Цэласнасць акаўнту

Падрабязней аб правіле

ЖУРНАЛ ЗМЕН
Абгрунтаванне правіла
Каб падтрымліваць бяспечнае асяроддзе, якое спрыяе свабодзе слова, мы абмяжоўваем або выдаляем акаўнты, што наносяць шкоду супольнасці. Мы распрацавалі камбінацыю аўтаматызаваных і неаўтаматызаваных сістэм, якія дазваляюць абмяжоўваць і выдаляць акаўнты, уладальнікі якіх неаднаразова або груба парушаюць нашы правілы ў любых нашых прадуктах.
Паколькі выдаленне акаўнту — сур’ёзная мера, мы пры магчымасці імкнёмся дазволіць удзельнікам нашай супольнасці вывучыць нашы правілы і пачаць кіравацца Нормамі супольнасці. Напрыклад, мы адпраўляем апавяшчэнне кожны раз, калі выдаляем кантэнт. Апроч таго, у большасці выпадкаў мы прапаноўваем людзям інфармацыю аб характары парушэння і любых абмежаваннях, якія ўжываюцца. Нашы меры па забеспячэнні выканання правіл адпавядаюць ступені цяжкасці парушэння, гісторыі мінулых парушэнняў акаўнту і сур’ёзнасці шкоды ці пагрозы яе прычынення адносна супольнасці. Парушэнні, якія працягваюцца нягледзячы на паўторныя папярэджанні і абмежаванні, або парушэнні, якія з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай бяспецы, прывядуць да адключэння акаўнту.
Даведацца больш аб тым, як Meta забяспечвае выкананне сваіх правіл і абмяжоўвае акаўнты, можна ў Цэнтры празрыстасці.
Мы можам абмяжоўваць ці адключаць акаўнты, іншыя рэсурсы (Старонкі, групы, мерапрыемствы) або аб’екты кампаніі (Business Manager, рэкламныя акаўнты), якія:
  • Парушаюць Нормы супольнасці, прычыняючы сур’ёзную шкоду, у тым ліку тыя, інфармацыю аб якіх мы перадаём праваахоўным органам у сувязі з рызыкай непазбежнай шкоды асабістай або грамадскай бяспецы.
  • Парушаюць Нормы супольнасці, прычыняючы любы тып шкоды, які патрабуе звароту ў праваахоўныя органы ў сувязі з рызыкай непазбежнай шкоды асабістай або грамадскай бяспецы.
  • Парушаюць Нормы рэкламнай дзейнасці, у тым ліку вядуць падманныя або небяспечныя бізнес-практыкі.
  • Рэгулярна парушаюць Нормы супольнасці праз публікацыю кантэнту, які парушае правілы, і/ці кіраванне рэсурсамі або аб’ектамі кампаніі, якія парушаюць правілы.
  • Рэгулярна парушаюць Нормы рэкламнай дзейнасці.
  • Выконваюць дзеянні або дэманструюць паводзіны з яўнай мэтай парушыць правілы.
Мы можам абмяжоўваць ці адключаць акаўнты, іншыя рэсурсы (Старонкі, групы, мерапрыемствы) або аб’екты кампаніі (Business Manager, рэкламныя акаўнты), якія:
  • Належаць той жа фізічнай або юрыдычнай асобе, што і акаўнты, якія былі адключаны.
  • Былі створаны або прыстасаваны для абыходу выдалення папярэдняга акаўнту ці рэсурсу (у тым ліку, як мы ўстанавілі, маюць агульных уладальнікаў з выдаленымі акаўнтамі і рэсурсамі, а таксама публікуюць аднолькавы з імі кантэнт).
  • Былі створаны для ўзаемадзеяння з карыстальнікам, які заблакіраваў акаўнт.
  • Іншым чынам выкарыстоўваюцца, каб ухіляцца ад нашых мер па забеспячэнні выканання правіл у дачыненні да кантэнту або праверцы кантэнту.
Мы можам абмяжоўваць ці адключаць акаўнты, іншыя рэсурсы (Старонкі, групы, мерапрыемствы) або аб’екты кампаніі (Business Manager, рэкламныя акаўнты), якія дэманструюць:
  • Цесную сувязь з сеткай акаўнтаў або іншых аб’ектаў, якія парушаюць ці абыходзяць нашы правілы.
  • Каардынацыю ўнутры сеткі акаўнтаў або іншых аб’ектаў, якія пастаянна ці груба парушаюць нашы правілы.
  • Дзеянні або паводзіны, якія выразна сведчаць аб намеры парушыць правілы праз сетку акаўнтаў.
Мы будзем абмяжоўваць або адключаць акаўнты, іншыя рэсурсы (Старонкі, групы, мерапрыемствы) або аб’екты кампаніі (Business Manager, рэкламныя акаўнты), што па-за платформай удзельнічаюць у дзейнасці, якая можа прычыніць шкоду на нашай платформе, у тым ліку:
  • Належаць асобе, прызнанай вінаватай у здзяйсненні злачынстваў сексуальнага характару і асуджанай за злачынствы, звязаныя з сексуальным гвалтам над дзецьмі або дарослымі.
  • Належаць пазначанай асобе або кіруюцца ад яе імені.
  • Не маюць права на атрыманне нашых прадуктаў, сэрвісаў або праграмнага забеспячэння паводле адпаведнага заканадаўства.
У наступных выпадках мы можам запытаць дадатковую інфармацыю аб акаўнце, каб вызначыць права ўласнасці і/ці дазволеныя дзеянні:
  • Узламаныя акаўнты.
  • Акаўнты ці іншыя рэсурсы, якія былі створаны або выкарыстоўваюцца з дапамогай аўтаматызаваных сродкаў, напрыклад скрыптаў (за выключэннем выпадкаў, у якіх скрыптынг ажыццяўляецца па дазволеных маршрутах і не парушае нашых правіл).
  • Пустыя акаўнты, якія доўга неактыўныя.
Прыклады
Азнаёмцеся з прыкладамі забеспячэння выканання правіл у дачыненні да кантэнту на Facebook. Напрыклад, вы даведаецеся, як адправіць скаргу на кантэнт, якому, на вашу думку, не месца на Facebook, як мы апавяшчаем вас аб парушэнні вамі Норм супольнасці і як выглядае экран з папярэджаннем, які мы дадаём да пэўнага кантэнту.
Заўвага. Мы пастаянна ўдасканальваем нашы сэрвісы, таму прыведзеныя тут прыклады могуць крыху не адпавядаць таму, што мы выкарыстоўваем бягучым часам.
ПРЫКЛАД
Адпраўка скарг
ПРЫКЛАД
Камунікацыя пасля адпраўкі скаргі
ПРЫКЛАД
Працэс выдалення кантэнту
ПРЫКЛАД
Экраны з папярэджаннем
Даныя
Паглядзець апошнюю Справаздачу па забеспячэнні выканання Норм супольнасці
Забеспячэнне выканання правіл
На Facebook дзейнічаюць аднолькавыя правілы для ўсіх у любой кропцы свету.
Спецыялісты па праверцы кантэнту
Наша міжнародная каманда з больш як 15 000 спецыялістаў штодзень працуе, каб захоўваць бяспеку карыстальнікаў Facebook.
Супольная праца з зацікаўленымі бакамі
Староннія эксперты, вучоныя, няўрадавыя арганізацыі і распрацоўшчыкі палітык дапамагаюць вызначаць Нормы супольнасці Facebook.
Атрымайце дапамогу ў сувязі з цэласнасцю акаўнту
Даведайцеся, што можна зрабіць, калі вы бачыце на Facebook нешта, што парушае Нормы супольнасці.
Наведаць наш Цэнтр дапамогі