Махлярства, падман і падманныя дзеянні
Падрабязней аб правіле
ЖУРНАЛ ЗМЕН
Сёння
6 чэр 2025 г.
2 кас 2024 г.
18 ліп 2024 г.
4 жні 2023 г.
28 крас 2022 г.
23 сне 2021 г.
24 ліс 2021 г.
28 кас 2021 г.
26 жні 2021 г.
4 май 2020 г.
17 сне 2020 г.
18 ліс 2020 г.
16 сне 2019 г.
3 вер 2019 г.
Абгрунтаванне правіла
Мы імкнёмся абараняць карыстальнікаў і кампаніі ад махляроў, якія хочуць падманным шляхам прысвоіць іх грошы, маёмасць або атрымаць доступ да іх асабістай інфармацыі. Для гэтага мы выдаляем кантэнт і змагаемся з паводзінамі, якія мэтанакіравана выкарыстоўваюць падманныя сродкі (напрыклад, наўмыснае падаванне лжывай інфармацыі, крадзеж даных і перабольшаныя сцверджанні), каб абмануць карыстальнікаў і кампаніі або павысіць колькасць узаемадзеянняў. Сюды таксама адносіцца кантэнт, накіраваны на каардынацыю або прасоўванне такой дзейнасці з дапамогай нашых сэрвісаў. Мы дазваляем людзям павышаць дасведчанасць пра такую дзейнасць, інфармаваць пра яе іншых людзей і асуджаць яе.
Забаронена
Кантэнт, які змяшчае спробы махлярства або падману карыстальнікаў і/ці кампаній з дапамогай прыведзеных ніжэй спосабаў.
Махлярства і падман з крэдытамі
Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову крэдытаў, для атрымання якіх карыстальнікам патрабуецца ўнесці перадаплату.
- Змяшчае прапанову крэдытаў з гарантыяй ці папярэдняй гарантыяй ухвалення, якая яўна выказаная або маецца на ўвазе ў залежнасці ад кантэксту (напрыклад, сцвярджаецца, што крэдыт будзе ўхвалены без запыту фінансавай інфармацыі).
- Заўвага. Каб вызначыць, ці публікуе суб’ект законны кантэнт без махлярскага характару, мы таксама звяртаем увагу на іншыя сігналы, напрыклад, ці спраўджаныя такія суб’ект і банк або фінансавая ўстанова.
Махлярства і падман з азартнымі гульнямі
Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову ніжэйпрыведзеных азартных гульняў на рэальныя грошы ("рэальныя грошы" — гэта валюта рэальнага свету, якую можна выкарыстоўваць для пакупкі тавараў або паслуг у рэальным свеце, уключаючы нацыянальныя валюты, такія як долары ЗША, і віртуальныя валюты, такія як біткойн).
- З гарантыяй выйгрышу.
- З намёкам або прызнаннем таго, што вынік гульні або матча вядомы загадзя.
- З заклікам падтасаваць вынікі матча або прапановай дапамагчы ці даць параду аб тым, як падтасаваць вынікі матча або гульні.
Дзейнасць сацыяльных казіно, якія імітуюць азартныя гульні без магчымасці выйграць рэальныя грошы, рэгулюецца Нормамі супольнасці ў дачыненні да тавараў і паслуг з абмежаваннямі.
Махлярства і падман у сферы інвестыцый і фінансаў
- Інвестыцыйныя магчымасці. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову інвестыцыйных магчымасцей, пры якіх акупнасць інвестыцый гарантаваная або не звязаная з рызыкай.
- Змяшчае прапанову інвестыцыйных магчымасцей, пры якіх акупнасць інвестыцый або кампенсацыя часткова ці цалкам залежаць ад залучэння іншых людзей да ўдзелу ў схеме.
- Змяшчае прапанову інвестыцыйных магчымасцей, якія носяць характар хуткага заробку, і/ці сцвярджае, што невялікія інвестыцыі могуць ператварыцца ў значную суму.
- Запыт грошай з абяцаннем вярнуць іх з працэнтам. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову ператварыць пэўную суму грошай у буйнейшую з дапамогай множання, прыёму ці стратэгіі з непасрэдным выкарыстаннем такіх тэрмінаў, як "множанне грошай", "множанне грашовых сродкаў" ці аналагічных.
Махлярства і падман з адмываннем сродкаў, у тым ліку праз "грашовых мулаў"
- Адмыванне сродкаў праз "грашовых мулаў". Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову ці запыт адмывання сродкаў праз "грашовых мулаў" (прымушае ахвяр неўсвядомлена ўдзельнічаць у адмыванні грошай, прапануючы ім аплату ці долю прыбылі ў абмен на дазвол выкарыстоўваць іх банкаўскія рахункі або пераводзіць ад іх імені грошы).
- Змяшчае прапанову ці запыт адмывання сродкаў праз "грашовых мулаў", прапануючы працу па атрыманні і пераводзе грошай трэцім бакам з выкарыстоўваннем банкаўскага рахунку ахвяры.
- Адмыванне грошай. Кантэнт, які:
- Змяшчае запыт, просьбу ці прапанову спрыяць адмыванню грошай, якое ўяўляе сабою спробу надаць незаконна атрыманым сродкам бачнасць законнасці праз утойванне іх паходжання, выкарыстоўваючы складаную паслядоўнасць фінансавых аперацый, у тым ліку з дапамогай любога з ніжэйпрыведзеных сродкаў.
- Спробы перавесці сродкі з дапамогай Супольнасці сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый (SWIFT).
- Пошук або прапанова падрабязнай інфармацыі аб тыпах банкаўскіх рахункаў, даступных для атрымання ці пераводу грошай.
Махлярства і падман з падробліваннем ідэнтыфікацыйных даных
Кантэнт, які:
- Змяшчае спробы махлярства ці падману адносна карыстальнікаў праз падаванне непраўдзівых ідэнтыфікацыйных даных аўтара публікацыі або характару запыту.
- Махлярства і падман, звязаныя з дабрачыннасцю, што ўяўляюць сабою махлярскія запыты на атрыманне грошай ці ахвяраванняў на дабрачынныя ініцыятывы, якія змяшчаюць сцверджанні аб тэрміновасці ахвяравання і інфармацыю, напрыклад, пра банкаўскія рахункі, на якія можна адправіць сродкі.
- Махлярства і падман, звязаныя з рамантычнымі знаёмствамі, якія ўяўляюць сабою махлярскія спробы наладзіць рамантычныя адносіны ў інтэрнэце, разлічваючы на ўзаемадзеянне ці сувязь несексуальнага характару і прапаноўваючы або патрабуючы ў абмен грошы ці іх эквівалент.
- Махлярства і падман, звязаныя з існуючымі кампаніямі ці суб’ектамі, што ўключаюць у сябе фальшывыя сцверджанні аб прадстаўленні інтарэсаў ці меркавання існай кампаніі або суб’екта ў спробе ажыццявіць махлярства ці падман.
Махлярства і падман з таварамі або ўзнагародай
- Махлярства і падман, звязаныя з дзяржаўнымі субсідыямі. Кантэнт, які:
- Ілжыва прапаноўвае грошы з дзяржаўных субсідый або якіх-небудзь іншых урадавых крыніц фінансавання. Каб вызначыць, ці публікуе суб’ект законны кантэнт без махлярскага характару, мы звяртаем увагу на розныя сігналы, напрыклад, ці спраўджаны гэты суб’ект.
- Махлярства і падман, звязаныя з матэрыяльнай маёмасцю, а таксама пад маркай экстрасэнсаў або ілюмінатаў. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову матэрыяльных узнагарод, такіх як грошы, тавары ці паслугі, якія маюць грашовы эквівалент, у тым ліку фізічных, лічбавых і віртуальных валют, а таксама фізічных або лічбавых тавараў і паслуг за далучэнне да асацыяцыі, культу, рэлігійнай секты (напрыклад, брацтва ілюмінатаў) або ўдзел у іх.
- Змяшчае прапанову матэрыяльных узнагарод за выкарыстоўванне чорнай магіі, заклінанняў або чароўных прадметаў (напрыклад, чар, талісманаў, амулетаў, медальёнаў, зелля, чароўных кашалькоў і г. д.).
- Махлярства і падман, звязаныя са страхаваннем. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову фальшывых страховак з вялікімі скідкамі, патрабуючы перадаплату (адміністрацыйны ўзнос, дэпазіт і г. д.).
- Змяшчае прапанову фальшывых страховак з вялікімі скідкамі, абяцаючы значную эканомію на страхоўцы (не менш як 30 %) у параўнанні са звыклымі пастаўшчыкамі страхавых паслуг.
- Заўвага. Каб вызначыць, ці публікуе суб’ект законны кантэнт без махлярскага характару, мы таксама звяртаем увагу на іншыя сігналы, напрыклад, ці спраўджаныя такія суб’ект і банк або фінансавая ўстанова.
- Махлярства і падман, звязаныя з вакансіямі. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову вакансій з невыразным або расплывістым апісаннем абавязацельстваў і магчымасцю хутка зарабіць без асаблівых выдаткаў часу і намаганняў.
- Змяшчае прапанову працы без апісання абавязацельстваў, проста спасылаючыся на вакансіі.
- Змяшчае прапанову працы дома, аднак назва пасады ўказвае на тое, што супрацоўнік не зможа працаваць з дому.
- Змяшчае прапанову вакансій з загадзя абяцанай зарплатай.
- Змяшчае прапанову гарантаваных працоўных месцаў.
- Змяшчае прапанову вакансій з патрабаваннем унесці перадаплату да атрымання пасады.
- Заўвага. Каб вызначыць, ці публікуе суб’ект законны кантэнт без махлярскага характару, мы таксама звяртаем увагу на іншыя сігналы, напрыклад, ці спраўджаны такі суб’ект.
- Махлярства і падман, звязаныя са спісаннем запазычанасці і аднаўленнем крэдытнага рэйтынгу. Кантэнт, які:
- Змяшчае абяцанні выдаліць, устараніць або скараціць запазычанасць на пэўную суму за канкрэтны тэрмін часу.
- Змяшчае абяцанні спыніць або скасаваць усе спагнанні даўгоў і судовыя прэтэнзіі.
- Змяшчае абяцанні пагасіць ці скасаваць доўг з дапамогай "новай урадавай праграмы" або змены закону ці аналагічныя сцверджанні.
- Змяшчае абяцанні выдаліць інфармацыю пра крэдыт з крэдытных справаздач або стварыць новую "крэдытную асобу".
- Заўвага. Каб вызначыць, ці публікуе суб’ект законны кантэнт без махлярскага характару, мы таксама звяртаем увагу на іншыя сігналы, напрыклад, ці спраўджаныя такія суб’ект і банк або фінансавая ўстанова.
- Махлярства і падман, звязаныя з розыгрышамі. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову гарантаванай ўзнагароды ў выглядзе рэальных грошай у абмен на ніжэйпрыведзеныя дзеянні карыстальніка.
- Рэгістрацыя па спасылцы на іншым сайце.
- Абагульванне даных, якія дазваляюць вызначыць асобу, або іншых асабістых даных.
- Сувязь з кімсьці на платформе або па-за ёю праз асабістыя паведамленні.
- Бяздзейнасць.
- Махлярства і падман, звязаныя з авансавымі плацяжамі. Кантэнт, які:
- Змяшчае лжывыя абяцанні грошай у абмен на перадаплату/электронны перавод/плацеж.
Махлярства і падман, звязаныя з фальшывымі дакументамі
- Фальшывыя або падробленыя дакументы. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову сабраць, стварыць, прадаць, купіць або абмяняць фальшывыя ці падробленыя дакументы.
- Змяшчае прапанову аб продажы віз або грын-карт.
- Гарантуе атрыманне візы або грын-карты.
- Дазваляе карыстальнікам атрымаць ухваленне візы, не выконваючы стандартных патрабаванняў.
- Фальшывая або падробленая валюта. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову прадаць, купіць або абмяняць фальшывую ці падробленую валюту, за выключэннем настольных гульняў (напрыклад, грошы ў "Манаполіі"), калі з кантэксту ясна, што валюта прызначаная для такіх гульняў.
- Фальшывая або падробленыя ваўчары. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову перадаць, купіць, прадаць або абмяняць фальшывыя ці падробленыя ваўчары.
- Змяшчае прапановы, запыты або прызнанні ў фактах выкарыстоўвання фізічных ці лічбавых купонаў або ваўчараў для атрымання нестандартнай цаны праз адно з наступнага:
- Выкарыстоўванне купонаў ці ваўчараў, каб купіць тавары, для якіх яны не прызначаныя.
- Выкарыстоўванне пратэрмінаваных купонаў або ваўчараў.
- Фальшывыя ці падробленыя пасведчанні аб адукацыі або прафесійнай кваліфікацыі. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову прадаць, купіць або абмяняць фальшывыя ці падробленыя пасведчанні аб адукацыі або прафесійнай кваліфікацыі.
Махлярства і падман з выкрадзенымі інфармацыяй, таварамі або паслугамі
- Махлярства і падман, звязаныя з кардынгам. Кантэнт, які:
- Прадугледжвае куплю, продаж ці абмен у дачыненні да крадзеных крэдытных карт або іншых фінансавых інструментаў, якія могуць быць выкарыстаны для несанкцыянаваных пакупак. Такая дзейнасць таксама вядомая як "кардынг".
- Махлярства і падман, звязаныя з данымі, якія дазваляюць вызначыць асобу. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову купіць, прадаць ці абмяняць даныя, якія дазваляюць вызначыць асобу, або іншыя ідэнтыфікацыйныя даныя, за выключэннем выпадкаў, калі яны датычацца выдуманага персанажа.
- Махлярства і падман, звязаныя з фальшывымі водгукамі. Кантэнт, які:
- Змяшчае заклікі купіць, прадаць ці абмяняць водгукі або ацэнкі тавараў.
- Ускосна ці яўна стымулюе карыстальнікаў пакідаць водгукі ў абмен на скідкі, зварот сродкаў або бясплатныя тавары.
- Махлярства і падман, звязаныя з платнымі падпіскамі. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову купіць, прадаць ці абмяняць уліковыя даныя для паслуг па падпісцы (уліковыя даныя для ўваходу ў інтэрнэт-сэрвісы, якія патрабуюць рэгулярнай аплаты праз пэўныя прамежкі часу), спасылаючыся на платны інтэрнэт-сэрвіс праз упамінанне яго назвы ці выкарыстанне лагатыпу.
- Заўвага. Каб вызначыць, ці публікуе суб’ект законны кантэнт без махлярскага характару, мы таксама звяртаем увагу на іншыя сігналы, напрыклад, ці спраўджаныя такія суб’ект і банк або фінансавая ўстанова.
- Махлярства і падман, звязаныя з атрыманнем выгады ашуканствам. Кантэнт, які:
- Прадугледжвае абагульванне, продаж, абмен або куплю ніжэйпрыведзенага.
- Білеты або адказы на іх для будучых экзаменаў.
- Тавары або паслугі, якія дазваляюць махляваць на экзаменах.
- Тавары або паслугі, якія дазваляюць праходзіць тэсты на наркотыкі несанкцыянаваным спосабам.
Махлярства і падман з несанкцыянаваным выкарыстоўваннем прылад
- Махлярства і падман у сувязі з маніпуляцыямі з вымяральнымі прыладамі. Кантэнт, які:
- Заклікае купіць, прадаць, абмяняць або перадаць якія-небудзь падробленыя, змененыя ці фальшывыя вымяральныя прылады.
- Змяшчае прызнанне, рэкламу або прапанову ўжывання фізічных маніпуляцый з прыладамі для ўстанаўлення недакладных цэн.
- Махлярства і падман, звязаныя з лічбавым кантэнтам. Кантэнт, які:
- Змяшчае прапанову ці запыт прадуктаў, якія спрашчаюць або стымулююць доступ для лічбавага кантэнту несанкцыянаваным спосабам. Сюды адносяцца, у прыватнасці, прыстаўкі-дэкодары, прыстаўкі з поўнай загрузкай/усталёўкай KODI і сэрвісы KODI.
Падманныя і махлярскія схемы
- Падманныя дзеянні, звязаныя са здароўем. Кантэнт, які:
- Прасоўвае лжывыя ці падманныя сцверджанні або гарантыі адносна здароўя ў кантэксце зніжэння вагі з выкарыстоўваннем прыёмаў клікбэйту, напрыклад сенсацыйных фармуліровак, дзе даюцца абяцанні перабольшаных ці занадта завышаных вынікаў.
Кантэнт, які могуць праглядаць толькі дарослыя людзі (ва ўзросце ад 18 гадоў)
Кантэнт, які:
- Змяшчае абяцанні пэўных вынікаў па зніжэнні вагі ў кантрэтныя тэрміны без якіх-небудзь удакладненняў або папярэджанняў.
Нягледзячы на вышэйсказанае, мы не забараняем кантэнт, які прадугледжвае асуджэнне, павышэнне дасведчанасці або навучанне іншых адносна махлярства і падману. Пры гэтым не павінна раскрывацца канфідэнцыяльная інфармацыя і прасоўвацца махлярства і падман.
Нормы супольнасці, для забеспячэння выканання якіх нам патрабуецца дадатковая інфармацыя і/ці кантэкст
- Мы можам выдаляць кантэнт, які:
- Уключае ў сябе махлярства або падман, на які паскардзіўся надзейны суб’ект.
- Звязаны з хабарніцтвам або прысваеннем ці растратай чужой маёмасці.
- Змяшчае прапанову вакцыны з мэтай махлярства або падману карыстальнікаў.
- Змяшчае спробы стварыць фальшывую асобу, выдаць чалавека за вядомую асобу або незаконна выкарыстаць відарыс вядомага чалавека з мэтай махлярства або падману.
- Змяшчае прапанову або запыт прадуктаў ці паслуг, распрацаваных для ўтоенага назірання за людзьмі (утоеныя камеры, прылады для адсочвання мабільных тэлефонаў, якія ў тым ліку дазваляюць адсочваць невядомыя нумары тэлефонаў, або іншае абсталяванне для сочкі).
- Змяшчае прапанову па залучэнні людзей да ўдзелу ў калектыўных ісках праз выдачу сябе за дзяржаўную арганізацыю або выданне навін, выкарыстоўванне сенсацыйных фармулёвак ці перабольшаныя сцверджанні.
- Змяшчае прапанову паслуг па падпісцы, дзе карыстальнікам трэба ўводзіць асабістую інфармацыю.
- Мы забараняем суб’ектам удзельнічаць або заяўляць аб ўдзеле ў арганізаваным махлярстве ці падмане, у тым ліку ў супольным выкарыстоўванні некалькіх акаўнтаў нашых сэрвісаў з мэтай здзяйснення махлярскіх дзеянняў.
У пэўных выпадках мы будзем дазваляць кантэнт, які пры іншых абставінах мог бы парушыць Нормы супольнасці, калі вызначым, што ён мае сатырычны характар. Кантэнт будзе дазволены, толькі калі яго элементы, якія парушаюць правілы, з’яўляюцца прадметам сатыры або прыпісваюцца якому-небудзь чалавеку ці аб’екту для іх высмейвання або крытыкі.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з махлярствам, падманам і падманнымі дзеяннямі
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць Цэнтр дапамогі