Падаванне сапраўдных ідэнтыфікацыйных даных

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіла
Сапраўднасць асобы карыстальнікаў мае першараднае значэнне для нашай супольнасці. Мы ўпэўненыя, што сапраўднасць дапамагае будаваць супольнасць, у якой людзі разумеюць узаемную адказнасць адзін перад адным і перад Meta. Мы імкнёмся даць удзельнікам нашай глабальнай супольнасці больш магчымасцей для самавыяўлення, але пры гэтым не дазваляем карыстальнікам выдаваць сябе за іншых асоб і падаваць ілжывую інфармацыю пра сваю асобу. Каб падтрымліваць бяспечнае і адкрытае асяроддзе, дзе людзі могуць давяраць адзін аднаму і будаваць супольнасць, мы не дазваляем ствараць і выкарыстоўваць акаўнты і профілі з мэтай падману іншых людзей.
Мы патрабуем, каб у кожнага чалавека быў толькі адзін акаўнт на Facebook з сапраўдным іменем, якое ён носіць у штодзённым жыцці. Каб дапамагчы людзям прадэманстраваць розныя аспекты сваёй асобы, напрыклад інтарэсы або род дзейнасці, мы стварылі дадатковыя профілі.
Мы не дазваляем выкарыстоўваць нашы сэрвісы і будзем абмяжоўваць або адключаць акаўнты на Facebook, у Instagram ці Threads альбо іншыя аб’екты на Facebook (такія як Старонкі або групы), якія:
  • Належаць дзецям, якія не дасягнулі мінімальна дапушчальнага ўзросту.
  • Выдаюць сябе за іншую асобу ці арганізацыю, у тым ліку:
    • выкарыстоўваюць чужое імя, фота ці падабенства да іншай асобы з мэтай уводу людзей у зман;
    • прадстаўляюць меркаванні іншай асобы ці арганізацыі без іх папярэдняга дазволу (напрыклад, ствараючы Старонку або профіль).
  • Скажаюць асобу, каб увесці ў зман ці абмануць іншых, пазбегнуць прымусовага выканання правіл або парушыць Нормы супольнасці. Падчас ацэнкі выпадкаў выкарыстоўвання непраўдзівых асабістых даных мы разглядаем некалькі фактараў, у тым ліку:
    • паўторныя або значныя змены асабістых даных, напрыклад імені або ўзросту;
    • падманная інфармацыя ў профілі, напрыклад біяграфія або месцазнаходжанне;
    • выкарыстоўванне стокавых выяў.
  • Выкарыстоўваюць імя, якое парушае Нормы супольнасці.
На Facebook мы будзем запытваць дадатковую інфармацыю, перш як прыняць тыя ці іншыя меры, ад часовага абмежавання да поўнага адключэння профіляў або акаўнтаў, калі вы:
  • Указваеце несапраўдную дату нараджэння.
  • Ужываеце імя, якое не з’яўляецца сапраўдным іменем, якім вы карыстаецеся ў штодзённым жыцці.
  • Ствараеце адзін акаўнт, які прадстаўляе некалькіх чалавек або выкарыстоўваецца некалькімі людзьмі.
  • Ствараеце і выкарыстоўваеце некалькі акаўнтаў Facebook.
  • Ствараеце акаўнт, які не прадстаўляе чалавека, а, напрыклад, кампанію, дамашнюю жывёліну або выдуманага персанажа.
  • Выкарыстоўваеце пустыя профілі, якія доўга неактыўныя.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з падаваннем сапраўдных ідэнтыфікацыйных даных
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць Цэнтр дапамогі