Сексуальная эксплуатацыя дзяцей
Кантэнт, дзеянні ці ўзаемадзеянні, якія выяўляюць, усхваляюць, падтрымліваюць сексуальную эксплуатацыю дзяцей або змяшчаюць пагрозы, заявы аб намеры, прызнанні ва ўдзеле, інструкцыі ці спасылкі, звязаныя з сексуальнай эксплуатацыяй дзяцей (у тым ліку сапраўдных непаўналетніх асоб, маленькіх дзяцей ці немаўлят або фантазійныя выявы, якія маюць падабенства з людзьмі, напрыклад творы мастацтва, кантэнт, згенерыраваны ШІ, выдуманыя персанажы, лялькі і г. д.). Да падобных дзеянняў, узаемадзеянняў або кантэнту, сярод іншага, адносіцца прыведзенае ніжэй.
Палавы акт:
яўна паказаны палавы акт або аральны секс, а менавіта дакрананне рота або палавых органаў аднаго чалавека да палавых органаў або ануса іншага чалавека, калі палавыя органы або анус хаця б аднаго з іх бачныя;
палавы акт ці аральны секс, які маецца на ўвазе, у тым ліку сітуацыі, калі кантакт непазбежны або не бачны непасрэдна;
стымуляцыя палавых органаў ці ануса, у тым ліку сітуацыі, калі такія дзеянні непазбежныя або не бачныя непасрэдна;
любое з апісаных вышэй дзеянняў з удзелам жывёлы.
Дзеці ў сексуальным кантэксце, уключаючы, сярод іншага:
прыстасаванні для ўтрымлівання;
прыкметы юрлівасці;
факусіроўку на палавых органах або анусе;
прысутнасць дарослага чалавека ў стане юрлівасці;
наяўнасць секс-цацак або выкарыстоўванне любых прадметаў для сексуальнай стымуляцыі, задавальнення або гвалту;
сексуальнае адзенне;
распрананне;
дэкарацыі (напрыклад, ложак) або прафесійную здымку (якасць, факусіроўка, вуглы);
пацалункі з адкрытым ротам;
стымуляцыю чалавечых саскоў або сцісканне жаночых грудзей (ПА-ЗА кантэкстам груднога выкормлівання);
наяўнасць пабочных прадуктаў дзеянняў сексуальнага характару.
Кантэнт, у якім дзеці паказваюцца ў якасці сексуальнага фетыша.
Кантэнт, які падтрымлівае, прапагандуе ці апраўдвае педафілію або заахвочвае да яе, акрамя выпадкаў нейтральнага абмеркавання ў кантэксце аховы здароўя.
Кантэнт, які раскрывае асобу магчымых ахвяр сексуальнай эксплуатацыі дзяцей з дапамогай імён ці відарысаў або высмейвае іх.
Заахвочванне
Кантэнт, якія заахвочвае да стварэння кантэнту або выкананню дзеянняў сексуальнага характару з выяўленнем або ўдзелам дзяцей, пад якім маецца на ўвазе наступнае:
Матэрыялы аб сексуальным гвалце над дзецьмі (CSAM).
Відарысы аголенага цела рэальных або выдуманых дзяцей.
Відарысы сексуалізаванага характару з рэальнымі або выдуманымі дзецьмі.
Недапушчальнае ўзаемадзеянне з дзецьмі
Кантэнт, які ўяўляе сабою недапушчальнае ўзаемадзеянне з дзецьмі або спрыяе яму, напрыклад:
Арганізацыя або планаванне сексуальных кантактаў з дзецьмі, а таксама заклік да іх.
Схіленне дзяцей да дзеянняў сексуальнага характару з дапамогай перапісак на сексуальныя тэмы або спробы адносна дзяцей прапанаваць, паказаць, атрымаць або запытаць сексуальныя матэрыялы праз іх наўмыснае апублікаванне або асабістыя паведамленні.
Вядзенне асабістых перапісак з сексуальным падтэкстам з дзецьмі.
Атрыманне матэрыялаў сексуальнага характару ад дзяцей альбо просьба іх выслаць падчас асабістых перапісак.
Інтымныя відарысы, накіраваныя на эксплуатацыю, і сексуальны шантаж
Кантэнт, напраўлены на эксплуатацыю рэальных дзяцей праз:
Вымаганне грошай, паслуг або інтымных відарысаў праз пагрозу апублікаваць іх сапраўдныя ці падробленыя інтымныя відарысы або інфармацыю інтымнага характару.
Абагульванне прыватнай сексуальнай перапіскі або сапраўдных ці падробленых інтымных відарысаў, а таксама пагрозы або заявы аб намеры зрабіць гэта.
Сексуалізацыя дзяцей
Кантэнт (у тым ліку фота, відэа, фізічныя творы мастацтва, лічбавы кантэнт і слоўныя апісанні), які паказвае рэальных і выдуманых дзяцей у сексуальным кантэксце.
Групы, Старонкі і профілі, мэтай якіх з’яўляецца сексуалізацыя рэальных або выдуманых дзяцей.
Выяўленне аголенага дзіцячага цела
Кантэнт, у якім паказваецца аголенае цела рэальных або выдуманых дзяцей, дзе пад аголеным целам маецца на ўвазе наступнае:
Выяўленне палавых органаў рэальных або выдуманых дзяцей буйным планам.
Выяўленне аголеных маленькіх дзяцей, рэальных або выдуманых, калі прысутнічаюць наступныя элементы:
бачныя палавыя органы, нават калі яны прыкрытыя або схаваныя пад празрыстым адзеннем;
бачны анус і/ці цалкам аголеныя ягадзіцы буйным планам.
Выяўленне аголеных непаўналетніх, рэальных або выдуманых, калі прысутнічаюць наступныя элементы:
бачныя палавыя органы, нават калі яны схаваныя пад лабковымі валасамі ці празрыстым адзеннем;
бачны анус і/ці цалкам аголеныя ягадзіцы буйным планам;
непрыкрытыя жаночыя саскі;
аголенае цела ад шыі да кален, нават калі не бачна палавых органаў або жаночых саскоў.
Выключэнне складаюць выпадкі, калі відарыс выдуманых персанажаў і сцэн выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах або ўяўляе сабою відарыс аголенага дзіцячага цела без сексуальнага падтэксту ў фізічных творах мастацтва.
Гвалт несексуальнага характару над дзецьмі
Відэа або фота рэальнага ці выдуманага гвалту несексуальнага характару над дзецьмі незалежна ад намеру чалавека, які іх апублікаваў, акрамя выпадкаў, калі такія відарысы адносяцца да фізічных твораў мастацтва, мультфільмаў, фільмаў або відэагульняў.
Кантэнт, які ўсхваляе, падтрымлівае, прапагандуе ці апраўдвае гвалт несексуальнага характару над дзецьмі, заклікае да яго або змяшчае ўказанні па яго ажыццяўленні.