Арганізаванае прычыненне шкоды і прапаганда злачыннай дзейнасці

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіл
Каб прадухіляць і папярэджваць прычыненне шкоды ў рэальным свеце, а таксама перайманне такіх паводзін, мы забараняем карыстальнікам садзейнічаць пэўным злачынным або шкодным дзеянням, накіраваным супраць людзей, кампаній, маёмасці ці жывёл, а таксама арганізоўваць і прасоўваць такія дзеянні або прызнавацца ў іх ажыццяўленні. Мы дазваляем людзям абмяркоўваць і адстойваць законнасць злачыннай і шкоднай дзейнасці, а таксама прыцягваць увагу да шкодных або злачынных дзеянняў, сведкамі якіх яны сталі або ад якіх пацярпелі, пры ўмове, што такія людзі не заклікаюць да прычынення шкоды і не каардынуюць яе.
Кантэнт, які мы выдаляем
Прычыненне шкоды людзям
  • Аўтынг, ці раскрыццё асобы або месцазнаходжання любога чалавека, у дачыненні да якога сцвярджаецца, што ён:
    • належыць да групы людзей, якія падвяргаюцца рызыцы аўтынгу; і/ці
    • мае сваяцкія і/ці рамантычныя адносіны з удзельнікам або ўдзельнікамі групы людзей, якія падвяргаюцца рызыцы аўтынгу; і/ці
    • ажыццяўляе прафесійную дзейнасць, накіраваную на падтрымку групы асоб, якія падвяргаюцца рызыцы аўтынгу (за выключэннем палітычных дзеячаў).
  • Раскрыццё факта працы пад прыкрыццём супрацоўнікаў праваахоўных органаў, узброеных сіл або службаў бяспекі, калі кантэнт змяшчае імя агента, яго твар або значок, а таксама любыя з наступных звестак:
    • назва арганізацыі праваахоўных органаў, у якой працуе агент;
    • назва аперацыі праваахоўных органаў, у якой удзельнічае агент;
    • яўныя ўпамінанні пра працу пад прыкрыццём.
  • Арганізацыя ці падтрымка дзеянняў па сватынгу (беспадстаўны выклік экстраннай службы), а таксама пагрозы або прызнанне факта іх здзяйснення па-за кантэкстам павышэння дасведчанасці, асуджэння, выдуманых ці інсцэніраваных сітуацый або выратавання.
  • Выяўленне, прапаганда, адабрэнне небяспечных вірусных чэленджаў або заклікі да ўдзелу ў іх па-за кантэкстам павышэння дасведчанасці ці асуджэння. Да відарысаў, размешчаных у такім кантэксце, мы дадаём ярлык з папярэджаннем пра тое, што ўбачанае можа быць патэнцыяльна непрымальным.
Прычыненне шкоды жывёлам
  • Арганізацыя ці падтрымка дзеянняў па прычыненні фізічнай шкоды жывёлам, а таксама пагрозы або прызнанне факта іх здзяйснення (у пісьмовай, візуальнай ці вуснай форме), за выключэннем наступных выпадкаў:
    • павышэнне дасведчанасці або асуджэнне;
    • выратаванне;
    • выжыванне або абарона сябе, іншага чалавека ці іншай жывёлы;
    • выдуманыя або інсцэніраваныя сітуацыі, ЗА ВЫКЛЮЧЭННЕМ арганізаваных баёў жывёл ці іх фіктыўнага выратавання;
    • паляванне або рыбалка;
    • Рэлігійнае ахвярапрынашэнне.
    • Гатаванне або апрацоўка ежы.
    • Барацьба са шкоднікамі.
    • усыпленне хворых жывёл;
    • карыда.
  • Каардынацыя, пагрозы, падтрымка, выяўленне ці прызнанне факта арганізацыі баёў жывёл, а таксама паказ відэаматэрыялаў з імітацыяй выратавання жывёл, за выключэннем выпадкаў, калі гэта робіцца з мэтай асуджэння, выратавання або павышэння дасведчанасці.
Прычыненне шкоды маёмасці
  • Каардынацыя, пагрозы ўчынення, падтрымка ці прызнанне факта ўчынення вандалізму або крадзяжу (у пісьмовай, візуальнай ці вуснай форме), за выключэннем выпадкаў у наступных кантэкстах:
    • павышэнне дасведчанасці або асуджэнне;
    • выратаванне;
    • выдуманыя або інсцэніраваныя сітуацыі;
    • прызнанне ў кантэксце абароны сябе або іншага чалавека;
    • паказ вандалізму ў кантэксце пратэстаў;
    • паказ графіці; ці
    • станоўчыя выказванні пра вандалізм і крадзяжы, здзейсненыя іншымі людзьмі.
Фальсіфікацыя вынікаў выбараў і/ці перапісу насельніцтва
  • Прапановы купіць або прадаць галасы за наяўныя грошы, падарункі, паслугі ці іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, акрамя выпадкаў абагульвання ў кантэксце асуджэння, павышэння дасведчанасці, у рэпартажах навін або ў гумарыстычных ці сатырычных мэтах.
  • Прапаганда незаконнага ўдзелу ў выбарах (напрыклад, галасаванне двойчы або падробліванне інфармацыі пра сваё выбарчае права) ці перапісе насельніцтва (напрыклад, падаванне непраўдзівай дэмаграфічнай інфармацыі або звестак пра тое, колькі чалавек пражывае ў вашым доме), падаванне адпаведных інструкцый для такіх дзеянняў або відавочны намер іх здзейсніць, акрамя выпадкаў абагульвання ў кантэксце асуджэння, павышэння дасведчанасці, у рэпартажах навін або ў гумарыстычных ці сатырычных мэтах.
Кантэнт, да якога дадаецца ярлык з папярэджаннем пра тое, што ўбачанае можа быць патэнцыяльна непрымальным
  • Відарысы з небяспечнымі віруснымі чэленджамі, калі яны абагулены з мэтай асуджэння такіх дзеянняў або павышэння дасведчанасці пра звязаную з імі рызыку.
Кантэнт, які могуць праглядаць толькі дарослыя (ва ўзросце ад 18 гадоў)
  • Відарысы з небяспечнымі спосабамі кіравання транспартным сродкам, якія могуць прывесці да небяспечных для жыцця траўм або смерці вадзіцеля ці іншых асоб, за выключэннем выпадкаў абагульвання ў выдуманых або прафесійных сітуацыях.
Нормы супольнасці, для забеспячэння выканання якіх нам патрабуецца дадатковая інфармацыя і/ці кантэкст
Кантэнт, які мы выдаляем
  • Аўтынг, ці раскрыццё асобы, якое падвяргае рызыцы прычынення шкоды:
    • удзельнікаў супольнасці ЛГБТКІА+;
    • жанчын з непакрытым тварам;
    • асоб, у дачыненні да якіх не вынесены абвінаваўчы прысуд за злачынствы на сексуальнай глебе, у кантэксце аперацыі па выяўленні такіх злачынцаў;
    • асоб, якія ўдзельнічаюць у судовых працэсах, калі факт іх удзелу не падлягае раскрыццю;
    • сведак, інфарматараў, актывістаў, затрыманых людзей або заложнікаў;
    • перабежчыкаў, пра якіх паведамляюць вартыя даверу дзяржаўныя каналы;
    • ваеннапалонных у кантэксце ўзброенага канфлікту.
  • Відарысы, якія могуць увесці людзей у зман наконт іх крыніцы, калі:
    • выяўлены суб’ект або яго ўпаўнаважаны прадстаўнік супраць такіх відарысаў; і
    • такія відарысы могуць прычыніць шкоду прадстаўнікам грамадскасці.
  • Заявы пра намер і заклікі да любых наступных дзеянняў або заахвочванне да іх:
    • блакіроўка доступу да паслуг жыццезабеспячэння, калі ёсць пацвярджэнне (у тым ліку інфармацыя ў агульным доступе) пра блакіроўку аўтамабіляў экстранных службаў; ЦІ
    • учыненне варожых дзеянняў у дачыненні да пэўных асоб або канкрэтных груп людзей праз блакіроўку іх доступу да жыццёва важных паслуг або бесперашкоднага праезду/праходу такім чынам, што гэта можа пагражаць іх бяспецы.
  • Умяшанне выбары або перапіс насельніцтва, у тым ліку:
    • заклікі да арганізаванага ўмяшання, якое можа паўплываць на здольнасць асобы ўдзельнічаць у афіцыйных выбарах або перапісе насельніцтва;
    • сцверджанні пра тое, што ўдзел у выбарах або перапісе можа прывесці або прывядзе да наступстваў з боку праваахоўных органаў (напрыклад, да арышту, дэпартацыі або турэмнага зняволення);
    • пагрозы наведаць месца правядзення выбараў для назірання за выбаршчыкамі або супрацоўнікамі выбарчых камісій у спалучэнні з элементамі запалохвання (напрыклад, "Пакажам ім, хто тут галоўны!", "Яны хочуць вайны? Мы дадзім ім вайну!");
    • пагрозы наведаць месца, дзе праходзяць мерапрыемствы пасля выбараў, у спалучэнні з запалохваннем (напрыклад, "Пакажам ім, хто тут галоўны!", "Яны хочуць вайны? Мы дадзім ім вайну!").
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з арганізаваным прычыненнем шкоды і прапагандай злачыннай дзейнасці
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць Цэнтр дапамогі