Сексуальная эксплуатацыя дарослых

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіл
Мы ўсведамляем важнасць нашых сэрвісаў як прасторы для абмеркавання праблем сексуальнага гвалту і сексуальнай эксплуатацыі, а таксама для прыцягнення ўвагі да гэтых праблем. Мы лічым, што такая дыскусія важная для фарміравання агульнага разумення гэтых пытанняў і развіцця супольнасці. Мы імкнёмся забяспечыць магчымасць абмеркавання гэтых тэм у бяспечным асяроддзі, таму дазваляем пацярпелым дзяліцца сваім досведам. Аднак мы выдаляем кантэнт, які паказвае або прапагандуе сексуальны гвалт, гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ці сексуальную эксплуатацыю альбо змяшчае адпаведныя пагрозы. Мы таксама выдаляем кантэнт, які паказвае, апраўдвае або каардынуе дзеянні сексуальнага характару з асобамі, якія не далі на гэта згоды. Мы дзейнічаем так, каб не спрыяць гэтай праблеме. Акрамя таго, калі нам становіцца вядома пра які-небудзь кантэнт, што змяшчае пагрозы або прапаганду згвалтавання, мы можам адключыць акаўнт, з якога быў апублікаваны гэты кантэнт, і супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі ў дадатак да выдалення такога кантэнту.
Каб абараніць пацярпелых ад гвалту, мы выдаляем відарысы сексуальнага гвалту і інтымныя відарысы, апублікаваныя без згоды людзей, якія на іх прысутнічаюць. Як адзначалася ва ўводзінах, мы таксама супрацоўнічаем са староннімі экспертамі па асабістай бяспецы для абмеркавання і паляпшэння нашых правіл у дачыненні да праблем анлайн-бяспекі і забеспячэння іх выканання. Акрамя таго, мы можам выдаляць кантэнт, калі атрымліваем інфармацыю пра тое, што ён звязаны са шкоднай дзейнасцю. Даведацца больш можна ў нашых артыкулах пра тэхналогіі, якія мы выкарыстоўваем для абароны ад распаўсюджання інтымных відарысаў без згоды, і доследы, вынікі якіх ляжаць у аснове нашай працы. Мы таксама сабралі рэсурсы пра скаргі на пагрозы і інтымныя відарысы, абагуленыя без згоды, каб дапамагчы Meta папярэджваць іх распаўсюджанне анлайн.
Забаронена
Кантэнт, у якім паказваюцца, апраўдваюцца або высмейваюцца дакрананні сексуальнага характару без згоды, у тым ліку:
  • Відарысы дакрананняў сексуальнага характару без згоды (за выключэннем фізічных твораў мастацтва, дзе выяўлены несапраўдныя людзі, а подпіс мае асуджальны або нейтральны характар).
  • Сцверджанні са спробай ці пагрозай абагуліць, прапанаваць або запытаць відарысы, дзе паказаныя дакрананні сексуальнага характару без згоды.
  • Апісанні дакрананняў сексуальнага характару без згоды, акрамя выпадкаў абагульвання пацярпелым або іншай асобай для яго падтрымкі.
  • Прапаганда дакрананняў сексуальнага характару без згоды (у тым ліку матывацыйныя або ўмоўныя сцверджанні), пагрозы здзейсніць або прызнанне ва ўдзеле ў іх.
  • Кантэнт, у якім высмейваюцца пацярпелыя ад дакрананняў сексуальнага характару без згоды або канцэпцыя такой праблемы.
  • Кантэнт, які абагуліў трэці бок і па якім можна ідэнтыфікаваць пацярпелых ад гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару, калі яны паскардзяцца на такі кантэнт.
Кантэнт, дзеянні або ўзаемадзеянні, накіраваныя на эксплуатацыю людзей праз наступнае:
  • Вымаганне ў людзей грошай, паслуг або інтымных відарысаў праз пагрозу апублікаваць іх інтымныя відарысы ці інфармацыю інтымнага характару (сексуальны шантаж).
  • Абагульванне, пагроза або заява пра намер абагуліць, прапанова ці просьба адправіць інтымныя фота, апублікаваныя без згоды, пад якімі маюцца на ўвазе відарысы, якія адпавядаюць усім тром наступным умовам:
    • Відарыс не з’яўляецца камерцыйным і зроблены ў прыватных абставінах.
    • На відарысе паказаны (амаль) аголены чалавек, які ўдзельнічае ў дзеяннях сексуальнага характару або прыняў сексуальна правакацыйную позу (уключаючы лічбавыя або згенерыраваныя ШІ відарысы).
    • Адсутнічае згода на абагульванне, пра што сведчыць любы з наступных сігналаў:
      • кантэкст помсты (напрыклад, подпіс, каментарыі або назва Старонкі);
      • незалежныя крыніцы, такія як пратаколы праваахоўных органаў, паведамленні ў СМІ (напрыклад, пацверджаная СМІ ўцечка відарысаў) або прадстаўнікі пацярпелых ад распаўсюджання інтымных фота, апублікаваных без згоды;
      • скарга ад чалавека на відарысе або ад асобы, імя якой супадае з іменем чалавека на відарысе.
  • Прасоўванне, пагроза абагульвання або прапанова стварыць інтымныя фота, апублікаваныя без згоды, ці відарысы пацалункаў з дапамогай праграм ці сэрвісаў (у тым ліку ШІ), а таксама інструкцый, нават калі ў кантэнце не абагульваюцца камерцыйныя ці некамерцыйныя відарысы (уключаючы так званыя "праграмы для распранання" або "праграмы для ШІ-пацалункаў").
  • Абагульванне таемна зробленых некамерцыйных відарысаў, на якіх акцэнтуюцца часткі цела чалавека, якія часта падвяргаюцца сексуалізацыі (такія як грудзі, пахвіна, ягадзіцы або сцёгны), відарысаў чалавека ў сексуальна правакацыйнай позе ці чалавека, які ўдзельнічае ў сексуальных дзеяннях, з намерам высмеяць, сексуалізаваць ці раскрыць асобу выяўленага чалавека. Гэтыя матэрыялы таксама вядомыя як "утоеная здымка" або "падгляданне пад спадніцу".
  • Абагульванне прыватнай сексуальнай перапіскі ці інтымных відарысаў, а таксама пагрозы або заявы пра намер гэта зрабіць, калі пра адсутнасць згоды на абагульванне сведчыць любы з наступных сігналаў:
    • кантэкст помсты і/ці пагрозы;
    • незалежныя крыніцы, такія як паведамленні ў СМІ або пратаколы праваахоўных органаў;
    • скарга ад чалавека на відарысе або ад асобы, імя якой супадае з іменем чалавека на відарысе.
Кантэнт, звязаны з некрафіліяй або прымусовым распрананнем, у тым ліку:
  • Відарысы некрафіліі ці прымусовага распранання (за выключэннем фізічных твораў мастацтва, дзе выяўлены несапраўдныя людзі, а подпіс мае асуджальны або нейтральны характар).
  • Сцверджанні са спробай абагуліць, прапанаваць ці запытаць або пагрозай абагуліць відарысы некрафіліі ці прымусовага распранання.
  • Сцверджанні, якія змяшчаюць апісанні і прапаганду некрафіліі або прымусовага распранання, матывацыйныя і ўмоўныя выказванні на гэту тэму, выказванне адпаведных намераў або заклікі да здзяйснення адпаведных дзеянняў, прызнанні ва ўдзеле ў іх, а таксама высмейванне пацярпелых ад некрафіліі або прымусовага распранання.
Кантэнт, да якога дадаецца экран з папярэджаннем пра тое, што ўбачанае можа засмуціць некаторых людзей
Апавяданні або сцверджанні, якія змяшчаюць апісанне непажаданых дакрананняў сексуальнага характару (у пісьмовай ці вуснай форме) і не абмяжоўваюцца простым называннем ці ўпамінаннем такіх дзеянняў, калі выконваецца любы з наступных крытэрыяў:
  • Кантэнт абагульвае пацярпелы.
  • Кантэнт абагульвае трэці бок (які не з’яўляецца пацярпелым), каб падтрымаць пацярпелага, асудзіць такія дзеянні або прыцягнуць да іх увагу, што відаць па кантэксце ці апісанні.
Нормы супольнасці, для забеспячэння выканання якіх нам патрабуецца дадатковая інфармацыя і/ці кантэкст
Мы можам абмяжоўваць бачнасць для людзей, якім яшчэ не споўнілася 18 гадоў, і дадаваць ярлык з папярэджаннем да прыведзенага ніжэй кантэнту.
  • Кантэнт, у якім паказваюцца дакрананні сексуальнага характару без згоды, калі:
    • ён абагулены ў мэтах павышэння дасведчанасці (без займальнага або сенсацыйнага кантэксту);
    • немагчыма вызначыць асобу пацярпелага;
    • кантэнт не змяшчае відарысаў аголенага цела.
  • Кантэнт, у якім паказваюцца выдуманыя дакрананні сексуальнага характару без згоды (напрыклад, трэйлеры фільмаў), калі яго абагульваюць давераныя партнёры з мэтай павышэння дасведчанасці і без сенсацыйнага кантэксту.
Мы можам зрабіць некаторы кантэнт, які паказвае дакрананні сексуальнага характару без згоды, даступным толькі для людзей ва ўзросце ад 18 гадоў, і дадаць да яго папярэджанне, калі такі кантэнт апублікаваны з мэтай прыцягнуць увагу да праблемы па-за забаўляльным або сенсацыйным кантэкстам, а таксама калі гэтыя матэрыялы не дазваляюць вызначыць асобу ахвяры або пацярпелага і не змяшчаюць відарысаў аголенага цела.
У дадатак да нашай глабальнай палітыкі выдалення кантэнту, які змяшчае пагрозы або прапаганду згвалтавання ці іншых форм дакрананняў сексуальнага характару без згоды, мы таксама можам адключыць акаўнт, з якога быў апублікаваны гэты кантэнт.
Акрамя таго, мы можам прымаць меры ў дачыненні да кантэнту, які быў абагулены трэцім бокам і ідэнтыфікуе пацярпелых ад гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару, калі скарга на такі кантэнт паступіла ад упаўнаважанага прадстаўніка або даверанага партнёра.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з сексуальнай эксплуатацыяй дарослых
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць Цэнтр дапамогі