дазваляем санкцыянаваны праваўладальнікам кантэнт, які адпавядае ўстаноўленым прынцыпам сумленнага выкарыстоўвання.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з парушэннем праў на інтэлектуальную ўласнасць трэціх бакоў
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць Цэнтр дапамогі