Небяспечныя арганізацыі і асобы

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіл
Мы імкнёмся папярэджваць прычыненне шкоды ў рэальным свеце, таму не дапускаем прысутнасці на нашых платформах арганізацый ці асоб, якія здзяйсняюць гвалт або абвяшчаюць намер яго здзейсніць. Падчас ацэнкі такіх суб’ектаў мы ўлічваем іх паводзіны ў інтэрнэце і рэальным свеце, асабліва іх сувязь з гвалтам. У адпаведнасці з гэтымі правіламі мы пазначаем людзей, арганізацыі і супольнасці. Гэтыя меткі дзеляцца на два ўзроўні, якія паказваюць ступень забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту, пры гэтым узровень 1 прадугледжвае найбольш комплексныя меры, бо мы перакананыя, што такія асобы самым непасрэдным чынам звязаныя з прычыненнем шкоды ў рэальным свеце.
Узровень 1 датычыцца суб’ектаў, якія прычыняюць сур’ёзную шкоду ў рэальным свеце, у тым ліку арганізоўваюць або апраўдваюць гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва, неаднаразова зневажаюць чалавечую годнасць або апраўдваюць прычыненне людзям шкоды на аснове іх характарыстык, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі, ці бяруць удзел у сістэматычнай злачыннай дзейнасці. Да суб’ектаў узроўню 1 адносяцца арганізацыі, якія распальваюць нянавісць; злачынныя арганізацыі, у тым ліку пазначаныя ўрадам ЗША як асобы, якія кіруюць незаконным абаротам наркотыкаў (SDNTK); а таксама тэрарыстычныя арганізацыі, у тым ліку юрыдычныя і фізічныя асобы, пазначаныя ўрадам ЗША як замежныя тэрарыстычныя арганізацыі (FTO) або спецыяльна пазначаныя міжнародныя тэрарысты (SDGT). Мы выдаляем праслаўленне, падтрымку або прадстаўніцтва суб’ектаў узроўню 1, іх лідараў, заснавальнікаў ці ўплывовых удзельнікаў, а таксама іх няпэўныя ўпамінанні..
Апроч таго, мы забараняем кантэнт, які праслаўляе, падтрымлівае ці прадстаўляе мерапрыемствы, пазначаныя Meta як гвалтоўныя мерапрыемствы, што парушаюць правілы, — у тым ліку тэрарыстычныя акты, мерапрыемствы на падставе нянавісці, гвалт з некалькімі ахвярамі або замахі на такі гвалт, серыйныя забойствы ці злачынствы на падставе нянавісці. Мы таксама забараняем (1) праслаўленне, падтрымку або прадстаўніцтва выканаўцаў такіх нападаў; (2) кантэнт, створаны выканаўцамі і звязаны з такімі нападамі; або (3) відарысы такіх нападаў, апублікаваныя трэцімі бакамі, на якіх відаць ахвяр у момант здзяйснення нападаў. Апроч таго, выдаляем кантэнт, што праслаўляе, падтрымлівае або прадстаўляе ідэалогіі, якія распальваюць нянавісць, такія як нацызм і перавага белай расы. Мы таксама выдаляем няпэўныя ўпамінанні такіх пазначаных мерапрыемстваў або ідэалогій.
Узровень 2 датычыцца недзяржаўных суб’ектаў, якія ўчыняюць гвалт супраць дзяржаўных або ваенных суб’ектаў ва ўмовах узброенага канфлікту, але не выбіраюць сваёй наўмыснай мэтай грамадзянскае насельніцтва. Сюды таксама адносяцца суб’екты, што правакуюць гвалт, бяруць удзел у падрыхтоўцы будучых гвалтоўных дзеянняў або падтрымліваюць іх, але неабавязкова здзяйснялі іх да гэтага часу. Апроч таго, да такіх суб’ектаў адносяцца тыя, што неаднаразова парушалі правілы ў дачыненні да варожых паводзін або небяспечных арганізацый і асоб на нашай платформе або па-за ёю. Мы выдаляем праслаўленне, матэрыяльную падтрымку і прадстаўніцтва такіх суб’ектаў, іх лідараў, заснавальнікаў ці ўплывовых удзельнікаў.
Мы разумеем, што карыстальнікі могуць абагульваць кантэнт з упамінаннямі пазначаных небяспечных арганізацый і асоб у кантэксце сацыяльных і палітычных дыскусій. Сюды адносіцца кантэнт, прызначаны для паведамлення пра небяспечныя арганізацыі ці асоб або іх дзейнасць, а таксама для іх нейтральнага абмеркавання ці асуджэння.
Рэпартажы навін уключаюць у сябе інфармацыю, якая абагульваецца з мэтай павышэння дасведчанасці пра мясцовыя і глабальныя падзеі, у якіх бяруць удзел пазначаныя небяспечныя арганізацыі і асобы.
  • Напрыклад: "Тэрміновыя навіны: групоўка "Аль-Шабаб" узяла на сябе адказнасць за тэракт у Самалі".
  • Напрыклад: "Храналогія падзей і аналіз экспертаў: як разгортвалася стральба ў супермаркеце Буфала і што выканаўца сказаў у судзе".
Нейтральнае абмеркаванне складаецца з факталагічных сцверджанняў, каментарыяў, пытанняў і іншай інфармацыі, якая не паказвае станоўчага меркавання пра пазначаную небяспечную арганізацыю ці асобу і яе паводзіны.
  • Напрыклад: "Аль-Каіда" нясе меншую пагрозу, чым ІДзІЛ, з-за адсутнасці кіраўніцтва і фінансавання".
  • Напрыклад: "Андэрс Брэйвік — адзін з прыкладаў таго, наколькі складаным можа быць працэс радыкалізацыі".
Асуджэнне ўключае ў сябе неадабрэнне, абурэнне, непрыманне, крытыку, насмешкі і іншыя негатыўныя формы выказванняў у адрас пазначанай небяспечнай арганізацыі ці асобы і іх паводзін.
  • Напрыклад: "Злачынства Сальвадора Рамаса выклікае ў мяне агіду. Словы суддзі вельмі кранулі мяне. Суд не павінен яго памілаваць".
  • Напрыклад: "Мы павінны заўсёды помніць пра злачынствы Гітлера. Гэта быў адзін з самых змрочных перыядаў у гісторыі".
Нашы правілы распрацаваныя такім чынам, каб дапускаць падобныя абмеркаванні і адначасова абмяжоўваць рызыку патэнцыяльнага прычынення шкоды ў рэальным свеце. Таму мы патрабуем, каб людзі выразна выказвалі свае намеры, калі ствараюць або абагульваюць такі кантэнт. Калі намеры карыстальніка двухсэнсоўныя або невыразныя, мы стандартна выдаляем кантэнт.
У адпаведнасці з міжнародным правам у галіне праў чалавека, нашы правілы дазваляюць абмеркаванне праў чалавека пазначаных асоб або членаў пазначаных небяспечных суб’ектаў, калі толькі такі кантэнт не змяшчае праслаўлення, падтрымкі ці прадстаўніцтва пазначаных суб’ектаў або іншых парушэнняў нашых правіл, такіх як заклікі да гвалту.
Даведацца больш пра тое, як мы выконваем прызнаныя міжнароднай супольнасцю правы чалавека, можна ў Карпаратыўнай палітыцы ў дачыненні да праў чалавека.
Кантэнт, які мы выдаляем
Мы выдаляем кантэнт, які змяшчае праслаўленне, падтрымку або прадстаўніцтва розных небяспечных арганізацый і асоб. Гэтыя паняцці прымяняюцца да саміх арганізацый, іх дзейнасці і ўдзельнікаў. Пры гэтым мірная падтрымка пэўных палітычных вынікаў не забараняецца.
Праслаўленне, пад якім маецца на ўвазе любое з наступных дзеянняў:
  • Апраўданне або абарона гвалтоўных дзеянняў ці дзеянняў, што распальваюць нянавісць, учыненых пазначаным суб’ектам, праз сцвярджэнне, што гэтыя дзеянні маюць маральнае, палітычнае, лагічнае або іншае абгрунтаванне, якое робіць іх дапушчальнымі ці разумнымі.
    • Напрыклад: "Гітлер не зрабіў нічога дрэннага".
  • Ацэнка або праслаўленне гвалту ці нянавісці з боку пазначанага суб’екта як дасягнення або поспеху.
    • Напрыклад: "Хізбул Маджахідзін перамагае ў вайне за вольны і незалежны Кашмір".
  • Сцверджанне пра жаданне стаць удзельнікам пазначанага суб’екта або выступіць выканаўцам гвалтоўнага мерапрыемства, якое парушае правілы.
    • Напрыклад: "Мне хацелася б далучыцца да ІДзІЛ і стаць часткай Халіфата".
Мы выдаляем кантэнт, які змяшчае праслаўленне суб’ектаў узроўню 1 і ўзроўню 2, а таксама пазначаных мерапрыемстваў.
Мы таксама можам выдаляць няяўныя або пазбаўленыя кантэксту адсылкі да суб’ектаў узроўню 1 і пазначаных мерапрыемстваў, калі намеры карыстальніка не былі дакладна вызначаны. Сюды адносяцца няпэўны гумар, упамінанні без подпісаў або станоўчыя згадкі, якія напрамую не ўсхваляюць гвалт ці нянавісць з боку пазначанага суб’екта.
Падтрымка, пад якой маецца на ўвазе любое з наступных дзеянняў:
  • Матэрыяльная падтрымка.
    • Любое дзеянне, якое паляпшае фінансавае становішча пазначанага суб’екта, уключаючы перавод грашовых сродкаў на яго рахункі або з іх.
      • Напрыклад: "Ахвяруйце грошы Ку-клукс-клану!"
    • Любое аказанне матэрыяльнай дапамогі пазначанаму суб’екту або мерапрыемству.
      • Напрыклад: "Каб адправіць пасылку картэлю Сіналоа, выкарыстайце наступны адрас".
    • Набор удзельнікаў ад імені пазначанага суб’екта або мерапрыемства.
      • Напрыклад: "Калі вы хочаце змагацца за Халіфат, напішыце мне".
  • Іншая падтрымка.
    • Перадача інфармацыі ці рэсурсаў, у тым ліку афіцыйных паведамленняў, ад імені пазначанага суб’екта або мерапрыемства.
      • Напрыклад, прамое цытаванне пазначанага суб’екта без суправаджальнага тэксту, які б асуджаў яго, змяшчаў нейтральнае абмеркаванне або быў часткай рэпартажу навін.
    • Распаўсюджванне заклікаў да дзеяння ад імені пазначанага суб’екта або мерапрыемства.
      • Напрыклад: "Звяжыцеся з Atomwaffen Division па нумары (XXX) XXX-XXXX".
Мы выдаляем любую падтрымку суб’ектаў узроўню 1 і матэрыяльную падтрымку суб’ектаў узроўню 2.
Прадстаўніцтва, пад якім маецца на ўвазе любое з наступных дзеянняў:
  • Сцверджанні пра тое, што вы з’яўляецеся ўдзельнікам пазначанага суб’екта або самім пазначаным суб’ектам.
    • Напрыклад: "Я вялікі дракон Ку-клукс-клана".
  • Стварэнне Старонкі, профілю, мерапрыемства, групы ці іншага суб’екта Facebook, якія фактычна або магчыма належаць пазначанаму суб’екту ці кіруюцца ад яго імені, альбо фактычна ці магчыма з’яўляюцца пазначаным мерапрыемствам.
    • Напрыклад, Старонка пад назвай "Амерыканская нацысцкая партыя".
Мы выдаляем кантэнт, які прадстаўляе пазначаныя арганізацыі ўзроўняў 1 і 2, а таксама пазначаныя мерапрыемствы.
Тыпы і ўзроўні небяспечных арганізацый
Узровень 1: тэрарызм, арганізаваная дзейнасць на падставе нянавісці, маштабная злачынная дзейнасць, гвалт з некалькімі ахвярамі або замахі на такі гвалт, серыйныя забойствы і выпадкі гвалту, якія парушаюць правілы
На нашай платформе забараняецца прысутнасць асоб ці арганізацый, якія маюць дачыненне да арганізаванай злачыннасці, у тым ліку пазначаных урадам ЗША як асобы, што кіруюць незаконным абаротам наркотыкаў (SDNTK); да дзейнасці на падставе нянавісці або да тэрарызму, уключаючы суб’ектаў, пазначаных урадам ЗША як замежныя тэрарыстычныя арганізацыі (FTO) ці спецыяльна пазначаныя міжнародныя тэрарысты (SDGT). Апроч таго, мы забараняем іншым людзям прадстаўляць такіх суб’ектаў. Мы забараняем прысутнасць на платформе лідараў або ўплывовых удзельнікаў гэтых арганізацый, выкарыстанне сімволікі, якая іх прадстаўляе, а таксама кантэнт, які праслаўляе іх саміх або іх дзеянні, уключаючы іх няпэўныя ўпамінанні. Апроч таго, мы выдаляем любую каардынацыю істотнай падтрымкі такіх асоб і арганізацый.
Мы забараняем кантэнт, які праслаўляе, падтрымлівае ці прадстаўляе мерапрыемствы, пазначаныя Meta як тэрарыстычныя акты, мерапрыемствы на падставе нянавісці, гвалт з некалькімі ахвярамі або замахі на такі гвалт, серыйныя забойствы, злачынствы на падставе нянавісці або гвалтоўныя мерапрыемствы, што парушаюць правілы. Мы забараняем (1) кантэнт, які змяшчае праслаўленне, падтрымку або прадстаўніцтва выканаўцаў такіх нападаў; (2) кантэнт, створаны выканаўцамі і звязаны з такімі нападамі; або (3) відарысы такіх нападаў, апублікаваныя трэцімі бакамі, на якіх відаць ахвяр у момант здзяйснення нападаў.
Таксама забараняецца праслаўленне, падтрымка або прадстаўніцтва пазначаных ідэалогій, якія распальваюць нянавісць, і іх няпэўныя ўпамінанні.
Тэрарыстычныя арганізацыі і тэрарысты, пад якімі маецца на ўвазе недзяржаўны суб’ект, які:
  • Удзельнічае ў мэтанакіраваных і спланаваных актах гвалту, прапагандуе іх і аказвае ім істотную падтрымку.
  • Прычыняе або спрабуе прычыніць смерць, траўму або сур’ёзную шкоду грамадзянскаму насельніцтву ці іншым асобам, якія не з’яўляюцца непасрэднымі ўдзельнікамі баявых дзеянняў ва ўмовах узброенага канфлікту, і/ці шкоду маёмасці, якая прыводзіць да смерці, прычынення сур’ёзных траўм або сур’ёзнай шкоды грамадзянскаму насельніцтву.
  • Дзейнічае з мэтай прымусу, запалохвання і/ці ўплыву на грамадзянскае насельніцтва, органы ўлады або міжнародную арганізацыю.
  • Дзейнічае для дасягнення палітычных, рэлігійных або ідэалагічных мэт.
Суб’екты, што распальваюць нянавісць, да якіх адносяцца арганізацыі і асобы, якія распаўсюджваюць і падтрымліваюць нянавісць да іншых людзей на аснове іх характарыстык, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі. Дзейнасць суб’екта характарызуецца прынамсі некаторымі з наступных форм паводзін:
  • Гвалт, рыторыка з пагрозамі або небяспечныя формы дамаганняў, накіраваныя на людзей на аснове характарыстык, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі.
  • Неаднаразовае выкарыстанне варожых выказванняў.
  • Прадстаўніцтва ідэалогій або іншых пазначаных суб’ектаў, якія распальваюць нянавісць.
  • Праслаўленне або падтрымка іншых суб’ектаў ці ідэалогій, якія распальваюць нянавісць.
Злачынныя арганізацыі, пад якімі маецца на ўвазе аб’яднанне з трох і болей чалавек, якое:
  • Арганізавана вакол назвы, колераў, жэстаў або вядомых знакаў.
  • Ажыццявіла або пагражае ажыццявіць злачынныя дзеянні, такія як забойства, кантрабанда наркотыкаў ці выкраданне людзей.
Гвалт з некалькімі ахвярамі і серыйныя забойствы.
  • Мы расцэньваем выпадак як гвалт з некалькімі ахвярамі або замах на такі гвалт, калі ён прывёў прынамсі да трох ахвяр падчас аднаго інцыдэнту, пад якімі маюцца на ўвазе смерці або сур’ёзныя пашкоджанні. Любы чалавек, які ўчыніў такі напад, лічыцца выканаўцам або асобай, якая здзейсніла спробу гвалту з некалькімі ахвярамі.
  • Пад серыйным забойцам мы маем на ўвазе чалавека, які здзейсніў два ці болей забойстваў у розны час або ў некалькіх месцах.
Ідэалогіі, якія распальваюць нянавісць.
  • Нягледзячы на тое, што пры вызначэнні арганізацый і асоб небяспечнымі мы абапіраемся на іх паводзіны, мы таксама прызнаём існаванне пэўных ідэалогій і перакананняў, неад’емна звязаных з гвалтам і спробамі арганізаваць людзей вакол заклікаў да гвалту або ізаляцыі іншых людзей на аснове іх характарыстык, якія падлягаюць абароне ад дыскрымінацыі. У такіх выпадках мы пазначаем саму ідэалогію і выдаляем з нашай платформы кантэнт, які яе падтрымлівае. Да такіх ідэалогій адносяцца:
    • Нацызм.
    • Перавага белай расы.
    • Белы нацыяналізм.
    • Белы сепаратызм.
  • Мы выдаляем кантэнт, які змяшчае яўнае праслаўленне, падтрымку і прадстаўніцтва гэтых ідэалогій. Таксама выдаляюцца акаўнты людзей і арганізацый, якія прылічаюць сябе да прыхільнікаў прынамсі адной з ідэалогій, што распальваюць нянавісць.
Узровень 2: недзяржаўныя суб’екты, якія ўчыняюць гвалт, і суб’екты, якія правакуюць гвалт
Арганізацыям і людзям, пазначаным Meta як недзяржаўныя суб’екты, якія ўчыняюць гвалт, або суб’екты, якія правакуюць гвалт, забаронена прысутнічаць на нашых платформах асабіста ці праз іншых карыстальнікаў, якія дзейнічаюць ад іх імені. Паколькі гэтыя супольнасці прымаюць актыўны ўдзел у гвалтоўных дзеяннях супраць дзяржаўных ці ваенных суб’ектаў ва ўзброеных канфліктах (недзяржаўныя суб’екты, якія ўчыняюць гвалт) або рыхтуюць, падтрымліваюць ці ствараюць умовы для ўжывання гвалту ў будучыні (суб’екты, якія правакуюць гвалт), матэрыяльная падтрымка такіх супольнасцей забароненая. Акрамя таго, мы будзем выдаляць кантэнт, які змяшчае праслаўленне такіх супольнасцей.
Недзяржаўныя суб’екты, якія ўчыняюць гвалт, пад якімі маюцца на ўвазе любыя недзяржаўныя суб’екты, што:
  • здзяйсняюць мэтанакіраваныя і спланаваныя акты гвалту высокай ступені цяжкасці ў дачыненні да ўрадавых, ваенных ці іншых узброеных груп, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях ва ўмовах узброенага канфлікту, і не здзяйсняюць наўмысных і яўных актаў гвалту высокай ступені цяжкасці ў дачыненні да грамадзянскіх асоб; І/ЦІ
  • пазбаўляюць супольнасці доступу да самых важных аб’ектаў інфраструктуры або прыродных рэсурсаў; І/ЦІ
  • здзяйсняюць напады, накіраваныя на значнае пашкоджанне інфраструктуры, не звязанае са смерцю, прычыненнем сур’ёзных траўм або сур’ёзнай шкоды грамадзянскаму насельніцтву.
Суб’екты, што правакуюць гвалт, пад якімі маюцца на ўвазе прыведзеныя ніжэй.
Да суб’ектаў, якія правакуюць гвалт (у агульным сэнсе), адносяцца недзяржаўныя суб’екты, што:
  • маюць заяўленую мэту або прызначаную функцыю забяспечваць праз гвалт выкананне несанкцыянаваных дзяржаўных кантрольных функцый (такіх як паліцэйская, вайсковая, іміграцыйная) замест або ў дадатак да самой дзяржавы; альбо гвалтоўным спосабам перашкаджаць выкананню дзяржаўных кантрольных функцый;
  • здзейснілі значныя дзеянні для дасягнення гэтай заяўленай мэты на платформах Meta;
  • неаднаразова выказвалі пагрозы або заклікалі да гвалту высокай ступені цяжкасці (анлайн ці афлайн);
Да асоб, якім забаронены доступ за распальванне нянавісці, адносяцца недзяржаўныя суб’екты, што:
  • неаднаразова паводзілі сябе і выказваліся такім чынам, які распальвае нянавісць; пры гэтым яны не дасягнулі ўзроўню 1, бо не здзяйснялі гвалту, яўна не падтрымлівалі яго і не маюць дастатковых сувязей з раней пазначанымі арганізацыямі або асобамі.
Нормы супольнасці, для забеспячэння выканання якіх нам патрабуецца дадатковая інфармацыя і/ці кантэкст
  • У пэўных выпадках мы будзем дазваляць кантэнт, які пры іншых абставінах мог бы парушыць Нормы супольнасці, калі вызначым, што ён мае сатырычны характар. Кантэнт будзе дазволены толькі ў тым выпадку, калі яго элементы, якія парушаюць правілы, з’яўляюцца аб’ектам сатыры або прыпісваюцца камусьці ці чамусьці іншаму з мэтай высмейвання або крытыкі.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Даныя
Паглядзець апошнюю Справаздачу па забеспячэнні выканання Норм супольнасці
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з небяспечнымі асобамі і арганізацыямі
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць наш Цэнтр дапамогі