Маніпуляцыйная дзейнасць

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіла
Пад маніпуляцыйнай дзейнасцю маецца на ўвазе мноства складаных форм падману, што ажыццяўляюцца сеткай неаўтэнтычных аб’ектаў пад кантролем адной асобы ці групы асоб з мэтай абмануць Meta або нашу супольнасць ці пазбегнуць адказнасці, прадугледжанай Нормамі супольнасці.
Калі злачынцы выкарыстоўваюць фальшывыя ідэнтыфікацыйныя даныя для ўдзелу ў дасканалых формах маніпуляцыйнай дзейнасці, мы называем гэта арганізаванай маніпуляцынай дзейнасцю (CIB).
Гэтыя выканаўчыя меры і нормы ўжываюцца незалежна ад характару кантэнту або ідэалогіі. Яны закліканыя стварыць прастору, дзе людзі могуць давяраць адзін аднаму і супольнасцям, з якімі ўзаемадзейнічаюць.
Калі мы выяўляем такія сеткі, то выдаляем непасрэдна звязаныя фальшывыя акаўнты, Старонкі, Групы і іншыя аб’екты Meta. Калі гэтыя асобы таксама ствараюць, кіруюць, перахапляюць, накіроўваюць або кантралююць Старонкі, Групы ці супольнасці, якія прадстаўляюць сапраўдныя арганізацыі, што не ўдзельнічалі ў парушэнні, мы можам выдаліць толькі парушальнікаў, дазваляючы недатычным асобам і супольнасцям заставацца на нашых сэрвісах.
Пры магчымасці мы абагульваем свае вывады аб сетках CIB у Справаздачах аб пагрозах, з якімі можна азнаёміцца тут. Гэтыя справаздачы не ахапляюць усе меры, што прымаюцца ў рамках нашых правіл у дачыненні да маніпуляцыйнай дзейнасці, аднак дапамагаюць супольнасці лепш зразумець дынаміку змен у характары пагроз, з якімі мы сутыкаемся ў гэтай сферы.
Забаронена
Стварэнне, выкарыстоўванне або заяўленае выкарыстоўванне несапраўдных аб’ектаў Meta (акаўнтаў, Старонак, груп і г. д.) у наступных мэтах:
  • Увядзенне ў зман Meta ці нашых карыстальнікаў адносна асобы, паходжання аўдыторыі або арганізацыі, якую прадстаўляе карыстальнік.
  • Пазбяганне адказнасці, прадугледжанай Нормамі супольнасці.
  • Злоўжыванне сістэмамі адпраўкі скарг Meta з мэтай дамагання да іншых людзей або для таго, каб запалохаць ці прымусіць іх замоўкнуць.
Нормы супольнасці, для забеспячэння выканання якіх нам патрабуецца дадатковая інфармацыя і/ці кантэкст
Забаронена
  • Суб’ектам удзельнічаць або заяўляць аб удзеле ў арганізаванай маніпуляцыйнай дзейнасці, якая вызначаецца як асабліва дасканалыя формы маніпуляцыйнай дзейнасці, дзе фальшывая ідэнтыфікацыйныя даныя займаюць цэнтральнае месца ў аперацыі, а ўдзельнікі выкарыстоўваць махлярскія метады, каб пазбегнуць выяўлення або стварыць бачнасць сапраўднасці.
  • Суб’ектам удзельнічаць або заяўляць аб удзеле ў замежным умяшанні, якое вызначаецца як арганізаваная маніпуляцыйная дзейнасць, пры якой аператары сеткі знаходзяцца не ў адной краіне з аўдыторыяй, на якую накіраваная аперацыя.
  • Урадам, якія аддалі распараджэнне пра блакіроўку сацыяльных сетак на працяглы тэрмін, выкарыстоўваць іх афіцыйныя ўстановы, агенцтвы і пасольствы для адмаўлення ўжывання сілы або гвалтоўных дзеянняў у кантэксце замаху на тэрытарыяльную цэласць іншай дзяржавы ў парушэнне артыкула 2 (4) Статута ААН.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з маніпуляцыйнай дзейнасцю
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць наш Цэнтр дапамогі