Як мы дапамагаем падлеткам бачыць кантэнт, які адпавядае іх узросту
АБНОЎЛЕНА 13 май 2026 г.
Мы хочам стварыць на Facebook і ў Instagram бяспечную і пазітыўную атмасферу для падлеткаў, у тым ліку дапамагчы ім знаходзіць цікавы кантэнт і праглядаць кантэнт, які адпавядае іх узросту. Мы агароджваем падлеткаў ад недарэчнага кантэнту трыма асноўнымі спосабамі: выдаляем кантэнт, які парушае нашы правілы, хаваем ад іх пэўны кантэнт для дарослых або патэнцыяльна непрымальны кантэнт і стражэй ставімся да рэкамендацый.
Мы пастаянна ўдасканальваем наш падыход, каб падлеткі маглі бяспечна карыстацца нашымі платформамі і бачылі кантэнт з улікам іх узросту. Апроч таго, мы выкарыстоўваем вынікі самых аўтарытэтных доследаў і кіруемся парадамі экспертаў, каб бацькі былі спакойныя за сваіх дзяцей. Мы таксама імкнёмся больш адпавядаць незалежнаму стандарту, які ўжо знаёмы сем’ям. Таму мы перагледзелі нашы ўзроставыя абмежаванні, што вызначаюць, які кантэнт мы хаваем ад падлеткаў і не рэкамендуем ім, на аснове рэйтынгу фільмаў з узроставым абмежаваннем ад 13 гадоў і водгукаў бацькоў. Гэта значыць, што наша мэта — зрабіць так, каб стандартна падлеткі бачылі на Facebook і ў Instagram кантэнт, падобны да таго, які яны бачылі б у фільмах, адпаведных іх узросту.
У фільмах з узроставым абмежаваннем ад 13 гадоў вы можаце ўбачыць некаторую колькасць кантэнту з сексуальным падтэкстам або пачуць ненарматыўную лексіку. Аналагічным чынам, у Instagram і/ці Facebook падлеткі могуць час ад часу бачыць штосьці падобнае, аднак мы працягнем рабіць усё магчымае, каб такое здаралася як мага радзей. Мы прызнаем, што любая сістэма недасканалая, але імкнёмся паступова паляпшаць нашу працу.
Сацыяльныя сеткі даволі моцна адрозніваюцца ад фільмаў. Мы не супрацоўнічалі з Асацыяцыяй кінакампаній (MPA) пры абнаўленні нашых налад паказу кантэнту. MPA ніякім чынам не ўстанаўлівае ўзроставых абмежаванняў для кантэнту ў Instagram і/ці на Facebook, а таксама не падтрымлівае і не ўхваляе нашых налад паказу кантэнту. Мы выкарыстоўвалі агульнадаступны дапаможнік MPA, які ўжо знаёмы бацькам, а таксама ўлічвалі водгукі саміх бацькоў. Нашы сістэмы мадэрацыі кантэнту працуюць не так, як камісіі па ўзроставых абмежаваннях для фільмаў, таму вынікі могуць быць не цалкам аднолькавымі.
Шматузроўневая абарона
Для ўсіх. Мы выдаляем кантэнт, які парушае Нормы супольнасці. Апроч таго, мы прымяняем стражэйшыя крытэрыі да кантэнту, які рэкамендуем.
❌ Кантэнт, які мы выдаляемНормы супольнасці вызначаюць, якія тыпы кантэнту забароненыя на Facebook і ў Instagram. Як толькі мы даведваемся аб публікацыі такога кантэнту, то цалкам выдаляем яго для ўсіх, у тым ліку для падлеткаў. Калі мы выдаляем кантэнт, які парушае гэтыя правілы, мы можам таксама выдаць папярэджанне ў дачыненні да акаўнту, які абагуліў яго. Апроч таго, мы блакіруем акаўнты, які дапускаюць сур’ёзныя або паўторныя парушэнні нашых правіл. Гэтыя правілы закліканыя абараніць усіх удзельнікаў нашай супольнасці, у тым ліку падлеткаў.
Ніжэй прыведзеныя тыпы кантэнту, які мы цалкам выдаляем.
Здзекі і эксплуатацыя
Мы забараняем кантэнт, накіраваны на эксплуатацыю людзей і здзекі над імі (напрыклад, публікацыі, якія схіляюць да дзеянняў сексуальнага характару без згоды) і ў якім абагульваюцца або запытваюцца матэрыялы аб здзеках над дзецьмі. Прыклады кантэнту, які мы выдаляем:
❌ Публікацыя з прапановай сексуальных паслуг або просьбай адправіць аўтару парнаграфічныя матэрыялы.
❌ Фота чалавека падчас інтымнай блізкасці або палавога акта, абагуленае без яго згоды.
❌ Публікацыя, у якой прапаноўваюцца ці запытваюцца матэрыялы аб сексуальным гвалце над дзецьмі або відарысы аголеных дзяцей.Самагубства, прычыненне сабе шкоды і расстройствы харчовых паводзін
Мы забараняем кантэнт, які праслаўляе або прасоўвае самагубства, прычыненне сабе шкоды ці расстройствы харчовых паводзін, а таксама схіляе да іх. Пры гэтым мы даём людзям магчымасць расказаць пра свой досвед і звярнуцца за падтрымкай. Прыклады кантэнту, які мы выдаляем:
❌ Публікацыя, якая змяшчае выказванні ў падтрымку самагубства, прычынення сабе шкоды або расстройстваў харчовых паводзін.
❌ Гісторыя, у якой наглядна паказваецца, як чалавек прычыняе сабе шкоду.
❌ Каментарый, у якім высмейваецца чалавек, які пакутуе ад расстройства харчовых паводзін.
Варожыя паводзіны, цкаванне і дамаганне
Мы забараняем кантэнт, які можа правакаваць запалохванне або ізаляцыю, у тым ліку цкаванне і дамаганне. Прыклады кантэнту, які мы выдаляем:
❌ Публікацыя, у якой выкарыстоўваюцца выказванні, якія зневажаюць чалавечую годнасць, у адрас людзей на аснове іх расы, веравызнання, этнічнай прыналежнасці, гендарнай ідэнтычнасці або сексуальнай арыентацыі.
❌ Каментарый, у якім высмейваюцца ахвяры гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару.
❌ Публікацыя, якая змяшчае пагрозу раскрыцця асабістай інфармацыі (напрыклад, нумара пашпарта) або правакуе дамаганне да каго-небудзь.
Тавары і паслугі з абмежаваннямі
Мы забараняем купляць, прадаваць ці абменьваць пэўныя тавары і паслугі з абмежаваннямі на нашых платформах. Мы таксама забараняем людзям прасоўваць пэўныя віды рэчываў і прапаноўваць інструкцыі па іх ужыванні. Прыклады кантэнту, які мы выдаляем:
❌ Гісторыя, у якой прапаноўваецца купіць, прадаць ці абмяняць розныя віды наркатычных сродкаў.
❌ Публікацыя, размешчаная з мэтай купіць, прадаць ці абмяняць тытунь, нікацін або алкаголь.
❌ Каментарый, у якім прапаноўваюцца дэталі для зброі, надрукаваныя на 3D-прынтары.Мы робім некаторыя выключэнні для кампаній законнага сектара, якія легальна прапаноўваюць пэўныя віды тавараў з абмежаваннямі.
Пагрозы і цяжкі для ўспрымання кантэнт
Мы забараняем выключна цяжкі для ўспрымання кантэнт, а таксама кантэнт, які можа несці пагрозу асабістай бяспецы (напрыклад, з пагрозамі гвалту над людзьмі). Прыклады кантэнту, які мы выдаляем:
❌ Публікацыя з пагрозай забойства ці выкрадання або з заклікам да гвалту.
❌ Цяжкае для ўспрымання відэа, дзе паказваецца, як чалавек атрымлівае траўмы або моцныя апёкі.
Мы робім пэўныя выключэнні адносна цяжкага для ўспрымання кантэнту, абагуленага ў медыцынскім кантэксце або з мэтай павышэння дасведчанасці. Калі мы дазваляем цяжкі для ўспрымання кантэнт, то звычайна прыкрываем яго экранам з папярэджаннем. Так перад націсканнем на гэты кантэнт людзі ведаюць, што ён можа быць патэнцыяльна непрымальным.
Выяўленне аголенага цела, сексуальныя дзеянні і лексіка адкрыта сексуальнага характару
Мы абмяжоўваем паказ відарысаў аголенага цела і сексуальных дзеянняў, а таксама лексіку адкрыта сексуальнага характару. Прыклады кантэнту, які мы выдаляем:
❌ Відарыс або відэа, дзе паказваецца аголенае цела або дзеянні яўна сексуальнага характару, у тым ліку згенерыраваныя ШІ.
❌ Гісторыя з нагляднымі або цяжкімі для ўспрымання апісаннямі сексуальных кантактаў (акрамя гумарыстычнага або сатырычнага кантэксту).
Мы разумеем, што гэтыя відарысы могуць абагульвацца па розных прычынах, у тым ліку для выказвання пратэсту, павышэння дасведчанасці пра якую-небудзь праблему, а таксама ў адукацыйных і медыцынскіх мэтах. Калі гэта неабходна і такія намеры відавочныя, мы дазваляем абагульванне падобнага кантэнту.
Даведацца больш аб кантэнце, які мы выдаляем, можна ў Нормах супольнасці.
🛡️ Кантэнт, які мы не рэкамендуемМы рэкамендуем кантэнт у такіх месцах, як Instagram Reels, раздзел "Цікавае" або Стужка Facebook, каб людзям было прасцей знайсці тое, што можа іх зацікавіць. У нас ёсць правілы адносна таго, які кантэнт можна рэкамендаваць, і мы не рэкамендуем кантэнту, які можа быць няякасным, спрэчным або непрымальным, нават калі не выдаляем яго. Мы робім так, бо лічым, што нормы паказу кантэнту ад акаўнтаў, на якія карыстальнікі не падпісаныя, павінны быць стражэйшымі.
⚠️ Дадатковы кантэнт, які мы хаваем ад падлеткаў
Падлеткі. Мы прапануем дадатковыя меры абароны для падлеткаў ва ўзросце да 18 гадоў. Мы хаваем больш кантэнту апроч таго, што выдаляем для ўсіх, а таксама пазбягаем рэкамендавання падлеткам кантэнту, які можна рэкамендаваць дарослым. Наша мэта — зрабіць так, каб стандартна падлеткі бачылі на Facebook і ў Instagram кантэнт, падобны да таго, які яны бачылі б у фільмах, адпаведных іх узросту. Падлеткі могуць атрымаць доступ да трэцяй, менш строгай налады "Больш кантэнту" толькі з дазволу бацькоў. У Instagram падлеткі або іх бацькі могуць выбраць стражэйшую наладу "Абмежаваны кантэнт". Менш строгая налада "Больш кантэнту" даступная падлеткам толькі з дазволу бацькоў.
Ад 13 гадоў (стандартна). Налада кантэнту "Ад 13 гадоў" заснаваная на рэйтынгу фільмаў з узроставым абмежаваннем ад 13 гадоў і водгуках бацькоў. Яна стандартна ўключаная для падлеткаў. Мы супрацоўнічалі з экспертамі з усяго свету, каб лепш зразумець, якія тыпы кантэнту могуць быць прымальнымі для дарослых, але не для падлеткаў ва ўзросце да 18 гадоў, і супаставілі гэтыя ўзроставыя абмежаванні з рэйтынгам фільмаў з узроставым абмежаваннем ад 13 гадоў і водгукамі бацькоў. Калі гэта налада ўключаная, мы будзем хаваць ад падлеткаў дадатковы кантэнт — акрамя таго, які ўжо выдалілі для ўсіх. Гэта азначае, што дарослыя будуць мець доступ да такога кантэнту, а падлеткі не змогуць бачыць яго і ўзаемадзейнічаць з ім, нават калі гэты кантэнт абагулены акаўнтам, на які падлеткі падпісаныя, у Стужцы або гісторыях. Мы таксама не дазволім падлеткам знаходзіць акаўнты, што абагульваюць кантэнт, які не адпавядае іх узросту, падпісвацца на такія акаўнты і ўзаемадзейнічаць з імі.
Націсніце тут, каб убачыць тыпы кантэнту, які мы хаваем ад падлеткаў, калі ўключаная гэта стандартная налада.
Самагубства, прычыненне сабе шкоды і расстройствы харчовых паводзін
Мы хаваем пэўны кантэнт, звязаны з самагубствамі і прычыненнем сабе шкоды, каб абараніць падлеткаў ад патэнцыяльна непрымальных і трывожных матэрыялаў. Напрыклад, мы ўстанаўліваем абмежаванні па ўзросце для наступнага кантэнту:
⚠️ Публікацыя, у якой апісваецца асабісты вопыт, звязаны з самагубствам, прычыненнем сабе шкоды або расстройствамі харчовых паводзін, за выключэннем кантэксту выздараўлення.
⚠️ Фота або відэа, дзе паказваюцца людзі, якія прымаюць удзел у эўтаназіі або асіставаным самагубстве.
⚠️ Гісторыя, у якой хтосьці расказвае пра свае экстрэмальныя метады пахудзення.
Тавары і паслугі з абмежаваннямі
Мы хаваем ад падлеткаў кантэнт, які можа заахвоціць іх да патэнцыяльна шкодных дзеянняў. Напрыклад, мы ўстанаўліваем абмежаванні па ўзросце для наступнага кантэнту:
⚠️ Публікацыя кампаніі законнага сектара з фізічным месцазнаходжаннем, у якой прапаноўваецца на продаж тытунь, нікацінавая прадукцыя, алкаголь або агнястрэльная зброя.
⚠️ Гісторыя, якая схіляе людзей да прыёму псіхадэлічных прэпаратаў (якія таксама называюцца энтэагенамі) або прадуктаў на аснове канопляў.
⚠️ Відарысы з рэцэптамі алкагольных напояў.
⚠️ Публікацыя, у якой прадаюцца тавары або паслугі для пахудзення.
Пагрозы і цяжкі для ўспрымання кантэнт
Большасць цяжкіх для ўспрымання і трывожных відарысаў, прыкрытых экранам з папярэджаннем, але даступных для дарослых, хаваюцца ад падлеткаў. Напрыклад, мы ўстанаўліваем абмежаванні па ўзросце для наступнага кантэнту:
⚠️ Фота чалавека з моцнымі апёкамі, якое для дарослых мы прыкрылі б экранам з папярэджаннем.
⚠️ Фота ці відэа стральбы, актаў жорсткасці або ДТЗ са смяротным вынікам.
Выяўленне аголенага цела і сексуальных дзеянняў, а таксама лексіка адкрыта сексуальнага характару
Мы хаваем ад падлеткаў дадатковы кантэнт, у якім не паказваецца аголенае цела або дзеянні сексуальнага характару, але які можна палічыць сексуальна правакацыйным. Напрыклад, мы ўстанаўліваем абмежаванні па ўзросце для наступнага кантэнту:
⚠️ Публікацыя з відарысам амаль аголенага цела, напрыклад аголенага цела з лічбавай накладкай.
⚠️ Фота з буйным планам ягадзіц.
⚠️ Гісторыя, якая змяшчае выказванні сексуальнага характару, апісанні сексуальных кантактаў, у тым ліку метафары з сексуальным падтэкстам.
Даведацца больш пра кантэнт, які мы выдаляем, можна ў Нормах супольнасці.
Мы таксама не будзем рэкамендаваць больш тыпаў кантэнту, нават калі яны адпавядаюць рэйтынгу фільмаў з узроставым абмежаваннем ад 13 гадоў і водгукам бацькоў. Шмат якія матэрыялы, якія мы не рэкамендуем дарослым, ужо цалкам схаваныя ад падлеткаў. Апроч таго, мы дзейнічаем яшчэ стражэй у дачыненні да падлеткаў і не рэкамендуем ім дадатковыя тыпы кантэнту (напрыклад, фота і відэа з ускосна сексуальным падтэкстам, грубай лаянкай або небяспечнымі трукамі, такімі як скокі з вышыні).
Абмежаваны кантэнт. У Instagram для бацькоў, якія аддаюць перавагу дадатковаму кантролю, мы ўвялі новую, яшчэ стражэйшую наладу пад назвай "Абмежаваны кантэнт". Калі яна ўключаная, нашы фільтры працуюць стражэй, каб хаваць яшчэ больш кантэнту ад акаўнтаў падлеткаў. Апроч таго, мы абмяжоўваем вынікі пошуку і выключаем для падлеткаў магчымасць праглядаць, пакідаць або атрымліваць каментарыі пад публікацыямі.
Больш кантэнту. Уключыць наладу "Больш кантэнту" падлеткі могуць толькі з дазволу бацькоў, які бацькі могуць даць праз функцыю бацькоўскага кантролю. Калі гэта налада ўключаная, будуць па-ранейшаму дзейнічаць аўтаматычныя сродкі абароны, якія хаваюць ад падлеткаў больш кантэнту, чым мы хаваем ад дарослых. Апроч таго, мы па-ранейшаму будзем цалкам выдаляць кантэнт, калі ён парушае Нормы супольнасці. Аднак падлеткам можа быць рэкамендаваны пэўны кантэнт, які яны б не бачылі пры выкарыстоўванні налад "Ад 13 гадоў" і "Абмежаваны кантэнт", і мы не будзем цалкам хаваць акаўнты, якія абагульваюць кантэнт, што не адпавядае іх узросту. Налада "Больш кантэнту" не забяспечвае такіх строгіх абмежаванняў для прамых эфіраў, каментарыяў і пошуку, як налады "Ад 13 гадоў" і "Абмежаваны кантэнт".
Заўвага: сацыяльныя сеткі даволі моцна адрозніваюцца ад фільмаў. Мы не супрацоўнічалі з Асацыяцыяй кінакампаній (MPA) пры абнаўленні нашых налад паказу кантэнту. MPA ніякім чынам не ўстанаўлівае ўзроставых абмежаванняў для кантэнту ў Instagram і на Facebook, а таксама не падтрымлівае і не ўхваляе нашых налад паказу кантэнту. Мы выкарыстоўвалі агульнадаступны дапаможнік MPA, які ўжо знаёмы бацькам, а таксама ўлічвалі водгукі саміх бацькоў. Нашы сістэмы мадэрацыі кантэнту працуюць не так, як камісіі па ўзроставых абмежаваннях для фільмаў, таму вынікі могуць быць не цалкам аднолькавымі.
Адпраўка скаргі на кантэнт, які парушае правілы
Мы рупліва працуем над выяўленнем кантэнту, які парушае нашы правілы. Большую частку кантэнту, які мы выдаляем, дапамагаюць знайсці нашы тэхналогіі яшчэ да таго, як на яго паскардзяцца. Калі мы прапусцілі такія матэрыялы, паскардзіцеся на іх на Facebook або ў Instagram, каб зрабіць нашы платформы больш бяспечнымі. Усе скаргі ананімныя.
Дадатковыя рэсурсы
Даведацца больш аб тым, які кантэнт мы выдаляем і абмяжоўваем па ўзросце для кожнага абсягу палітыкі, можна ў Нормах супольнасці.
Мы таксама распрацавалі тэхналогію, якая дазваляе загадзя выяўляць патэнцыяльна падазроных дарослых карыстальнікаў. Да іх адносяцца дарослыя, якіх неаднаразова блакіравалі або на якіх неаднаразова скардзіліся падлеткі, а таксама тыя, хто неаднаразова шукаў кантэнт, які парушае правілы. Мы не будзем паказваць падазроных дарослых у рэкамендацыях для падлеткаў і, адпаведна, не будзем паказваць падлеткаў у рэкамендацыях для падазроных дарослых. Больш падрабязна.
Даведацца больш аб тым, як мы гарантуем бяспеку нашай супольнасці, можна ў Цэнтры бяспекі, а аб тым, як падтрымліваем падлеткаў і сем’і, — у Сямейным цэнтры.