Варожыя паводзіны

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіла
Мы лічым, што людзі выказваюць свае меркаванні і ўзаемадзейнічаюць больш вольна, калі не адчуваюць нападкаў на аснове таго, хто яны такія. Таму варожыя паводзіны забароненыя на Facebook, у Instagram і Threads.
Пад варожымі паводзінамі мы маем на ўвазе непасрэдныя нападкі на людзей (а не на канцэпцыі або інстытуты) на аснове так званых "характарыстык, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі", — расавай або этнічнай прыналежнасці, нацыянальнасці, інваліднасці, веравызнання, касты, сексуальнай арыентацыі, полу, гендарнай ідэнтычнасці і наяўнасці сур’ёзнага захворвання. Да характарыстык, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі, мы таксама адносім узрост, калі ён упамінаецца разам з іншай такой характарыстыкай. Мы таксама абараняем ад найбольш рэзкіх нападкаў уцекачоў, мігрантаў, імігрантаў і асоб, якія шукаюць прытулку, аднак не забараняем каментарыі і крытыку адносна іміграцыйнай палітыкі. Аналагічным чынам забяспечваецца пэўная ступень абароны характарыстык, якія не падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі (напрыклад, роду заняткаў), калі яны ўпамінаюцца разам з характарыстыкамі, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі. Часам па прычыне асаблівасцей мясцовай культуры мы разглядаем пэўныя словы або фразы як часта прымянімыя ўскосныя прыкметы характарыстык, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі.
Мы выдаляем выказванні, што зневажаюць чалавечую годнасць, абвінавачванні ў сур’ёзных амаральных паводзінах або злачыннай дзейнасці, а таксама абразы. Мы таксама выдаляем выразы, дзе выкарыстоўваюцца шкодныя стэрэатыпы, пад якімі маюцца на ўвазе параўнанні, што зневажаюць чалавечую годнасць і гістарычна ўжываюцца для нападкаў на пэўныя групы, іх запалохвання або ізаляцыі, і якія часта звязаныя з гвалтам у рэальным свеце. Нарэшце, мы выдаляем сур’ёзныя абразы, выразы пагарды або агіды, лаянку, а таксама заклікі да ізаляцыі або сегрэгацыі ў дачыненні да людзей на аснове характарыстык, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі. Мы падзяляем такія выказванні на два ўзроўні сур’ёзнасці, апісаныя ніжэй.
Мы разумеем, што людзі часам абагульваюць кантэнт, які змяшчае абразы або чужыя выказванні, каб асудзіць іх ці паскардзіцца на іх. У іншых выпадках выказванні, у тым ліку абразы, якія маглі б лічыцца парушэннямі нашых норм, выкарыстоўваюцца чалавекам у дачыненні да самога сябе або ў матывацыйных мэтах. Мы дазваляем падобныя выказванні, калі мэта таго, хто гаворыць, зразумелая. Калі мэта незразумелая, мы можам выдаліць кантэнт.
Часам людзі выкарыстоўваюць выразы, якія ізалююць людзей па прыкмеце полу і гендарнай ідэнтычнасці, падчас абмеркавання месцаў, доступ да якіх часта абмежаваны па поле і гендарнай ідэнтычнасці, напрыклад калі гаворка ідзе аб туалетах, вучобе ў спецыяльных навучальных установах, ваеннай службе, працы ў праваахоўных органах, выкладчыцкай дзейнасці, удзеле ў групах здароўя і падтрымкі. У іншых выпадках яны заклікаюць да ізаляцыі і выкарыстоўваюць абразы ў кантэксце абмеркавання палітычных або рэлігійных тэм, напрыклад падчас абмеркавання праў трансгендараў, пытанняў іміграцыі ці гомасексуальнасці. Нарэшце, часам людзі таксама абражаюць людзей пэўнага полу ў кантэксце разрыву рамантычных адносін. Нашы правілы дазваляюць падобныя выказванні.
Забаронена
Узровень 1
Кантэнт, накіраваны супраць чалавека або групы людзей (акрамя груп, якія разглядаюцца як тыя, што здзейснілі гвалтоўныя злачынствы ці злачынствы сексуальнага характару або якія прадстаўляюць менш за палову групы) на аснове вышэйпералічаных характарыстык, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі, або іміграцыйнага статусу, і які ў пісьмовай або візуальнай форме змяшчае прыведзеныя ніжэй элементы.
  • Выказванні, што зневажаюць чалавечую годнасць праз параўнанні ці абагульненні з жывёламі, хваробатворнымі мікраарганізмамі і іншымі неразумнымі формамі жыцця, якія ўключаюць у сябе:
    • насякомых (у тым ліку тараканаў, саранчу і іншых);
    • жывёл у цэлым, а таксама іх асобныя віды, якія ў адпаведнай культуры лічацца ніжэйшымі (у тым ліку параўнанне чарнаскурых людзей і малпаў або малпападобных істот; яўрэяў і пацукоў; мусульман і свіней; мексіканцаў і чарвякоў);
    • бактэрыі, вірусы або мікробы;
    • недалюдзей (у тым ліку дзікуноў, д’яблаў і монстраў).
  • Абвінавачванні ў сур’ёзных амаральных паводзінах і злачыннай дзейнасці:
    • сексуальных маньякаў і педафілаў (у тым ліку мусульман, якія займаюцца сексам з козамі або свіннямі);
    • людзей, якія здзейснілі гвалтоўныя злачынствы (у тым ліку тэрарыстаў, забойцаў і г. д.).
  • Заклікі да прычынення наступных відаў шкоды і выказванні надзеі адносна адпаведнай магчымасці (сур’ёзныя або пэўныя пагрозы і заклікі да гвалту разглядаюцца ў рамках Палітыкі ў дачыненні гвалту і заклікаў да яго):
    • заражэнне хваробай;
    • шкода ад стыхійнага бедства;
    • прычыненне сабе шкоды або самагубства;
    • смерць без указання пэўнага выканаўцы або спосабу;
    • няшчасны выпадак або іншая фізічная шкода, якія павінны здарыцца самі па сабе або па волі бога.
  • Шкодныя стэрэатыпы, якія гістарычна звязаныя з запужваннем або гвалтам, напрыклад "блэкфэйс"; адмаўленне Халакосту; сцверджанні, што яўрэі кантралююць фінансавыя і палітычныя інстытуты, а таксама СМІ; упамінанні далітаў як чорнарабочых; параўнанне чарнаскурых людзей з сельскагаспадарчай тэхнікай.
  • Высмейванне канцэпцыі злачынстваў на падставе нянавісці, выпадкаў або ахвяр такіх злачынстваў, нават калі на відарысе няма рэальных людзей.
  • Высмейванне людзей за наяўнасць захворвання ці звязаных з ім сімптомаў.
  • Кантэнт, які апісвае або выстаўляе ў негатыўным кантэксце людзей з дапамогай абраз. Пад абразамі маюцца на ўвазе словы, што ствараюць атмасферу ізаляцыі і запужвання людзей на аснове характарыстыкі, якая падлягае абароне ад дыскрымінацыі. Гэтыя словы часта гістарычна звязаныя з дыскрымінацыяй, прыгнётам і гвалтам.
Узровень 2
Кантэнт (у пісьмовай ці візуальнай форме), накіраваны супраць чалавека або групы людзей на аснове характарыстык, што падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі, які змяшчае прыведзенае ніжэй.
  • Падтрымка ізаляцыі ці сегрэгацыі або заклікі да яе, а таксама заявы аб намеры ізаляваць або падвергнуць сегрэгацыі каго-небудзь, якія вызначаюцца як:
    • агульная ізаляцыя, што азначае заклік да агульнай ізаляцыі або сегрэгацыі, напрыклад "X не дапускаюцца!";
    • палітычная ізаляцыя, што азначае адмову ў праве на ўдзел у палітычнай дзейнасці або аргументацыю на карысць ізаляцыі ці пазбаўлення палітычных праў;
    • эканамічная ізаляцыя, што азначае адмову ў доступе да эканамічных праў і абмежаванне ўдзелу на рынку працы; мы дазваляем кантэнт, які аргументуе гендарныя абмежаванні на службу ў арміі, працу ў праваахоўных органах і выкладчыцкую дзейнасць; мы таксама дазваляем такі ж кантэнт, які аргументуе абмежаванні на аснове сексуальнай арыентацыі, калі ён заснаваны на рэлігійных поглядах;
    • сацыяльная ізаляцыя, напрыклад адмова ў доступе да памяшканняў (фізічным і анлайн) і сацыяльных паслуг, акрамя абмежавання доступу да месцаў па палавой або гендарнай прыкмеце (напрыклад, да туалетаў, спартыўных секцый і ліг, груп здароўя і падтрымкі, а таксама спецыяльных навучальных устаноў).
  • Абразы, у тым ліку адносна:
    • характару, напрыклад абвінавачванні ў баязлівасці, несумленнасці, злачыннай дзейнасці, а таксама ў сексуальнай распушчанасці і іншых праявах сексуальнай амаральнасці;
    • разумовых характарыстык, напрыклад абвінавачванні ў дурасці, разумовых адхіленнях і псіхічных захворваннях, а таксама неабгрунтаваныя параўнанні груп, аб’яднаных характарыстыкамі, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі, на аснове ўласцівых гэтым групам інтэлектуальных здольнасцей; мы дапускаем сцверджанні пра псіхічнае захворванне і ненармальнасць на аснове полу і сексуальнай арыентацыі ў кантэксце палітычных і рэлігійных дыскусій аб трансгендарнасці і гомасексуальнасці, а таксама ў сітуацыях звычайнага несур’ёзнага ўжывання такіх слоў, як "дзіўны";
    • іншых сфер, напрыклад абвінавачванні ў нікчэмнасці, марнасці, нязграбнасці або неахайнасці.
  • Выразы, якія падразумяваюць, што аб’ект выклікае хваравіты стан, напрыклад "мяне ванітуе ад".
  • Лаянка, накіраваная на пэўную асобу (за выключэннем пэўных лаянкавых выказванняў на аснове палавой прыналежнасці ў кантэксце разрыву рамантычных адносін), пад якой маюцца на ўвазе:
    • мэтанакіраванае выкарыстанне слова "нахуй" і яго варыяцый з намерам абразіць (напрыклад, "Нахуй [характарыстыку, якая падлягае абароне ад дыскрымінацыі]!");
    • словы або фразы, якія змяшчаюць заклік да палавой сувязі або кантакту з палавым органамі ці анусам, фекаліямі або мачой: "адсмакчы", "пацалуй мяне ў зад", "жары лайно" і г. д.
Нормы супольнасці, для забеспячэння выканання якіх нам патрабуецца дадатковая інфармацыя і/ці кантэкст
Забаронена
  • Кантэнт, які яўна падае або прапануе падаць тавары або паслугі для змены сексуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці людзей.
  • Кантэнт, які змяшчае нападкі на канцэпцыі, інстытуты, ідэі, практыкі або перакананні, звязаныя з характарыстыкамі, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі, калі гэтыя нападкі з вялікай верагоднасцю могуць садзейнічаць прычыненню фізічнай шкоды, запалохванню або дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей, звязаных з такімі характарыстыкамі. Meta адсочвае шэраг сігналаў, каб вызначаць, ці змяшчае кантэнт пагрозу прычынення шкоды. Гэтыя сігналы ўключаюць у сябе, напрыклад, наступнае: ці можа кантэнт з вялікай імавернасцю справакаваць гвалт або запалохванне; ці ёсць у дадзены момант умовы павышанай напружанасці, напрыклад выбары або бягучы канфлікт; а таксама ці здараліся ў нядаўнім мінулым мэтанакіраваныя акты гвалту ў дачыненні да груп, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі. У некаторых выпадках мы таксама можам улічваць, ці з’яўляецца прамоўца публічнай асобай або займае кіраўнічую пасаду.
У пэўных выпадках мы будзем дазваляць кантэнт, які пры іншых абставінах мог бы парушыць Нормы супольнасці, калі вызначым, што ён мае сатырычны характар. Кантэнт будзе дазволены, толькі калі яго элементы, якія парушаюць правілы, з’яўляюцца прадметам сатыры або прыпісваюцца якому-небудзь чалавеку ці аб’екту для іх высмейвання або крытыкі.
Заўвага. Калі вы карыстальнік у Еўрапейскім саюзе і бачыце кантэнт, які, на вашу думку, парушае законы вашай краіны ў дачыненні да варожых выказванняў, то можаце адправіць запыт на законнае выдаленне на Facebook або ў Instagram.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Даныя
Паглядзець апошнюю Справаздачу па забеспячэнні выканання Норм супольнасці
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з варожымі паводзінамі
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць наш Цэнтр дапамогі